Я разьвітваюся з ЖЖ
Dec. 25th, 2016 03:35 pmСерверы Живого журнала переехали на Лубянку
Дело в том, что серверы Живого журнала физически переехали в Россию.
Не тое каб у мяне былі прычыны нечага баяцца (бо я жыву, дзякуй богу, не ў Расіі, а ў Беларусі), а проста з жаданьня ня мець нічога агульнага з усім брыдкім і непрыемным для мяне (а заадно і з мэтай выказаць пратэст. Хаця каму мой пратэст цікавы?) я вырашыла сысьці з ЖЖ. Праўда, не зусім: чытаць часам буду, аднак пісаць - не. Не люблю затхлай атмасфэры. Асабліва мне не падабаюцца факты, прыведзеныя ў камэнтарах да цытаванага запісу:
1.
...Только за сегодня в реестр была внесена аж 21 ссылка из жж: https://reestr.rublacklist.net/sear
Ранее была такая ситуация: посты на месте, но блокировка прова. Соответственно, они открывались и были доступны.
Сейчас по всем url: анэйбл коннект через впн или General SOCKS server failure через тор.
То есть картина поменялась радикально...
2.
...смотрите файл блокировок, который рассылают провайдерам.
там сегодня было 198 блогеров по состоянию на 14 часов.
3. http://dolboeb.livejournal.com/3078638.html?thread=263918830#t263918830
Сегодня уже полностью заблокировали 198 журналов.
Авторы уже могут начинать сушить сухари.
4.
список прибавляется по десятку в час
У людзей рэальныя праблемы. Спачуваю ім, аднак чым я магу дапамагчы? Хіба што плюнуць на гэты чортавы ЖЖ!
У любым разе, я яшчэ ў 2014 годзе прадублявала свой акаўнт у www.dreamwidth.org
Там ёсьць і мае допісы, і камэнтары да маіх допісаў, і нават мае камэнтары да чужых допісаў. І цяпер калі я буду што пісаць вялікае памерам (а значыць, не для Фэйсбука), то пісаць менавіта туды, у https://galinaed.dreamwidth.org/
Сябры, я дагэтуль пратрымалася тут толькі дзякуючы вам і вашым цікавым допісам. Дзякуй вам вялікі! Ляпаць дзьвярыма я ня буду, але ціхенька прычыню іх за сабой...
Адказы без адказу
Aug. 1st, 2016 06:56 pmВось знайшоўся адказ:
"...спальню можно осмотреть только через ограждение, доступ в саму комнату закрыт, так как большой наплыв туристов нарушит уровень влажности в помещении" (Сяргей Клімаў, дырэктар Нясьвіскага замка).
Пра «прыватызацыю» Перамогі
May. 8th, 2016 12:39 pmАртыкул быў надрукаваны ў газэце «Свабода» 11 траўня 1994 году.

Нешта падобнае адбываецца і зараз, напрыканцы ХХ стагодзьдзя, у, здавалася б, зусім новых грамадзка-палітычных умовах. Перамогу над фашызмам імкнуцца прыватызаваць з гэткім
Народу ж прапануецца звыклая, спрацаваная дэмагогія з колішняга «блякнота агітатара», задача якой па словах Салжаніцына) – пераканаць, «як рускі Іван бег на вайну, каб хутчэй аддаць жыцьцё за радзіму, і як цяжка было генэралам вадзіць пальцам па карце». Зноў найбольшым арганізатарам перамогі становяцца камісары і паліторганы, пра герояў якіх звычайна пішуць, што яны «прайшлі вайну ад званка да званка і вырасьлі ў званьні ад радавога да палкоўніка». Так, мелі магчымасьць вырасьці ў званьнях і атабарыцца на «хлебных пасадах» пасьля вайны. Але ці ня варта хоць бы ў дзень Перамогі ўспамінаць, хто застаўся ў братніх магілах, густа раскіданых ад Віслы да Эльбы, і ліку якіх дагэтуль няма ні ў статыстыцы, ні ў гістарыяграфіі? А іхныя ўцалелыя равесьнікі дажываюць свой век у галечы і паняверцы, нярэдка пазбаўленыя права па-людзку ўшанаваць памяць аднапалчанаў. Гэта ганьба, калі на іхнім шляху да магілаў вырастаюць ланцугі крутаплечых амонаўцаў, як гэта было сёлета ў Менску. За плячыма амону, вядома ж, уладарныя пераемнікі абстарэлай сталінскай «славы», што і дагэтуль імкнуцца жыць на ейныя крэдыты.

Прыйшоўшы на працу, тая дзеўка яшчэ да абеду адпрасілася дадому.
( Добра пагулялі )
Шпацыр батаніка-пачаткоўца
Apr. 25th, 2016 07:07 pmПа-першае, прымерыла на сябе ролю аматара батанікі - у гэтай ролі я спрабавала сябе толькі ў дзяцінстве, калі зьбірала гербарый.
А па-другое, дачка аддала мне свой стары фотаапарат, і трэба была павучыцца працаваць зь ім, таму што ён больш складаны за мой.
Дома вельмі халодна (повад пазайздросьціць тым, хто жыве ў сваіх дамах і не залежыць ад цэнтралізаванага ацяпленьня), таму выправілася грэцца на вуліцу. І скіравалася не ў найбліжэйшы парк, а ў месца сваёй маладосьці, дзе я трохі папрацавала ў інстытуце, - у Шчомысьліцу. Месца гэтае вядомае сваёй унікальнай дубровай - а ўнікальная яна тым, што там дубы растуць побач зь елкамі. Біёлагі кажуць, што такога больш нідзе няма, таму што звычайна елкі закісьляюць глебу, а дубы ў кіслай глебе не растуць. І з гэтай прычыны дуброве ў Шчомысьліцы ў 1985 годзе надалі статус помніка прыроды. Ну чым не нагода паехаць туды?
Шпацыр па ахоўнай зоне атрымаўся вельмі зьмястоўным і цікавым, таму што ў якасьці гіда нас суправаджаў прафэсійны біёлаг Алесь Спіцын, а сам шпацыр быў арганізаваны ў межах Фэсту экскурсаводаў, які штогод ладзіцца ў перадапошнія выходныя красавіка.
( Айда на шпацыр! )

"...пройти суровую школу жизни..."
Feb. 23rd, 2016 10:12 amИюнь 1994 года. "Аргументы и Факты"
- Почему вы не служили в армии, ведь это тоже хорошая школа жизни?
- Я понимал, что это будут два года промывания мозгов и жизни среди людей, которые мне совершенно не интересны, которые к тому же, может быть, еще и искалечат меня. К тому же армия учит мужчин сбиваться в стаи и оборонять свою мужскую честь, относясь к женщинам свысока. Если у кого-то возникает желание пройти суровую школу жизни, пусть он пойдет санитаром в больницу, что гораздо важнее, чем воевать с кем-то. Помимо всего, он научится там еще и милосердию, чему армия не учит.
СССР: я не хачу туды
Feb. 11th, 2016 08:41 pmЯ застала тыя часы, калі пры ўладкаваньні на працу трэба было запоўніць стандартную для ўсіх прадпрыемстваў СССР анкету, у якой было дзіўнае для мяне пытаньне: "Есть ли среди ваших родственников те, кто жил на оккупированных территориях? Если да, укажите их: Фамилия, Имя, Отчество, Кем вам приходится". Мае бабулі і мае бацькі (у часы акупацыі зусім малыя дзеці) сапраўды жылі на акупаванай тэрыторыі - куды ж ім было дзецца? Аднак я не разумела, навошта гэтае пытаньне, і прапускала яго, не адказваючы. Нашмат пазьней я зразумела, навошта камуністычныя камісары ўвялі ў анкету гэтае пытаньне, і яно праіснавала ажно да распаду СССР - як адрыжка пасьляваенных гадоў. Бо тыя, хто жыў на акупаванай тэрыторыі, насуперак усякай лёгіцы ўсё сваё астатняе жыцьцё заставаліся пад падазрэньнем савецкай улады: жыць пад акупацыяй - гэта была чорная памета непаўнавартасьці сапраўднага грамадзяніна "вялікай" краіны. І ня толькі самога грамадзяніна, але і ягоных нашчадкаў. Так практычна ўсе беларусы трапілі ў "непаўнавартасныя". Бо трэба было застрэліцца ці засіліцца самім і застрэліць ці задушыць сваіх дзяцей, абы толькі ня жыць пад немцамі. Альбо ўцякаць зь сем'ямі куды-небудзь у Казахстан, як гэта зрабілі многія партыйныя функцыянэры КПБ. Пацукі, як вядома, бягуць з падбітага карабля першымі...
І шмат іншых думак пры праглядзе фільма:
Гледзячы на тыя фатаздымкі з эсэсэраўскімі копіямі заходняй прадукцыі, мы можам пераканацца, што той выкладчык ня меў рацыі! У вытворчасьці прадукцыі паводле скрадзеных схемаў і скрадзенага дызайну Савецкі Саюз адставаў усяго нічога - максымум на 22 гады. Хутка кралі і досыць хутка пачыналі вытворчасьць. Так што - адсталі не "Назаўсёды".
Ага, беларусы самі выракліся сваёй мовы...
Oct. 2nd, 2015 06:48 pmПіша былы замежных справаў Беларусі (1990-1994) Пятро Краўчанка (раней быццам рабіў нешта карыснае для Беларусі) у сваіх успамінах "Беларусь на распутье. Записки дипломата и политика":
...столкнуться с языковой проблемой мне пришлось задолго до перестроечных лет, еще во времена брежневского застоя. Летом 1982 года ко мне — тогда я был завотделом науки и образования горкома партии — зашла Тамара Чеботова, заведующая Минским гороно, и положила на стол заявление.
Родители девочки Нади Лисицыной обращаются в гороно с требованием — не просьбой, а именно требованием — чтобы их дочь, которая поступает в первый класс, согласно нормам Конституций СССР и БССР, изучала все предметы на белорусском языке.
Далее говорилось, что если гороно не выполнит требование Конституции, то они — родители — будут вынуждены возить семилетнюю девочку в белорусскую школу деревни Паперня, что за тридевять земель.
Прочитав заявление, я спросил:
— Тамара Иосифовна, а, согласно законодательству, мы обязаны это делать?
— Да, Петр Кузьмич. И по законодательству, и по Конституции это требование мы должны выполнять.
— Так давайте выполнять.
— А как? Как преподавать на белорусском языке арифметику и химию, если учебников, программ, методик нет?
История с заявлением Лисицыных отражала мрачное состояние с белорусским обучением в городах республики. Все понимали абсурдность ситуации, когда в столице БССР не было ни одной белорусскоязычной школы, не говоря уже о вузах.
Заведующий отделом науки и образования столичного горкома был в то время наделен немалыми полномочиями. Поднимаю “вертушку”, звоню Минкевичу, министру просвещения:
— Михаил Гаврилович, вот такая ситуация. Помогите, посоветуйте, что делать?
Я был почти убежден, что Минкевич, выходец из Западной Беларуси, как никто другой сможет осознать остроту и важность этой проблемы, откликнется и захочет помочь.
— Петр Кузьмич, давайте сделаем так: я, конечно, посоветуюсь в ЦК, но если вы нам напишете письмо или как-то походатайствуете, то мы разработаем индивидуальные программы и индивидуальные методички. В принципе, с чего-то надо начинать. Давайте начнем.
С первого сентября Надя Лисицына в одной из школ микрорайона “Грушевка” стала учиться в классе одна. В историю образования БССР эта девочка вошла как первая ученица города Минска, родители которой добились права обучения дочери на белорусском языке.
"Я-я, дас іст фантастыш!"
Sep. 7th, 2015 11:50 pmПіша
Беседовал я тут на досуге с друзьями из немецкой Германии. Ну и в процессе разговоров, зашла, разумеется, речь и про эти ваши курсы доллар-евро и про эти ваши цены на нефть.
Вона, говорю я им, как у нас всё причудливо выгнулось да раскорячилось от этой чёртовой нефти. Аж неудобство некое в чреслах и стеснение в них же терпеть приходится, хоть и не по чину нам сие. А у вас, товарищи немцы, с этим как?
А у нас - найн, говорят мне товарищи немцы. У нас нефти найн и как следствие - проблем вызванных колебаниями её цены - тоже нихт. Мы есть карашо устроиться унд не зависеть от эта чёрная жижа. Дас ист хитрость унд смекалочка!
Я аж позеленел весь! А ведь точно! Нету у них ни нефти, ни газа. Ну есть конечно, но, что называется - на пол шишечки. Так, вонь одна несерьёзная и прочий сероводород. И бескрайних полей, и бескрайних же лесов - тоже нет у них. Ископаемых всяких там полезных и прочих руд да алмазоносных жил - скудно Бох им отмерил, ничегошеньки практически не дал.
Да и размерами они - крайне невелики. Прямо скажем - не гигантская страна. И при всём при этом - это, на секундочку, Германия. Да-да, та самая Германия, которую славные деды того-самого вот этого вота, и которую внуки и правнуки тех самых дедов готовы, судя по наклеечкам на автомобилях, если надо - повторить и вновь этого-самого того вот туды её в качель!
Та самая Германия, на территории которой тоже была война. Да, именно та самая война, вспоминать которую и списывать на которую любят у нас все и всё. И она, Германия, эту войну проиграла кстати, и как следствие - вывозились с её территории различные заводы и фабрики, и компенсацию она платила и , кажется, ещё кой-кому платит, и разделена она на две части была, и прочие последствия неприятные... И людей у них погибло тоже не мало, и вообще у них Гитлер был и прочий ад.
А тех, кто не погиб - угоняли в плен и они там работали. Да у нас полгорода пленными немцами построено, кстати, и построено так, что все эти вонючие хрущёвки-брежневки осыпаются, а немецкой постройки домики - стоят.
И вот они, без нефти и без газа, не замерзают и не голодают, и кобзоны наши к ним летят ливер свой прогнивший штопать, а ихние кобзоны к нам - разве что в Эрмитаж прилетают поглазеть, что в свою очередь есть немношко намекать на уровень их пенсий. Много наших пенсионеров хотя бы в тот же Эрмитаж приезжает? Не думаю. Я ездил этим летом в СПБ, испытывал некую феерию от расценок на билеты и прочее.
И на машинах ихних все у нас ездят, а те, что побойчее, так ещё и "трофейная" на стёклы тех машин клеят, всё помятуя о той самой войне, которая и у них тоже была. И прочие стиральные машинки да скороварки всяко лучше наших у немцев получаются. А уж шоколад такой, что страшно и сказать, до чего собака вкусный.
А про пиво и вовсе промолчу.
Вот как так? Без нефти, без газа, некрещёные, ни черта у них там не мироточило отродясь, благодати - ни на грош! Скрепы - ни одной! А однако ж вона как. Живут, не бедствуют. Непонятно мне сие . Непонятно унд удивительно. Загадкен!

Ці даплюне?
Aug. 26th, 2015 11:34 pmМой родны кут...
Aug. 20th, 2015 08:32 pm...по официальным данным инфляции нет, кризиса нет...

Прычына рэлігійнасьці
May. 27th, 2015 07:42 amяк хлусьня, а ўрадоўцамі -- як карыснасьць.
Эдўард Гібан
Паводле ўжо састарэлых зьвестак ФСІН (за 2007 год, а сьвяжэйшых я не знайшла), у расейскіх турмах адносілі сябе да вернікаў 84,4% апытаных. Мяне гэты факт тады, у 2007 годзе, моцна зьдзіўляў. Цяпер ужо - не. Мне тады здавалася, што тыя, хто верыць у Бога, мусяць выконваць ягоныя запаветы. Аднак, як выяўляецца, вернікі лёгка парушаюць ня толькі божыя законы, але і юрыдычныя, і вера ў Бога ніяк не перашкаджае ім зьдзяйсьняць злачынствы.
Што ж атрымліваецца? Калі б мелі рацыю тыя, хто робіць з атэістаў пудзіла, было б цалкам наадварот: турмы былі б перапоўненыя атэістамі, а навукоўцы былі б усе запар вернікамі.
І ведаеце што? Такое доўгае ўступленьне я напісала толькі для таго, каб зьмясьціць тут убачаную сёньня цудоўную ілюстрацыю:

Хто мае вочы - хай пабачыць, хто мае вушы - хай пачуе, хто мае розум - хай зразумее.
Што там казаў пра Бога ў далёкім ХІ стагодзьдзі Ансельм Кентэрбэрыйскі? Ужо даўно разумныя людзі лічаць, што наяўнасьць Бога ў нас у галаве - нагода ўсумніцца ў яго існаваньні.
Замест пятнічных коцікаў
May. 15th, 2015 08:49 pmІ вось зьявілася новая "страва" для душы - макрафатаздымкі Ларысы Пашкевіч. Кожны здымак - шэдэўр. Не жартую. А ўсе здымкі разам - чароўны сьвет. Захапляльны сьвет...
( Нейкі космас... )
На адкрыцьці выставы адзін масьціты фатограф мусіў прызнацца, што ён ТАК фатаграфаваць ня ўмее. Лепшага прызнаньня і не прыдумаць.
Калі каму цікава зазірнуць у казачны сьвет рэальнасьці (во сказанула - гэта ж нейкі аксюмарон, кшталту "сухая вада"), шмат здымкаў чараўніцы-Ларысы можаце пабачыць тут і тут.
Рузкі мір пашыраецца
May. 15th, 2015 09:57 am





