Ці даплюне?
Aug. 26th, 2015 11:34 pmСяброўка расказала, як яна некалісь ішла побач будынку на Карла Маркса 38. Нешта задумалася дый загледзелася на той будынак. Калі хто ня ведае, там месьціцца рэзыдэнцыя так званага прэзыдэнта, і глядзець на той будынак ня тое што забаронена, але прыпыняцца побач яго катэгарычна "не рэкамэндуецца". А фатаграфаваць дык увогуле нельга. Як ні дзіўна. Бо ў іншых краінах сьвету ў рэзыдэнцыі прэзыдэнтаў нават ладзяць экскурсіі. Але ж мы ня там, мы тут... Дык вось, падскочыў да маёй сяброўкі міліцыянэр дый загадаў, каб яна ня бавілася ў гэтым месцы і як найхутчэй паскорыла сваю хаду. Дык яна не задумваючыся і адказвае: "А што, вы думаеце, я здолею даплюнуць туды?". Бо ніякай фотакамэры ў яе не было. Міліцыянт ажно вочы вылупіў, аднак неўзабаве завучана, хоць і трохі зьбянтэжана, прамовіў: "Праходзьце хутчэй!".


no subject
Date: 2015-08-27 11:18 am (UTC)Пытанне: А што мне рабіць з фотаздымкамі прэзыдэнцкага палацу, якія я зрабіла да 2015 года?..
no subject
Date: 2015-08-27 03:12 pm (UTC)Пытаешь, што цяпер рабіць? Нашпігоўваць фатаздымкі мінамі!
no subject
Date: 2015-08-27 03:28 pm (UTC)А мо папляваць на іх, ці проста падпаліць?.. Накшталт магічных дзеянняў пастановы яшчэ няма...