СССР: я не хачу туды
Feb. 11th, 2016 08:41 pmЯ застала тыя часы, калі, прыйшоўшы ў кінатэатар паглядзець фільм, гледачы вымушаныя былі спачаку паглядзець мозгапрамыўны кіначасопіс - рыхтык як кадры ў прыведзеным ніжэй фільме з 44-й хвіліны. Плакальшчыкам па СССР варта ўзгадаць (а маладым людзям, схільным верыць тым плакальшчыкам, - нарэшце даведацца праўду) пра тыя "шчасьлівыя" гады, калі ўрачыстыя словы дыктара: "Для многих тысяч заключённых трасса Беломорканала стала трассой в новую жизнь!" -не выглядалі як зьдзек, а ўспрымаліся як належнае.
Я застала тыя часы, калі пры ўладкаваньні на працу трэба было запоўніць стандартную для ўсіх прадпрыемстваў СССР анкету, у якой было дзіўнае для мяне пытаньне: "Есть ли среди ваших родственников те, кто жил на оккупированных территориях? Если да, укажите их: Фамилия, Имя, Отчество, Кем вам приходится". Мае бабулі і мае бацькі (у часы акупацыі зусім малыя дзеці) сапраўды жылі на акупаванай тэрыторыі - куды ж ім было дзецца? Аднак я не разумела, навошта гэтае пытаньне, і прапускала яго, не адказваючы. Нашмат пазьней я зразумела, навошта камуністычныя камісары ўвялі ў анкету гэтае пытаньне, і яно праіснавала ажно да распаду СССР - як адрыжка пасьляваенных гадоў. Бо тыя, хто жыў на акупаванай тэрыторыі, насуперак усякай лёгіцы ўсё сваё астатняе жыцьцё заставаліся пад падазрэньнем савецкай улады: жыць пад акупацыяй - гэта была чорная памета непаўнавартасьці сапраўднага грамадзяніна "вялікай" краіны. І ня толькі самога грамадзяніна, але і ягоных нашчадкаў. Так практычна ўсе беларусы трапілі ў "непаўнавартасныя". Бо трэба было застрэліцца ці засіліцца самім і застрэліць ці задушыць сваіх дзяцей, абы толькі ня жыць пад немцамі. Альбо ўцякаць зь сем'ямі куды-небудзь у Казахстан, як гэта зрабілі многія партыйныя функцыянэры КПБ. Пацукі, як вядома, бягуць з падбітага карабля першымі...
І шмат іншых думак пры праглядзе фільма:

no subject
Date: 2016-02-11 07:19 pm (UTC)І такіх знікшых ў часы Другой сусветнай у Чырвонай арміі было ажно два мільёны -амаль столькі ж, колькі ўсіх загінуўшых салдат вермахта.
Калі працаваў на заводзе, дзе стваралі апаратуру для ваеннай авіяцыі, то даведаўся, што калі самалет узрываўся нават над глыбокай тэрыторыя СССР, скуль пілот ну ніяк не мог дабрацца да мяжы, калі фрагменты целаў экіпажа не знаходзілі (згарэлі, разарваныя ў пыл) , то яны лічыліся "пропавшие без вести" з адпаведнымі паследствамі для сямьі.
" даздравствует советский суд - самый гуманный суд в мире!"
no subject
Date: 2016-02-11 07:48 pm (UTC)Ужо цяпер, калі ў інтэрнэт выклалі базу зьвестак практычна пра ўсіх удзельнікаў вайны, я знайшла апошнія весткі і пра бацьку маёй сьвякрові, і пра бацьку сьвёкра.
Бачыце, у сьпісе зь дзесяці чалавек 9 - "пропалі без вести", і адзін - "погіб". Дзевяць зьняважаных сем'яў...
База зьвестак тут: http://www.obd-memorial.ru/
Сайт гэты каштоўны тым, што там выкладзеныя ўсе захаваныя дакумэнты. Нават адказы на запыты сваякоў.
no subject
Date: 2016-02-12 05:51 am (UTC)Але калі я цікавіўся тымі загінуўшымі за Радзіму, каго тая радзіма выкрасліла нават з спіскаў абаронцаў , то высветлілась, што згінуўшых без вескі было шмат ня толькі ў пачатку вайны, калі дзякуючы "мудрому руководству великого Сталина" нашыя салдаты дарэмна гінулі і траплялі ў палон, дзе, зноў жа дзякуючы "заботе отца всех народов", на іх не распаўсюджваліся міжнародныя нормы ўтрымання ваеннапалонных, але гэтых самых "пропавших без вести" неверагодна шмат і ў канцы вайны , калі Чырвоная Армія вяла хуткія наступленні на немцаў. Тлумачэнне чаму так наўпрост мяне ўвяло ў шок. Аказваецца пры наступленні, калі гінула, традыцыйна для Чырвонай Арміі, шмат байцоў, а штабы не паспявалі як паложана аформіць медальёны загінуўшых, бо трэ было на новае месца перадыслацыравацца, то медальёны наўпрост ссыпалі ў ведры, ў надзеі на тое, што вось потым. А потым...... А навошта? Гэта ж нейкія выплаты трэба семьям, дапамогі, ільготы. А так - быў чалавек, і нямі - дакажы, што ён геройскі загінуў, а мо ён здраднік.
Гэта бясчалавечна. І калі ты вось гэткае пазнаеш з юнацтва, калі ты сядзіш на тым, партызанскім беразе Пцічы , глядзіш на сваю веску, дзе на ўзгор'і, на відавоч ў партызан палілі і растрэльвалі паліцаі іх семьі, а чатыры тысячы героеў партызан павінны былі моўчкі сядзець, не маючы права абараніць ад сотні паліцаеў свае семьі... Пасля , робячы сувязь у весках, дзе стаялі паліцайскія гарнізоны, ты дваедваешся ў жывых сведкаў, што там вытваралі партызаны, помсцячы за свае семьі....
А пасля , калі ты пряжджаеш на Гродненшчыну і даведваешся, што ні ў весцы цесця, ні ў навакольных весках немцы нікога не растралялі і не спалілі ніводнай хаты.....
Вось так я чуў і ведаў пра вайну.
no subject
Date: 2016-02-12 06:47 am (UTC)no subject
Date: 2016-02-12 09:22 am (UTC)Я вось тут пiсала пра цiкавую книгу ўспаминаў В.Тараса "На высьпе ўспамінаў" пра партызанаў ад першай асобы:
http://joeck-12.livejournal.com/39238.html
Дарэчы чытала недзе, што за "пропал без вести" нават пенсii и дапамога не былi паложаны.
no subject
Date: 2016-02-12 02:11 pm (UTC)Так і было , за "пропал без вести" пенсii і дапамога не прызначаліся. Удовы з малымі дзецьмі круціліся як маглі.
no subject
Date: 2016-02-12 02:17 pm (UTC)no subject
Date: 2016-02-12 05:32 pm (UTC)