galinaed: (поні !!!)
[personal profile] galinaed
Час бяжыць, хутка чарговае лета, а я дагэтуль не падзялілася ўражаньнямі пра свой мінулагодні адпачынак. Цяжка знайсьці вольны кавалачак часу, калі працуеш на трох працах. Ну, і ў дадатак я ня вельмі добра арганізоўваю свой расклад, здараецца, распыльваюся на розныя ня надта патрэбныя справы і часам чытаю тое, чаго чытаць ня варта :)

Аднак лепей позна, чым ніколі. Тым больш што яшчэ ня скончыўся пэрыяд раньняга браніраваньня (ведаю, што шмат хто заклапочаны цяпер пошукамі варыянтаў адносна недарагога адпачынку). І вось – мае водгукі па-беларуску пра адпачынак у Баўгарыі.

Вулічны рэстаран


У ліпені я зразумела, што калі не адпачну – сьвет проста перакуліцца. Або я звар’яцею. Працаваць штодзённа па 15—17 гадзін у суткі, зусім не адпачываючы, – гэта дрэнна ня толькі для здароўя, але і для працы. Кінулася шукаць “гарачыя пуцёўкі” – а там адны Турцыі, Грэцыі ды Эгіпты зь непрымальным для мяне бюджэтам. Улічваючы, што ў Турцыі ў 5-зоркавых гатэлях я ўжо адпачывала, можна гэтым разам выбраць больш сьціплы адпачынак: мора – яно будзе морам і ў Турцыі, і ў Крыме, і ў Баўгарыі.



Пачытаўшы водгукі пра адпачынак у Крыме, я адразу адпрэчыла гэты варыянт. Бо мне ўжо ня 20 гадоў, хочацца іншага ўзроўню...
Румынія? Можа быць, але іншым разам. Цяпер жа спынілася на Баўгарыі. Э-эх, але ж і кошты! Лепей было патурбавацца загадзя, але час назад не адкруціш і трэба выбіраць з таго, што маем. І тут мне пашэнціла: у мэтро пабачыла рэкляму турфірмы, якая мае ў Баўгарыі свае гатэлі і прапаноўвае нейкія нерэальна танныя (у параўнаньні зь іншымі!) пуцёўкі. Паглядзела сайт гэтай фірмы – і праўда, кошты цалкам прымальныя, толькі сам сайт нейкі глючны (як потым высьветлілася, сайт рабілі баўгары – і гэтым усё тлумачыцца :). Пакінула на сайце заяўку – там абяцалі, што са мною зьвяжацца мэнэджар кампаніі. Чакаю дзень, чакаю другі, трэці – ніхто не тэлефануе. Думаю – можа, там даўно скончыліся тыя пуцёўкі, а на сайце не абнавілі інфармацыю? Патэлефанавала сама – кажуць, ня бачылі маёй заяўкі. Ну як жа так? – Вось так, баўгары зрабілі такі сайт, што часам заяўкі бясьсьледна зьнікаюць. О_о
Цудоўненька!
На гэтым этапе ўзьніклі сумневы, але яны хутка расьсеяліся дзякуючы прывабнай цане, і я вырашыла не адступацца, прыехала ў офіс кампаніі і падпісала дагавор. У мэтах эканоміі выбрала праезд аўтобусам – і гэта быў ледзь не адзіны мінус у маім адпачынку. Але ў кожным недахопе пры жаданьні можна знайсьці і дадатныя бакі, у маім выпадку гэта была магчымасьць паглядзець праз вокны аўтобуса на месцы, якія мы праяжджалі: паўднёвую частку Заходняй Украіны, Румынію і саму Баўгарыю. Напрыклад, у Румыніі пабачылі паменшаную копію нашай Нацыянальнай бібліятэкі, будынак якой стаў цяперашнім сымбалем Менску. Гэта як? Аўтары праекту Нацыянальнай бібліятэкі бессаромна скапіявалі ідэю з румынскага арыгіналу? (прабачце за якасьць, фота зроблена ў сьпешцы праз акно аўтобуса, ды яшчэ ў вечаровы час):

IMG_4983

Падарожжа аўтобусам – гэта заўсёды даволі складана, але калі кіроўцы баўгары – складаней удвая. Ім хочацца хутчэй дадому, і таму яны амаль ня робяць прыпынкаў. Ня ведаю, мо яны езьдзяць у пампэрсах зусім ня п’юць вады і ніякіх іншых напояў, мо іхныя цягліцы зробленыя з чагосці адрознага ад усіх пасажырскіх цягліц, аднак факт такі, што яны зусім ня мелі жаданьня прыпыняцца. Яны настойліва ішлі ехалі да сваёй мэты, а жаданьні пасажыраў... – ды што ім тыя пасажыры? Хаця не, паабедаць мы заехалі ў прыгожы рэстаранчык на тэрыторыі Румыніі:


IMG_4984

IMG_4985

На месца мы прыбылі а пятай раніцы – кіроўцам гэта добра, бо яны ўжо амаль дома. А нам давялося чакаць восьмай ранку – менавіта ў гэты час мы мусілі прыехаць у гатэль, дзе нас сустрэў бы наш гід. Мы завалілі сваімі рэчамі палову холу каля рэсэпшэну і пайшлі знаёміцца зь мясцовасьцю.

IMG_4973



Авой, куды нас занесла нячыстая! Гэта курортны комплекс ці нейкі глухі закутак?

IMG_4980-1

Як назло, вока чаплялася за нейкія недахопы, і гэта сапраўды ўражвае сваёй неахайнасьцю і бязладнасьцю

IMG_4976-1
IMG_4972-1

Ходнікі? Навошта вам ходнікі?
IMG_4968

Ну добра, наце вам ходнікі! Ну і што, калі незаасфальтаваныя, затое яны ёсьць! Праўда, недалёка вядуць...
IMG_4967

Забягаючы наперад, скажу пра сваё адкрыцьцё: баўгары – гэта замаскаваныя рускія! Іхныя мэнталітэты вельмі падобныя. Таму яны і любяць адны другіх.

Не гатэль (жылы дом)
IMG_4964


IMG_4963

Але ж ля гатэлю – прыгожа!



І калі мы засяліліся ў нумары, я сфоткала краявід зьверху:



Чытала розныя водгукі пра баўгарскія гатэлі: што дзесьці амаль не прыбіраюць у нумарах, і бялізну даюць дзіравую, і нават могуць пасяліць ня ў той гатэль, куды абяцалі. Таму сьведчу: прыбіралі ў нумары кожны дзень, ручнікі і пасьцельную бялізну мянялі своечасова (ручнікі – раз у тры дні, бялізну – раз у шэсьць дзён), у асабістых рэчах ніхто не калупаўся. Тараканаў не было, нумары даволі ўтульныя і дастаткова чыстыя (ну, калі асабліва не чапляцца і не заўважаць чужых валасоў на падлозе :).  Шампунь трэба мець свой; мыла мець пажадана, але неабавязкова, калі яго расходаваць эканомна (мо камусьці хапае і таго, што даюць); туалетнай паперы кожны дзень зьяўляецца новы рулон незалежна ад таго, колькі вы скарысталі з папярэдняга рулона.

Абарыгены зьдзівілі тым, што ім лянота самім прыгатаваць сабе каву і яны, каб папіць гэтага напою, выходзяць з дому і карыстаюцца кава-аўтаматам. Зранку нават чэргі здараюцца...
IMG_4977

У нашым гатэлі былі нумары-студыі, гэта значыць акрамя звычнай мэблі і тэхнікі ў нумары быў кухонны куток з панэльлю для прыгатаваньня ежы і ўсім патрэбным посудам. Улічваючы выбар і кошты розных мясных выразак у крамах (сапраўды танна ў параўнаньні з нашымі цэнамі), аматарам мяса там можна было проста жыраваць, гатуючы сабе кожны дзень што-небудзь смачненькае. Але я раўнадушная да мяса ў чыстым выглядзе, а ўсякія катлеты ці гародніну гатаваць падчас адпачынку – гэта проста вар’яцтва. Бо я прыехала сюды АДПАЧЫВАЦЬ!

Мясцовы “Брадвэй”




А што, я дагэтуль не паведаміла, дзе я адпачывала? Дык у Сонечным Беразе! Якія там пляжы! Гэта вам ня Крым, дзе самы вялікі пляж цягнецца ня больш як паўтара кілямэтра. Тут ажно вочы разьбягаюцца: у адзін бок – 5 км, і ў другі бок – столькі ж. Наш гатэль – пасярэдзіне курорту. Хочаш – ідзі налева, хочаш – ідзі направа. Пляжы бясплатныя. А вось лежакі і пляжныя парасоны – тыя каштуюць столькі, што нават ня ведаю, хто за іх плаціць, калі і сонечны парасон, і падсьцілку можна набыць тут жа, на мясцовым базары.



Відаць, за  лежакі і пляжныя парасоны плацяць спрэс адны немцы – хто ж яшчэ не пашкадуе штодзённа выкідаць на вецер 2 лева за адно месца пад навесам + 2 лева за кожны ляжак: за дваіх трэба адразу выкласьці 8 леваў, а гэта 4 эўра. Ну іх! Хай немец плаціць, а мы прыехалі з сваёй падсьцілкаю (яна, між іншым, вельмі патрэбная ў аўтобусе, калі сьпіш, бо ўначы становіцца халодна, прынамсі ў верасьні, калі мы езьдзілі), а парасон купілі за 14 леваў, ці 7 эўра, – ён акупіўся за два дні.

Калекцыя гэдээраўскіх “трабантаў” :)
IMG_4969

Я трохі непакоілася наконт надвор’я, бо хто яго ведае, чаго чакаць у верасьні. Водгукі знаходзіла розныя, аднак большасьць зь іх сьведчылі пра добрае надвор’е ў верасьні. І праўда, усё было цудоўна: мора – цёплае, а гэта галоўнае. Праўда, часамі дзьмуў халаднаваты вецер, які асабліва адчуваўся ў аквапарку на самых высокіх горках, але ніякіх дажджоў не было. А сонца мне ўвогуле непатрэбнае, я ніколі не загараю пад сонцам, хаваюся пад парасон, так што нават узрадавалася, калі на трэці дзень выйшла зранку на гаўбец і пабачыла, што неба ўсё абкладзенае хмарамі. Але не кажы “гоп”, пакуль ня скокнуў! Пакуль мы сьнедалі, амаль усе хмары некудысь сплылі...

Цуда-дрэва амаль побач з нашым гатэлем
IMG_4974


І на сёньня, бадай, скончу. Яшчэ пляную расказаць пра харчаваньне, забавы і пра горад Нэсэбар

Date: 2013-03-28 12:55 pm (UTC)
From: [identity profile] dasha-lis.livejournal.com
дзякуй за расповед:) а ў гэтым годзе ўжо прадумалі варыянты адпачынку?:)

Date: 2013-03-28 03:53 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Так, у гэтым годзе адпачынак падзялю на дзьве часткі: летні і зімовы. Потым падзялюся ўражаньнямі!

Date: 2013-03-28 03:55 pm (UTC)
From: [identity profile] dasha-lis.livejournal.com
так і трэба:) не ўсё разам, а дзве часткі:)

Date: 2013-03-28 01:06 pm (UTC)
From: [identity profile] veragodna.livejournal.com
Своечасова, між іншым, пост выставілі. Так хочацца зараз чаго-небудзь летняга.

А гатэль колькі меў зорак?

Date: 2013-03-28 04:29 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Назву гатэлю вагалася, пісаць ці не, бо можна ўспрыняць як рэкляму. Таму і не напісала. Але ў прыватных размовах магу парэкамэндаваць, бо гатэль сапраўды добры, асабліва калі разглядаць у прапорцыі цана/якасьць. Гэта Жасмін Клаб (Jasmine Club) 3 зоркі. Ён уваходзіць у адзін комплекс з Кокіча - гэты гатэль горшы, бо старэйшы. Мне спадабалася месцазнаходжаньне - не на самым беразе, таму нават пад'еўшы, пакуль прыйдзеш да мора - адразу можна лезьці ў ваду. Да мора, калі ісьці вельмі павольна і разглядаць выстаўленае на продаж, хвілін 20.

Date: 2013-03-30 09:12 am (UTC)
From: [identity profile] veragodna.livejournal.com
Дзякуй :). Я злавіла сябе на думцы, што за мяжой таксама найперш бачу недахопы.

Date: 2013-03-29 07:09 pm (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
Каб і вы паехалі, стала б на адну жж-зорку больш :)

Date: 2013-03-30 09:13 am (UTC)
From: [identity profile] veragodna.livejournal.com
Наконт зоркі Вы перабольшваеце, але прыемна перабольшваеце :).

Date: 2013-03-28 02:33 pm (UTC)
From: [identity profile] lada-aleinik.livejournal.com
Ад выгляду басейна і ад пляжу дух заняло! Хачу, аж не магу!))
І ад украінскага рэстаранчыка таксама... Я ж вось менавіта такі дэкаратыўны вазок (як там ля ўвахода) збіраюся сабе на лецішча прыдбаць. І не толькі вазок, а ўвогуле замуціць падобную кампазіцыю. :)
А на лавачцы ля гатэлю гэта Вы?

Date: 2013-03-28 04:39 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Во, і мне вярэдзяць душу гэтыя відарысы - хачу, аж не магу!
Ля гатэлю - я. Неяк не дадумалася зрабіць здымак той прыгажосьці безь людзей, а паказаць кантраст паміж вуліцамі і гатэлямі вельмі хацелася. Самі баўгары растлумачылі так: вуліцы - нічые, гатэлі - прыватныя, таму і дагледжаныя.

Date: 2013-03-28 03:15 pm (UTC)
From: [identity profile] joeck-12.livejournal.com
дзякуй.
ці разумееце Вы баўгарскую мову?
Я не разумеею амаль нічога, у адрозненьне, напрыклад, ад польскай.

Date: 2013-03-28 04:46 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Не разумею, але гэта ніяк не перашкаджала камунікаваньню, бо амаль усе баўгары ў курортных месцах ведаюць расейскую хаця б на мінімальным узроўні. Некаторыя размаўляюць амаль без акцэнту.

Date: 2013-03-28 05:26 pm (UTC)
From: [identity profile] berezakartuska.livejournal.com
Был в Болгарии несколько лет тому назад, но не побережье и курортной зоне, а в Софии и центральной части страны. Очень НЕ ПОНРАВИЛОСЬ. В Софии не видел ни одной нормальной дороги и тротуара – все разбито, на дорогах дыра на дыре, старые добитые Икарусы и т.д. Посередине города на холме стоит 3 недостроенных многоэтажных заброшенных здания без окон, серого цвета. Потом мы поехали в дом отдыха софийского университета. Названия населенного пункта не помню, но примерно 100 км на юго-восток от софийской столицы. Маленькие городки и деревни - полный ужас. Сам дом отдыха – это как бы законсервированный соцреализм: душ с изогнутой стальной трубой, у которой иногда нет и распылителя (просто струя воды льется на голову). Нам выделили лучшие номера! Деревня, на окраине которой находится дом отдыха, очень напоминал наши полесские деревни - ни ночного освещения, ни тротуаров, ни приличных магазинов.
Понимаю, что курортная зона, где есть деньги, выглядит по-другому, но общее впечатление от Болгарии у меня осталось негативное. Сами болгары открыто говорили, что они – это окраина Европы.

Date: 2013-03-28 05:47 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Я так зразумела, што калі б у Баўгарыі не было мора, яна ўвогуле была б вельмі адсталай краінай. Мэнталітэт у іх такі.

Date: 2013-03-28 08:19 pm (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
Нешта мне туды зусім не хочацца. З выгляду гадзючнік, як Крым, дый на пляжы не праціснуцца. Абы-што.

Date: 2013-03-29 06:40 am (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Значыць, я перастаралася, паказваючы нядбаласьць баўгараў. Усе паказаныя недахопы зьнятыя ня ў "топавай" зоне - там, куды большасьць турыстаў ніколі не заходзяць, бо гэта досыць далёка ад пляжу, у жылой зоне. Прыбярэжная ж паласа амаль уся выглядае прыстойна. "Не хадзіце, дзеці, в Африку гулять. В Африке акулы, в Африке гориллы..." Ну а мы пайшлі - і нічога, рукі-ногі засталіся цэлыя. І мы нават задаволеныя, бо знайшлі шмат месцаў, дзе можна купляць танную ежу. Нарэшце я ўдосыць наелася персікаў, вінаграду і дыняў... Але пра гэта будзе наступным разам :)

А пляж я зьняла толькі з мора, на жаль. Бо відаць адны парасоны-"грыбы". А пад кожным грыбам, які займае мінімум 2х2 м, звычайна ляжаць 2 чалавекі, таму застаецца вельмі шмат вольнага месца. Пад грыбамі няма ніякай скучанасьці.

Date: 2013-03-29 07:01 pm (UTC)
From: [identity profile] markiz-de-kiss.livejournal.com
"Пад грыбамі" і мора не трэба :) Дарэчы, дзіўна, што вы не напісалі пра вядомы ў шырокіх колах баўгарскі самагон :)

Date: 2013-03-29 09:12 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Яшчэ напішу!

Date: 2013-03-29 11:02 am (UTC)
From: [identity profile] streithahn.livejournal.com
"баўгары – гэта замаскаваныя рускія! Іхныя мэнталітэты вельмі падобныя. Таму яны і любяць адны другіх."
Сумняваюся.
Болгары как нация любят скорее немцев и евреев. А русским только отдают дань признательности за давнюю помощь в борьбе с турками. Большая кошка между болгарами и русскими пробежала ещё в конце XIX века. С той поры даже непосредственно повоевать между собой успели. Ну, сегодня в приморских городах кто платит, те и друзья.

Date: 2013-03-29 11:42 am (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Згодная з тым, што "отдают дань признательности", але ведаю таксама, што баўгары - практычна адзіныя, хто нармальна ставіцца да рускіх, бо ўсе астатнія моцна не хаваюць сваёй непрыязнасьці. Таму беларусы, дзе б ні былі, вымушаныя адразу папярэджваць, што "мы беларусы, а не рускія!" - адразу іншае стаўленьне.

А баўгары і рускія - "братушкі"! Амаль аднолькавыя (тут не пра твары, а пра характары).

Date: 2013-03-29 02:47 pm (UTC)
From: [identity profile] streithahn.livejournal.com
Не скажете ли, пожалуйста, по какому адресу можно отправить Вам e-mail?

Date: 2013-03-29 02:55 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Пішыце ў асабістыя паведамленьні.

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 20th, 2017 03:52 pm
Powered by Dreamwidth Studios