Feb. 18th, 2009

galinaed: (поні !!!)
Гэта ніякая ня частка "мэмуараў", гэта проста занатоўка.
Учора павіншавала шаноўнага Леаніда Ўладзімеравіча з выхадам чарговай кнігі (я над ёю праседзела амаль 4 месяцы: было вельмі шмат працы, шмат усякіх зьверак-перазьверак зь іншымі крыніцамі ды энцыкляпэдыямі ды самога тэксту з геаграфічным паказьнікам, уключаным у кнігу). Ясная справа, ніхто нават ня думаў паведамляць мне пра выхад кнігі, я даведалася пра гэта з сайту Радыё Свабода. У адказ шаноўны Леанід карэктна падзякаваў, але пакрыўджана зацеміў, што ў мяне ў адной руцэ - кветкі, а ў другой - дуля (з гэтым спрачацца цяжка :)), і абвінаваціў мяне ў перакручваньні фактаў. Я прапанавала прывесьці хаця б адзін прыклад перакручваньня. Калі гэткі прыклад будзе - я гатова прынесьці свае прабачэньні. А пакуль магу сказаць усьлед за Крыловым: "Неча на зеркало пенять, коли рожа крива". І яшчэ працытаваць Мікалая Астроўскага: "Жизнь надо прожить так, чтобы не было мучительно больно..." (канец цытаты не датычыцца Маракова ніякім чынам, таму спыняюся).

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 20th, 2017 03:53 pm
Powered by Dreamwidth Studios