galinaed: (сьцяг)
[personal profile] galinaed
Учора "разабраліся" (у пісьмовым выглядзе). Леанід выліў свой гнеў у мой бок і папрасіў не турбаваць яго, такога хворага і амаль сьвятога. Добра. Калі чалавек просіць, яму я адказваць ня буду (каб не турбаваць), але гэта падобна да затыканьня роту. Нічога не застаецца, як пісаць сюды.

Як доказ перакручваньня фактаў з майго боку Леанід напісаў мне, што ён не зьдзекваўся з звар'яцелага пісьменьніка К. (скарот мой), ён яму спачуваў: "...я на яго радзіму паехаў, магілу яго знайшоў, фотаздымкі зрабіў, артыкул напісаў пра яго апошнія дні…"

Усё гэта добра, але навошта было дабаўляць лыжку дзёгцю ў бочку зь мёдам? Ці абнародаваць "забаўны выпадак" са звар'яцелым чалавекам - гэта свайго роду "вяртаць яго ў гісторыю"?

Увогуле шаноўны Леанід Уладзімеравіч увесь час падкрэсьлівае, якую важную працу ён робіць: "Запомні, я над рэпрэсаванымі не здзекваюся, а вяртаю іх у гісторыю. Ужо 20 тысяч вярнуў. І больш за 10 гадоў адзін гэта раблю. Ніхто, заўваж, не падключыўся да лёгкага, як ты лічыш, хлеба. Мне цяжка".

Разумею, што цяжка. Але ня варта ківаць на іншых (каторыя не падключаюцца): хто ж яшчэ мае доступ да гэбэшных архіваў? А з пальца фактаў ня высасеш. Так што хто мае інфармацыю - той хай і абнародвае яе. А пра "лёгкі хлеб" я не казала. "Калі хачу - тады і працую" - гэта зусім ня значыць есьці лёгкі хлеб. Чытайце уважлівей мае запісы, Ч. 1. І не перакручвайце...

Але ж калі робіш важную справу - ці азначае гэта, што маеш індульгенцыю ад усіх грахоў? што маеш права пляваць на іншых, зьняважліва ставіцца да людзей?

Як па-майму, дык наадварот: калі робіш важную справу, дык старайся жыць так, каб на тое, што ты робіш, ня кідаць цень сваімі дурнымі паводзінамі. Але гэта, зноў-такі, па-мойму. Вось што напісаў далей спадар Маракоў: "Пэцкая маё імя, ты пэцкаеш маіх рэпрэсаваных бацькоў, майго расстралянага дзядзьку Валеру, пэцкаеш маю працу, маю справу, маіх расстраляных". Вось так. Ні больш і ня менш. Добранькі шчыт, за якім можна хаваць свае ганебныя ўчынкі. А я заўсёды думала, што дарослы чалавек павінен сам адказваць за свае ўчынкі і не хавацца за сьпіны сваіх і чужых продкаў...

А далей зусім у маракоўскім духу: "Калі ты лічыш, што табе мала - 300 еўра – на той момант амаль паўтысячы даляраў – заплацілі..." Пры чым тут грошы - я ня ведаю. Я пра ўчынкі, а ён усё зводзіць да грошай. Але калі ўжо на тое пайшло, вельмі хацелася б запытацца ў самога Маракова: ці нармальная гэта аплата - 300 еўра (2008 г.) - за 4 месяцы працы (21 аўтарскі аркуш) без выхадных? Ягоная жонка, як ён сам казаў, траціць 200 даляраў за 3-4 дні. А я дык павінна радавацца нават 300 еўра на 4 месяцы.

Але ж як лёгка ўсё перавяртаецца з ног на галаву: аказаваецца, прычына маіх пісаньняў - у незадаволенасьці аплатай. Я ж во думала зьбіць трохі фанабэрыі - і не атрымалася. Лічыла: лепей хай я акуратна паспрабую паставіць пыхліўца на месца, чымсьці нехта зробіць тое ж - галавой аб сьцяну. Ладна, высока лётае - бальней падаць.

А мэмуары пра Маракова (па-расейску) я так і не завяршыла (некалькі тэмаў засталіся нераскрытымі). Ай, ужо і ня буду. Зашмат увагі гэтаму ганарліўцу. Ёсьць шмат чаго іншага, пра што варта пісаць. А тут - час вымыць рукі... Гарбатага магіла выраўняе. Хай жыве доўга і плённа працуе. Бог яму судзьдзя.

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 20th, 2017 03:52 pm
Powered by Dreamwidth Studios