galinaed: (поні !!!)
Сёньня на працы ўсе смакавалі байку пра тое, як адна наша калега адсьвяткавала пасхальны першамай. Ейная сяброўка сядзіць у дэкрэце і, відаць, засумавала па прыгодах. Бо дзеўкі як пачалі сьвяткаваць зранку нядзелі, дык спыніліся толькі сёньняшняй раніцай, калі выявілася, што ўчорашні дзень даўно скончыўся і адной зь іх трэба зьбірацца на працу. Ну а што, двайное ж сьвята!
Прыйшоўшы на працу, тая дзеўка яшчэ да абеду адпрасілася дадому.

Добра пагулялі )
galinaed: (поні !!!)
Учора трапіла на адкрыцьцё дзівоснай выставы. Выстава фотамастачкі Ларысы Пашкевіч. І цяпер хаджу як у чароўным сьне. Усё мне мрояцца нейкія дзіўныя малявідлы... Ну праўда! Аднойчы ў мяне ўжо было падобнае - калі я пабачыла будынак парлямэнту ў Будапэшце. Тады я заскочыла на нейкую касьмічную хвалю і захоплена пражыла на ёй цэлы тыдзень. Ці нават болей... Ня памятаю ўжо. Але ж які эфэкт быў! Душа ажно стагнала ад захапленьня.

І вось зьявілася новая "страва" для душы - макрафатаздымкі Ларысы Пашкевіч. Кожны здымак - шэдэўр. Не жартую. А ўсе здымкі разам - чароўны сьвет. Захапляльны сьвет...

Нейкі космас... )

На адкрыцьці выставы адзін масьціты фатограф мусіў прызнацца, што ён ТАК фатаграфаваць ня ўмее. Лепшага прызнаньня і не прыдумаць.
Калі каму цікава зазірнуць у казачны сьвет рэальнасьці (во сказанула - гэта ж нейкі аксюмарон, кшталту "сухая вада"), шмат здымкаў чараўніцы-Ларысы можаце пабачыць тут і тут.
galinaed: (поні !!!)
Во як бывае: былі знаёмыя з самага дзяцінства, пражылі разам 67 гадоў і памерлі ў адзін дзень. Добрая навіна ці дрэнная? Быццам бы дрэнная - таму што памерлі. Аднак... такая сьветлая і кранальная (навіна) - таму што мала каму выпадае такое шчасьце - знайсьці сваё Каханьне і пранесьці яго, не расьцерушыўшы, праз усё жыцьцё.

В США прожившие вместе 67 лет супруги умерли в один день

В штате Калифорния скончались в один день супруги, прожившие вместе 67 лет. Флойд и Вайлет Хартвиг, которым было 90 и 89 лет соответственно, умерли в своем доме 11 февраля с разницей в пять часов. Об этом сообщает Associated Press.

Дети супругов Хартвиг рассказали, что, когда их родители были уже совсем близки к смерти, они перенесли их стоящие рядом кровати. Перед кончиной муж и жена держались за руки.

«Они хотели уйти вместе. Это должно было так случиться», — сказала дочь Хартвигов Донна Скартон. — Они были предназначены друг для друга».

Супруги были знакомы с детства. Оба росли в сельской общине в центральной части Калифорнии. Роман между ними начался на танцевальной площадке, куда Флойд, военный моряк, пришел во время увольнения на берег. Пара поженилась 16 августа 1947 года, у них родились трое детей. Флойд и Вайлет содержали маленькую ферму, выращивали хлопок и разводили индеек.

Скажаце - гэта адзінкавы выпадак? НЕ!!! Я калі чытала - адразу адчула дэжа вю і нават падумала, што журналісты нешта наблыталі і паўтарылі старую навіну, бо я ўжо чытала такое раней: дзесьці ў Каліфорніі супругі пражылі разам больш за 60 гадоў і памерлі ў адзін дзень. Кранальная гісторыя з фоткамі - я так праніклася, што ажно плакаць хацелася:

Супруги прожили вместе 62 года и умерли в один день

Супруги Дон и Максин Симпсоны умерли, как и жили, - вместе, неразрывно. Прожив в браке счастливые 62 года, они умерли в один день. Это не голливудская киношная история - это реальная история жизни одной супружеской пары из Бейкерсфилда, США, Калифорния.

Последние дни своей жизни они провели в доме у родственников, куда те забрали их из госпиталя. Первой ушла Максин, а в это время старенький Дон лежал рядом и держал её за руку. Он слышал её последний выдох. Как только её тело вынесли из комнаты, он последовал в вечность за ней. Всего через несколько часов после её смерти.

Во што такое каханьне. А не прага забіць кагосьці праз рэўнасьць ці зрабіць паскудзтва таму, хто не адказаў узаемнасьцю на тваё нібыта "каханьне".

galinaed: (поні !!!)
Людцы, у мяне зьявіўся сьверб напісаць чарговы пост і закінуць процьму фотак...

Нягледзячы на даўно расплянаваную чарговасьць тэмаў для запісаў у ЛЖ (першым пунктам павінны быць пост пра інтэр'еры палацу ў Міры, але рукі не даходзяць напісаць гэты пост!..), я насуперак свайму ўмоўнаму "графіку" (які існуе толькі ў маёй галаве, а мая галава - яна такая: што захоча, тое і задумае) вырашыла прысьвяціць свой чарговы пост свайму новаму захапленьню. Бо цяжка не падзяліцца тым, што запаўняе душу і каторыя ўжо суткі гучыць у ёй (у душы) неймаверна чароўнай музыкай. Такі стан бывае, толькі калі закахаесься...

ШТО ж так зачапіла мяне, так што я не магу стрымлівацца і маўчаць? Вось скажыце - бывае ж так, што прывяжацца нейкая мэлёдыя і не пакідае ўнутраны слых цэлымі днямі... Ці верш нейкі прычэпіцца і вісіць гадзінамі на языку, і ніяк ня выплюнуць яго (верш, а не язык; ці песьня – бо песьні таксама бываюць вельмі навязьлівымі)... А тут да мяне прычапіўся архітэктурны шэдэўр! Узрушыў мяне так, што ажно сэрца спыняецца пры думках пра тое збудаваньне.

Спачатку сэрца спынецца – а потым засьпявае! І што гэта, як не закаханасьць? Ня верыце!? І я спачатку не паверыла, што такое можа быць. Аднак калі ўзялася перабіраць-выдаляць-апрацоўваць фоткі, прывезеныя з чарговай сваёй вандроўкі, усе сумневы зьніклі.

Спачатку пералічу, дзе я была гэтым разам. У Вене, Будапэшце, Дрэздэне і Празе.
Паспрабуйце здагадацца, які з гарадоў спадабаўся больш за ўсіх.


Не, ня Вена. І ня Прага.

БУДАПЭШТ!!!

Гэта песьня! Гэта казка! Гэта невымоўная прыгажосьць!

І што, вы думаеце, зараз я буду распавядаць, які прыгожы горад Будапэшт? Ах-ха, ня буду… Гэта будзе ў адным з наступных пастоў, а цяпер я прысьвячу свой пост майму неспадзяванаму каханьню (я насамрэч не ўяўляла, ШТО мяне чакае ў цудоўным горадзе Будапэшце – я не лічыла яго прыгажэйшым за тую ж Вену ці Прагу) – будынку вугорскага парляманту. Я і раней бачыла на фота гэтую візытную картку Будапэшту – але нават не магла сабе ўявіць, які прыгожы гэты будынак у рэчаіснасьці. Гэткага хараства я ня бачыла ніколі ў жыцьці!

Ці варта паўтараць напісанае ў вікіпэдыях? Калі цікава, пачытайце па вышэйпрыведзенай спасылцы. Я ж буду пець оду гэтаму непаўторнаму стварэньню.


Першае маё знаёмства адбылося ўдзень, у межах аплачанай экскурсійнай праграмы.



Будыніна не кранула маёй душы, бо гід вадзіла нас па плошчы перад парлямантам і давала абавязковыя для кожнага арганізаванага турыста зьвесткі, а прыгожых будынкаў я і дагэтуль бачыла нямала.
1.
IMG_9850_Парлямант

Потым мы пераехалі на іншы бераг Дунаю, і гмах парляманту паўстаў у больш знаёмым выглядзе – рыхтык як у рэклямных даведніках.
2.
IMG_9864

А калі сьцямнела, мы заваліліся на прагулачна-экскурсійны караблік і паплылі па Дунаі. Экскурсавод грузіла мозг нейкай цікавай інфармацыяй, якая ў адно вуха залятала, а праз другое вылятала. А мо вылятала і не праз вуха, хто яго ведае. Факт тое, што ў галаве засталося вобмаль атрыманай інфармацыі. Аднак калі мы плылі паўз будыніну парляманту, я ажно зьнямела. У сэньсе – перастала гаварыць. Цікава было б паглядзець тады на мяне – ці нізка адвісла мая сківіца :)
3.
IMG_9898

І што вы думаеце? Якраз тады ў маім фотаапараце села батарэя, і я ня мела магчымасьці зафіксаваць гэтую прыгажосьць з усіх магчымых ракурсаў. Тады ж я цьвёрда вырашыла, што назаўтра ўвечары абавязкова вярнуся да будынку парляманту і сфатаграфую яго з розных бакоў.

Вырашана – зроблена. Ля будынку парляманту я была назаўтра яшчэ ў сьветлы час. І абабегла яго, фатаграфуючы, з усіх бакоў. Тады і пачалося…
4.
IMG_0108

5.
IMG_0109

6.
IMG_0110

7.
IMG_0111

8.
IMG_0112

9.
IMG_0113

10.
IMG_0120

11.
IMG_0127

12.
IMG_0142

13.
IMG_0143

14.
IMG_0156

15.
IMG_0157

Ну, вы ўжо заўважылі, што пакуль я з захапленьнем насілася вакол будынку, пачало вечарэць і фарбы сталі паціху зьмяняцца.

16.
IMG_0161

17.
IMG_0162

18.
IMG_0164

Тым часам зьявілася падсьветка. Дый сьцямнела вельмі хутка.
19.
IMG_0176

20.
IMG_0179

21.
IMG_0180

22.
IMG_0183

23.
IMG_0187

24.
IMG_0188

25.
IMG_0191

26.
IMG_0192

27.
IMG_0221

28.
IMG_0225

29.
IMG_0226

Усё, дах мой тады зьнесла… Я пайшла да найбліжэйшага мосту, каб перайсьці на супрацьлеглы бераг і адтуль сфатаграфаваць гэты цуд (ага, каб знайсьці ракурс, страчаны праз здохлую батарэю).

30.
IMG_0232


А цяпер скажыце – ці змагла я перадаць хаця б кропельку таго хараства, якое дагэтуль гучыць ува мне ўзьнёслай музыкай?
galinaed: (твар)
Сёньня зьезьдзілі паплаваць у Мінскім моры. Ну што сказаць... У баўгараў, туркаў і ўкраінцаў ёсьць Чорнае мора, у расійцаў - Белае мора, у ізраільцянаў - Чырвонае мора, у кітайцаў - Жоўтае мора, а ў беларусаў - зялёнае мора. Вельмі зялёнае. А завецца чамусьці - Мінскае.
galinaed: (поні !!!)


Ну, что поделать! В дождь и снег
Нельзя же быть без крова.
Кто сам просился на ночлег -
Скорей поймет другого.
Кто знает, как мокра вода,
Как страшен холод лютый,
Тот не оставит никогда
Прохожих без приюта!
С. Маршак

Іду гэта я праз падземны пераход - а там нейкі асацыяльны тып сядзіць, чакае міласьціну. Прама на прыступках сядзіць. Ногі толькі да калена. Ніжэй - ног няма. Побач ляжаць мыліцы. Цяжкае ў чалавека жыцьцё - гэта відаць ня толькі па нагах, пра гэта сьведчыць і твар. На твары чырвоным па ружовым ясна напісана, што чалавек бухае штодзённа і шмат.
Такім мала хто падае міласьціну. А навошта, усё роўна прап'е... Такіх ніхто не шкадуе. Амаль...
А мне насустрач ідзе другі падобны тып, толькі з цэлымі нагамі. Я нават не зразумела, якога полу тая істота: здыхлік нейкі - ні плячэй, ні сьцёгнаў. Палову твару закрывае кепка, але цалкам відавочна, што ў чалавека... ээээ... таксама няпростае жыцьцё.
Убачыўшы бязногага, здыхлік рэзка прыпыніўся і палез за пазуху. Каб пабачыць, што ён будзе рабіць далей, мне давялося трохі запаволіць хаду і потым павярнуць галаву ў ягоны бок. І што я ўбачыла? Здыхлік выцягнуў з унутранай кішэні адну купюру. Падазраю, што яна была ў яго толькі адна... Гэты чалавек (чалавек жа!) незразумелага полу падышоў да калекі і даў яму ў рукі пяць тысяч беларускіх рублёў. І пайшоў сабе далей...
Dobrota
galinaed: (гумар)
Мы хотим, чтобы общность наших народов и наших культур имела прочное будущее.
Вот почему мы твердо заявляем о поддержке позиции Президента Российской Федерации по Украине и Крыму
.

Ну-ну.
Дарагая сяброўка, я хачу, каб нашы дзеці сябравалі. Сёньня і заўсёды. І таму мой сын будзе адбіраць у твайго сына цацкі і цукеркі, лупцаваць яго і не выпускаць з супольнай пясочніцы.

UPD. Справядлівасьці дзеля ўзгадаю і іншы ліст, падпісаны расійскімі кінэматаграфістамі, якія ня страцілі здольнасьці ДУМАЦЬ:
Нас слишком многое связывает, чтобы мы поверили состряпанной пропаганде.
Поэтому отвечаем лаконично и недвусмысленно: не сомневайтесь в нас.
Мы на стороне правды и мы с вами!
"

UUPD. Мне падказалі (і чамусьці потым выдалілі камэнтар) яшчэ адзін сьпіс супраць вайны:
Более ста российских деятелей культуры, правозащитников, политологов, экономистов и ученых призвали инициировать проведение «Конгресса интеллигенции "Против войны, против самоизоляции России, против реставрации тоталитаризма"».
Не, не перавяліся яшчэ ў Расіі нармальныя людзі. І дзякуй Богу.
galinaed: (поні !!!)
Сёньня сын сказаў, што бачыў на сьценах падземнага пераходу каля ГУМу два вялізныя бел-чырвона-белыя сьцягі. Пацікавіўся, ці мо сёньня якое сьвята кшталту Дня сьцягу ці штось падобнае. Гугл нічога такога не падказаў, і я выказала меркаваньне, што, можа быць, беларускія заўзятары гэтак адзначылі перамогі Домрачавай. "А-а-а-а, - зьнясілена прастагнаў сын. - Як жа яны ўсе задзяўблі з гэтай Домрачавай! Мне нават з Украіны даслалі віншаваньні. Я пішу - але пры чым тут я? А яны адказваюць - дык Домрачава ж зь Беларусі. Дасталі ўжо з гэтай алімпіядай! Мне ўвогуле нецікава, хто там перамагае..."

Ну во, я не адна кажу, што я не пры чым. Вы адкажаце, што сын падпаў пад мой уплыў, - але гэта ня так, майму сыну калі захочаш навязаць сваё меркаваньне, адразу і абломісься. Ён на ўсё мае свой асабісты погляд. Проста супалі...

На жаль, сын не зрабіў здымка, бо надта сьпяшаўся. І нам абоім вельмі цікава - колькі часу правіселі там тыя сьцягі? Бо ж перамогі перамогамі, а сьцягі могуць адразу падарваць прэстыж і канкурэнтаздольнасьць нашай краіны - калі ўвогуле ня зьнішчаць усю працу органаў па стабілізацыі ў краіне і ўсталяваньні ўсеагульнага "ўра-настрою".
galinaed: (гумар)
Хто ня памятае казку "Дванаццаць месяцаў"? Здаецца, такіх цяжка знайсьці. Калі дзіцячы пісьменьнік Самуіл Маршак прыдумляў гэтую казку, ён нават уявіць ня мог, што могуць быць такія зімы, у якія будзе зусім няцяжка знайсьці кветкі.
Вось, калі ласка, - я не паленавалася забегчы дамоў, каб схапіць фотаапарат, і, вярнуўшыся на вуліцу, засьняць студзеньскія кветачкі каля свайго дому.

IMG_8994


IMG_8997

IMG_8992

IMG_8995

IMG_8996


Удакладняю: фоты зробленыя ў Мінску 4 СТУДЗЕНЯ!
galinaed: (сьцяг)
О мой народзе! Няўжо гэта праўда?

В. Хурсік: У Польшчы сяляне ў большасьці ня здраджвалі сваім памешчыкам. Расейская ўлада, якая прыйшла падаўляць паўстаньне, зьвярнулася да іх і папрасіла: “скажыце, каго вы больш ненавідзіце. Выкажце свае крыўды, і мы іх усіх павяжам”. Польскі селянін не здаваў свайго памешчыка. У Беларусі было інакш. Калі ўлады зьвярнуліся да сялян, то яны са шчырай душой пачалі здаваць сваіх памешчыкаў. Добраахвотнікі, якіх паклікаў урад для затрыманьня паўстанцаў, у Беларусі вызначаліся вялікай колькасьцю спайманых. І потым яны былі дастойна ўшанаваныя расейскім урадам. Яны былі ўзнагароджаныя мэдалямі за падаўленьне паўстаньня. На старадарожчыне быў выпадак, калі селянін здаў сваіх суседзяў, восем чалавек. Зьяўляецца загад: усіх выслаць у Сібір, а маёмасьць аддаць таму, хто іх здаў. Так было паўсюдна на Беларусі.
За спасылку дзякуй [livejournal.com profile] paabapal

А ці ня там, у падзеях пасьля паўстаньня 1863-1864 гг., трэба шукаць прычыну таго, чаму беларусы цяпер і мову родную занядбалі, і абралі сабе "важдзюна" - старшыню адсталага калгасу...

UPD:
Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук:
У Гродзенскай і Віленскай губернях каля 17% сялянаў узяло ўдзел у паўстанні. Гэтая лічба ёсць у падручніках. І гэта вялізная лічба, нашмат большая, чым па Польшчы.
Кажучы, што «сяляне выдавалі паноў», трэба звяртаць увагу на тагачасны сацыяльна-палітычны кантэкст. Сацыяльныя адносіны ў вёсцы былі даволі напружанымі... У 1861 годзе царскі ўрад адмяніў прыгон. Гэта быў вялікі не толькі сацыяльна-эканамічны, але і палітычны праект расейскага царызму. Між іншым ён меў прапагандысцкія мэты: паказаць сялянам, што цар — іх галоўны заступнік. Тое, што сяляне ўвогуле далучаліся да паўстання, можна лічыць поспехам паўстання.
Зазначу, што пад уплывам паўстання ўлады ўжо 1 траўня 1863 г. адмяняюць «часоваабавязанае становішча» і стымулююць выкуп памешчыцкай зямлі, даючы сялянам крэдыты. Трэба было выбіраць паміж атрыманнем зямлі, што гарантавала бязбеднае існаванне, і паўстанцамі, якія змагаліся супраць усёй Імперыі. Выбар большасці сялянаў, у т.л. і польскіх (!) сялянаў, быў відавочным
.
galinaed: (поні !!!)
Сёньня пабачыла, як мая вуліца будзе выглядаць пасьля канца сьвету. Глянула ў вакно на дарогу - і была агаломшаная: нікога і нічога няма! Заўсёды такая жывая, зь неперапынным ранішнім рухам, ажно да вялікіх затораў каля сьветлафора, сёньня мая вуліца ўражвае пустэчаю. Пра заторы ўвогуле ніякага ўспаміну - які там затор, калі за той час, пакуль я гатавала сабе каву, па вуліцы праехаў адзін ЦАЛКАМ ПУСТЫ тралейбус і адна таксоўка. І - цішыня!.. Усё быццам вымерла. Нават ніводнага самотнага чалавека, які б цягнуўся ў краму. Ці выгульваў бы сабаку. Няма! Нікога няма. Ауууууу, людцы!
Але ж у сеціве нехта ды мусіць быць. Таму віншую ўсіх з Новым годам!

galinaed: (аўтобус)
Уразілі падрабязнасьці пра выбітнага нашага мовазнаўцу Юрася Бушлякова, якога я зь вялікай удзячнасьцю лічу сваім настаўнікам.
Расказвае Валер Булгакаў:
Ягоная (Юрасёва) асабістая гісторыя трагікамічная. У яго сям’і меркавалі, што сыну беларуская мова будзе лішняй, і «з прычыне слабога здароўя» вызвалілі сыночка ад навучання беларускай мове. І сынок быў пазбаўлены путаў гэтай «ненавіснай мовы» ажно да апошняга выпускнога класа, калі ў ім пасяліўся дух беларушчыны. У выніку Юрась атрымаў атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы з адзнакай па беларускай мове! І, калі я сустрэў Юрася (у 1990 годзе, яшчэ пры Савецкім Саюзе), ён ужо прынцыпова гаварыў па-беларуску, што было досыць нязвыкла. Юрась мяне пераканаў, што трэба «гаварыць па-беларуску паўсюдна і з усімі, трэба шырыць нацыянальную свядомасць».

Во як! А шмат хто ўпэўнены, што яблык ад яблыні далёка ня коціцца. І яшчэ кажуць, што ўсё пачынаецца зь сям'і. Ха! Насуперак волі бацькоў Юрась ня толькі вывучыў беларускую мову - а вывучыў яе дасканала, як толькі магчыма ведаць дасканала мову.

І што? Забаронены плод салодкі або тут нешта іншае? Хацелася б даведацца, але наўрад ці хто раскажа.
galinaed: (гумар)
Пра сілу духа 
Калі дрэнна на душы, найлепшы мэтад ня даць сабе ўпасьці духам - узгадаць пра тых, каму ячшэ горай, але яны і ня думаюць раскісаць. Бо моцныя духам!
Вось, напрыклад, жыве ў Амэрыцы дзяўчына Джэсіка Кокс. Яна нарадзілася бяз рук. Але Джэсіка жыве паўнавартасным жыцьцём. Яна спраўна кіруе машынаю, мае чорны пояс таэквандо, грае на піяніна (нагамі). Да ўсяго гэтага Джэсіка мае ліцэнзію пілота! Зразумела, што ў нашай краіне Джэсіка наўрад ці мела б такія дасягненьні, але пры гэткай моцы духу яна ўсё роўна была б прыкладам для многіх ныцікаў.

 

  
galinaed: (гумар)
Зачароўвае... Не скажу, што фантастычна. Так і будзе, не сумняваюся.


 
galinaed: (гумар)
Сярод мутных падзеяў апошняга часу раптам бліснуў прамень сьвятла. Бліснуў - і зачараваў мяне.
Не магу пакінуць гэта без увагі. Просто неверагодна: дзяўчынка, яшчэ нават не падлетак, - а такі дарослы голас! І рэпэртуар зусім не дзіцячы. 
Jackie Evancho - адкрыцьцё 2010 году, першы ж ейны сінгл адразу стаў плацінавым. І ня дзіва. Слухаць яе можна гадзінамі.


 

galinaed: (сьвечка)
Уразіў дзёньнік пацярпелай ад тэракту Інэсы Крутой. Вось адзін з запісаў:

Государственный терроризм 
чэрвеня 21, 23:09

Почитала в интернете про сотрясение мозга:
Даже при лёгком (сотрясении) – строго постельный режим в течение первых 3-8 дней.

Полупостельный режим - больному запрещены передвижения вне комнаты или палаты. Разрешается сидеть в кровати и на стуле у стола для приема пищи и проведения гигиенических процедур. Разрешается пользоваться санитарным стулом для отправления физиологических потребностей. Все остальное время больной должен находиться в кровати. При передвижении больного желательно контролировать его состояние. (http://www.meduhod.ru/components/rezhimy.shtml)

ПЕРЕХОЖЕННОЕ НА НОГАХ ЛЁГКОЕ СОТРЯСЕНИЕ ПО ПОСЛЕДСТВИЯМ МОЖЕТ БЫТЬ ХУЖЕ ПРОЛЕЧЕННОГО ТЯЖЁЛОГО. 

Врачи говорят, что мне уже должно быть хорошо. А мне плохо. Последствия "лечения" уже есть. Дай Бог, чтобы не было хуже!

В первый день – гоняли часа три по кабинетам. При этом несколько раз "теряли". Предложили пойти домой (своими ногами, без сопровождения). УГОВАРИВАЛИ ПОДПИСАТЬ ОТКАЗ ОТ ЛЕЧЕНИЯ. Отказалась. Осталась в больнице. Ещё час – допрос: сначала милиция, потом КГБ. Всю ночь трясло от холода. Утром была температура где-то 38,5 (может больше). Дали мочегонного. В туалет, извиняюсь, в другой конец коридора… Ещё до обеда второго дня (идут ПЕРВЫЕ СУТКИ!) начали гонять по больнице. Но не с целью обследования, а вообще непонятно зачем…

Вкратце: гоняли всю первую неделю. Часами. По всему городу. В сопровождении девочки-практикантки, у которой при всём желании не было ни инструментов, ни необходимых знаний, чтобы при необходимости оказать помощь. Зато были на руках пять глухих больных с сотрясением мозга. Туда гоняли бегом. Назад – в очередной раз "забыли". Пятерых пациентов. С постельным режимом, про который никому из них не удосужились сказать. Полтора часа прождав пока о нас вспомнят, вынуждены были добираться до больницы сами. На частном транспорте. В пижамах… Главврач больницы Сиренко ПОШЁЛ НА ПОВЫШЕНИЕ. Видимо, ЗА ВЫПОЛНЕНИЕ ГОСЗАКАЗА – ДОБИТЬ НЕДОБИТЫХ…

По словам врачей принимавшей больницы в столь срочном обследовании слуха не только не было необходимости, оно было просто вредным (СКАЗАЛИ, ЧТО НЕЛЬЗЯ так рано нагружать травмированные слуховые нервы – НО ОБСЛЕДОВАЛИ…), вредным просто по слуху, не учитывая сопутствующие травмы и сотрясение мозга.

Зарегистрировали в поликлинике обращение (выкладываю) [тэкст звароту: "Лукашенко по телевидению прожужжал все уши, что меня, как и всех пострадавших от взрыва в метро – лечат, и лечат качественно. Подтвердите своё мнение, что Лукашенко лжец – закройте больничный, так и не приступив к лечению"]– прибежала гоп-компания: в первый раз – двое "врачей", второй раз – трое. В составе – два "неходячих" невропатолога. Почему "неходячих"? Когда маме делали операцию по удалению аневризмы, ей, после трепанации черепа, с кровавыми бинтами на голове, на подкашивающихся ногах, с повышенным давлением приходилось СТОЯТЬ в очереди к невропатологу. Сказали: "невропатолог на дом не ходит".

ПРИШЛИ "ВРАЧИ" – ПУГАЛИ СУДОМ… НЕ ИСПУГАЛАСЬ – ИСПУГАЛИСЬ ОНИ.
БОЛЬНИЧНЫЙ ПРОДЛИЛИ!
galinaed: (аўтобус)
Вось і восень.
Кожнага разу, калі іду каля дому насупраць майго, любуюся відовішчам, якое празь месяц зьнікне - а шкада! Ну хоць фота зраблю на памяць пра гэтую рукатворную прыгажосьць.
Глядзець фоты )
galinaed: (поні !!!)
Люблю Бэтховэна. Паглядзеўшы ягоны Скрыпічны канцэрт у выкананьні Джошуа Бэла, зацікавілася гэтым музыкам, які грае так самазабыўна, што хочацца слухаць яшчэ й яшчэ.
 
І раптам натрапіла на вельмі цікавы сацыяльны экспэрымэнт, праведзены газэтаю "Вашынгтон Пост": Will one of the nation's greatest violinists be noticed in a D.C. Metro stop during rush hour? Joshua Bell experimented for Gene Weingarten's story in The Washington Post: http://wpo.st/-vP (Video by John W. Poole)
 

Расейскамоўнае апісаньне (вылучэньні мае): 

"Холодным январским утром на станции метро Вашингтона расположился мужчина и стал играть на скрипке. На протяжении 45 минут он сыграл 6 произведений. За это время, так как был час пик, мимо него прошло более тысячи человек, большинство из которых были по дороге на работу.

По прошествию трех минут мужчина средних лет обратил внимание на музыканта. Он замедлил свой шаг, остановился на несколько мгновений и… поспешил далее по своим делам.

Минуту спустя скрипач получил свой первый заработок: женщина бросила деньги в футляр и, без остановки, продолжила свой шаг.

Еще несколько минут спустя мужчина облокотился к стене и стал слушать, но, вскоре, он взглянул на часы и продолжил путь.

Наибольшее внимание музыканту досталось от трёхлетнего мальчика. Его мама в спешке вела его за собой, но мальчик остановился чтобы посмотреть на скрипача. Мама потянула чуть сильнее и мальчик продолжил движение, постоянно оглядываясь назад. Эта ситуация повторялась и с несколькими другими детьми. Все без исключения родители не дали им задержаться и на минуту.

За 45 минут игры только 6 человек ненадолго остановились и послушали, еще 20, не останавливаясь, бросили деньги. Заработок музыканта составил $32.

Никто из прохожих не знал, что скрипачом был Джошуа Белл — один из лучших музыкантов в мире. Играл он одни из самых сложных произведений, из когда-либо написанных для скрипки, а инструментом служила скрипка Страдивари, стоимостью 3,5 миллиона долларов.

За два дня перед выступлением в метро, на его концерте в Бостоне, где средняя стоимость билета составляла $100, был аншлаг.

Игра Джошуа Белла в метро стала частью социального эксперимента газеты Вашингтон Пост о восприятии, вкусе и приоритетах современных людей. Исследователи пытались получить ответ на несколько вопросов. В будничной среде, в неподходящий момент: Ощущаем ли мы красоту? Остановимся ли, чтобы оценить ее? Распознаем ли талант в неожиданной обстановке?

Один из выводов из этого эксперимента может быть следующим:

Если мы не можем найти время на то, чтобы ненадолго остановиться и послушать лучшие из когда-либо написанных музыкальных произведений в исполнении одного из наиболее талантливых музыкантов планеты; если темп современной жизни настолько всепоглощающий, что мы становимся слепы и глухи к таким вещам — тогда что же еще мы упускаем, что безвозвратно теряем в захлестывающей нас суете?"

І каб не заканчваць тэкст тлустым пытальнікам, дам яшчэ троху прыгожай музыкі ў выкананьні Джошуа Бэла. Гэта варта слухаць!







 
 

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 08:37 pm
Powered by Dreamwidth Studios