galinaed: (поні !!!)
Выпадкова натрапіла на часткова цікавы блог (гэта ўсё Фэйсбук вінаваты - там усялякія цікавыя спасылкі ўсё посьцяць і посьцяць, часам ажно не адарвацца ад гэтага інтырнэту, халера яго бяры!). Ну і адзін тэксьцік хачу пакінуць тут у сябе: спадабаўся ён мне!

Піша [livejournal.com profile] soba4ki (піша, вядома ж, пра сваю Расеюшку - параўноўвае яе зь Нямеччынай, аднак ніхто не забараняе нам параўнаць тую ж Нямеччыну з нашай Беларусьсю):

Беседовал я тут на досуге с друзьями из немецкой Германии. Ну и в процессе разговоров, зашла, разумеется, речь и про эти ваши курсы доллар-евро и про эти ваши цены на нефть.
Вона, говорю я им, как у нас всё причудливо выгнулось да раскорячилось от этой чёртовой нефти. Аж неудобство некое в чреслах и стеснение в них же терпеть приходится, хоть и не по чину нам сие. А у вас, товарищи немцы, с этим как?
А у нас - найн, говорят мне товарищи немцы. У нас нефти найн и как следствие - проблем вызванных колебаниями её цены - тоже нихт. Мы есть карашо устроиться унд не зависеть от эта чёрная жижа. Дас ист хитрость унд смекалочка!
Я аж позеленел весь! А ведь точно! Нету у них ни нефти, ни газа. Ну есть конечно, но, что называется - на пол шишечки. Так, вонь одна несерьёзная и прочий сероводород. И бескрайних полей, и бескрайних же лесов - тоже нет у них. Ископаемых всяких там полезных и прочих руд да алмазоносных жил - скудно Бох им отмерил, ничегошеньки практически не дал.
Да и размерами они - крайне невелики. Прямо скажем - не гигантская страна. И при всём при этом - это, на секундочку, Германия. Да-да, та самая Германия, которую славные деды того-самого вот этого вота, и которую внуки и правнуки тех самых дедов готовы, судя по наклеечкам на автомобилях, если надо - повторить и вновь этого-самого того вот туды её в качель!
Та самая Германия, на территории которой тоже была война. Да, именно та самая война, вспоминать которую и списывать на которую любят у нас все и всё. И она, Германия, эту войну проиграла кстати, и как следствие - вывозились с её территории различные заводы и фабрики, и компенсацию она платила и , кажется, ещё кой-кому платит, и разделена она на две части была, и прочие последствия неприятные... И людей у них погибло тоже не мало, и вообще у них Гитлер был и прочий ад.
А тех, кто не погиб - угоняли в плен и они там работали. Да у нас полгорода пленными немцами построено, кстати, и построено так, что все эти вонючие хрущёвки-брежневки осыпаются, а немецкой постройки домики - стоят.
И вот они, без нефти и без газа, не замерзают и не голодают, и кобзоны наши к ним летят ливер свой прогнивший штопать, а ихние кобзоны к нам - разве что в Эрмитаж прилетают поглазеть, что в свою очередь есть немношко намекать на уровень их пенсий. Много наших пенсионеров хотя бы в тот же Эрмитаж приезжает? Не думаю. Я ездил этим летом в СПБ, испытывал некую феерию от расценок на билеты и прочее.
И на машинах ихних все у нас ездят, а те, что побойчее, так ещё и "трофейная" на стёклы тех машин клеят, всё помятуя о той самой войне, которая и у них тоже была. И прочие стиральные машинки да скороварки всяко лучше наших у немцев получаются. А уж шоколад такой, что страшно и сказать, до чего собака вкусный.
А про пиво и вовсе промолчу.
Вот как так? Без нефти, без газа, некрещёные, ни черта у них там не мироточило отродясь, благодати - ни на грош! Скрепы - ни одной! А однако ж вона как. Живут, не бедствуют. Непонятно мне сие . Непонятно унд удивительно. Загадкен!


galinaed: (поні !!!)
Сяброўка расказала, як яна некалісь ішла побач будынку на Карла Маркса 38. Нешта задумалася дый загледзелася на той будынак. Калі хто ня ведае, там месьціцца рэзыдэнцыя так званага прэзыдэнта, і глядзець на той будынак ня тое што забаронена, але прыпыняцца побач яго катэгарычна "не рэкамэндуецца". А фатаграфаваць дык увогуле нельга. Як ні дзіўна. Бо ў іншых краінах сьвету ў рэзыдэнцыі прэзыдэнтаў нават ладзяць экскурсіі. Але ж мы ня там, мы тут... Дык вось, падскочыў да маёй сяброўкі міліцыянэр дый загадаў, каб яна ня бавілася ў гэтым месцы і як найхутчэй паскорыла сваю хаду. Дык яна не задумваючыся і адказвае: "А што, вы думаеце, я здолею даплюнуць туды?". Бо ніякай фотакамэры ў яе не было. Міліцыянт ажно вочы вылупіў, аднак неўзабаве завучана, хоць і трохі зьбянтэжана, прамовіў: "Праходзьце хутчэй!".

galinaed: (твар)
Тут вам ня Фэйсбук, тут няма магчымасьці націснуць кнопачку "Упадабаць". А часам вельмі хочацца зрабіць гэта. Напрыклад, надта спадабаўся камэнтар у суполцы [livejournal.com profile] minsk_by. Можна сказаць, у гэтым камэнтары адлюстраваная ўся найноўшая эканамічная гісторыя Беларусі.
...по официальным данным инфляции нет, кризиса нет...

galinaed: (твар)
У Піцеры брэсцкія трускалкі каштуюць на нашы грошы 33 тысячы, а ў Мінску - 45 тысяч.
Цікава, што між Брэстам і Піцерам 1160 км, а між Брэстам і Мінскам - 347 км. Узьнікае пытаньне: куды таньней везьці ягады з Брэсту - у Мінск ці ў Піцер?
Нейкае дзіўнае цэнаўтварэньне...

galinaed: (поні !!!)
Працягваю знаёміць з каляднымі сьвятамі ў Амэрыцы. Папрысутнічаць на парадзе, прысьвечаным Дню Падзякі, і зусім не замерзнуць (як замерзла я), можна тут.
А цяпер, як я і абяцала, раскажу пра дабрабыт. Ці, дакладней, культ дабрабыту ў Амэрыцы.

Кожная амэрыканская сям'я мае неад'емнае права зьесьці ў Дзень Падзякі фаршаваную індычку. Гэта быццам вядомы факт. А калі ў сям'і матэрыяльны крызіс? Мо галава сям'і даўно ня мае працы і людзям ужо не да пацераў, калі хата гарыць. Якія тады сьвяты? Дык вось калі нехта ня можа дазволіць сабе набыць індычку - ён можа атрымаць яе дарма! Неад'емнае права! Ну а калі хто багаты, той купляе сабе ўсё, што пажадае.

Папярэджваю на ўсякі выпадак: Хто слабы здароўем, перш чым чытаць далей, схадзіце выпіце валяр'янкі.

Калі што, я папярэдзіла! )
galinaed: (поні !!!)
Вітаю вас, мае сябры!
Не прайшло і тры гады з тае пары, калі я абяцала працягваць дзяліцца сваімі ўражаньнямі ад вандроўкі па Амэрыцы (абяцанага, як вядома, чакаюць тры гады...), як я набралася новых уражаньняў і цяпер яшчэ больш гатовая дзяліцца ўражаньнямі. Дайце толькі час! А часу будзе болей, бо адну працу я ўсё-ткі кінула (усіх вазоў на сабе не пацягнеш, няхай абыходзяцца безь мяне).

Я ўжо думала, што мая старонка ва ўтульненькім часопісе памерла, але ж не: глянуўшы статыстыку за сьнежань, я зь зьдзіўленьнем пабачыла ўсплёск наведваньняў маёй эЛЖэшачкі 5 і 6 сьнежня. З чаго б гэта, мо хто падкажа? Я ж нават не заходзіла сюды цэлы месяц. До того ль, голубчик, было...

Мяне папярэджвалі, што пасьля доўгай адсутнасьці на радзіме ў мяне можа здарыцца культурніцкі шок. А я ня верыла: які шок, я ж жыву тут усё сваё жыцьцё і ведаю нашу краіну і нашых людзей! І тым ня менш... Усё пазнаецца ў параўнаньні. А да добрага прызвычайваесься хутка...
Ну во хаця б параўнаць стаўленьне да сьвятаў і стварэньне сьвяточнай атрыбутыкі. Гляньце – беларуская навагодняя яліна (у Мінскім мікрараёне Шабаны):

ёлка в Шабанах

А во яліна на коўзанцы ў парку Нью-Ёрка:

Foto-Galja 069

Ды што елка, – я як дзіця была зачараваная сьвяточнымі інсталяцыямі на вуліцах і ў крамах. Гляньце – хіба гэтая прыгажосьць можа пакінуць абыякавым?
Гэта ж проста казка! (больш за 20 фотак) )

Заставайцеся тут! Хутка будуць яшчэ фоты!
galinaed: (гумар)
Не пасьпелі некаторыя беларусікі нарадавацца пашырэньню вядомасьці нашае краіны ў сьвеце, якое раптам здарылася дзякуючы Шнобелеўскай прэміі і аднаму зь яе ляўрэатаў, - а тут ізноў пра Беларусь гавораць і пішуць. Зноў нагода радавацца тым, хто заўсёды ные, што нашую краіну мала хто ў сьвеце ведае, і таму ім прасьцей называць сябе рускімі, чымся тлумачыць, дзе знаходзіцца тая Беларусь. Але ж калі так пойдзе далей, хутка літоўцы і палякі будуць тлумачыць у далёкіх краях, што іхнія краіны знаходзяцца побач зь Беларусьсю, бо Беларусь будзе больш вядомая... Хаця асабіста я лепей жыла б і без тае вядомасьці - навошта яна мне, ды такая?
Швейцарский банк Credit Suisse отнес белорусов к беднейшей нации Европы
galinaed: (аўтобус)
А вось адно з тлумачэньняў, чаму маскоўцы часта хваляць нашага... э... кіраўніка дзяржавы. Не каб паглядзець на ўсё аб'ектыўна, без прыдзірлівасьці, ды параўнаць Беларусь зь якой-небудзь эўрапейскай дзяржаваю. Дык не! Вось як аўтар гэтага паста паглядзеў вельмі прыдзірліва (ну хацеў чалавек бачыць толькі горшы бок!), гэтак і нашыя госьці часам глядзяць неаб'ектыўна - і бачаць толькі тое, што хочацца (а ім чамусьці хочацца бачыць толькі лепшы бок). Быццам існуе толькі два колеры: белы і чорны.
galinaed: (поні !!!)
Рыхтуюся на выходныя ў Вільню. Спачатку мяне карабацілі ўдакладненьні расейскамоўнае вікіпэдыі наконт назваў вулак у Вільні. Ну во напрыклад: 
Костёл Святых Иоаннов... располагается на скрещении улиц Пилес (Замковая, в советское время улица Горького) и Шв. Йоно (Святого Иоанна, в советское время Сруоги), главным фасадом выходит на университетский Большой двор (прежнее название двор Скарги). 
...барочный фронтон... наилучшим образом обозревается со скрещения улиц Пилес и Шв. Йоно (в советское время Горького и Сруогос).
 
Ну якая мне розьніца, як называліся тыя вуліцы ў часе савецкае акупацыі? Ці мо гэтыя напісанты вікіпэдыі дагэтуль спадзяюцца, што некалісь тыя падсавецкія назвы будуць вернутыя? (тут я ўсьміхалася зларадліваю ўсьмешкаю)

Але потым... Не, ну гэта ж зьдзек зь беларусаў! Беларускія ўлады ўвесь час цьвердзяць, што гэта занадта дорага - мяняць назвы вуліц. Таму ў нас дагэтуль застаюцца вуліцы са зьдзеклівымі для беларусаў назвамі тыпу Леніна, Мяснікова, Варвашэні, Камуністычная, Ульянаўская, Валадарскага, Савецкая, Кірава, Маркса, Энгельса, Клары Цэткін, Розы Люксэмбург... Пералічаць можна доўга. Але чаму для літоўцаў было не задорага памяняць назвы? Там жа ўвесь цэнтар Вільні пераладавалі па-новаму (дакладней, па-старому, як было да саветаў).

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 08:39 pm
Powered by Dreamwidth Studios