galinaed: (поні !!!)
Сёньня на працы ўсе смакавалі байку пра тое, як адна наша калега адсьвяткавала пасхальны першамай. Ейная сяброўка сядзіць у дэкрэце і, відаць, засумавала па прыгодах. Бо дзеўкі як пачалі сьвяткаваць зранку нядзелі, дык спыніліся толькі сёньняшняй раніцай, калі выявілася, што ўчорашні дзень даўно скончыўся і адной зь іх трэба зьбірацца на працу. Ну а што, двайное ж сьвята!
Прыйшоўшы на працу, тая дзеўка яшчэ да абеду адпрасілася дадому.

Добра пагулялі )
galinaed: (твар)
Глядзела гэты цырк двойчы - і двойчы рагатала. Абавязкова трэба слухаць "нямецкую мову"!



galinaed: (твар)
Не сьвяткую. Звычайны дзень. Але... Як сказаў таварыш Ленін, "жыць у грамадзтве і быць свабодным ад грамадзтва нельга". Таму як бы ў тэму прапаную гэтае відэа:



galinaed: (твар)
Не магу не падзяліцца! Трапіўся ў сеціве цудоўны "трылер", які прымусіў сьмяяцца. Чытайце па спасылцы:

Хунта вещает: ТрЫллер "теща" - там цудоўна ўсё, ад пачатку да канца. І адзін камэнтар таксама прэлестный:
...мать с сыном в Феодосии живут в одной квартире, и сын ее не пускает к себе в комнату, объявив ее территорией Украины :)

galinaed: (поні !!!)
Сябры, ці даўно вы сьмяяліся? А я во толькі што, калі пачытала гэтую навіну з гэтым відэа:

galinaed: (гумар)
Хочаце сьмяхоцьцяў? Іх ёсьць у мяне! Вось вам, сьмейцеся:

Кавалачак аднаго сказа. Аднаго! )

Шматкроп'і я паставіла замест прыметніка, які можа падказаць, да якой галіны адносіцца гэты тэкст.

А што, вам ня сьмешна? Чаму?
Удумайцеся: практический механизм... осуществляется путем...
Разумееце? механизм... осуществляется! прычым В наибольшей степени!
А Схема - выполняется!
А направления - реализовываются!
А интеграция - адбываецца за счет внедрения мер по реализации!
Я ўжо маўчу пра бясконцае нанізваньне роднага склону тыпу механизм реализации направлений адаптации... путем их интеграции. Ну проста пестня!

Але асабліва мне падабаецца тое, што калі разабрацца ў прыведзенай шыфраванцы, то ў выніку атрымаем, што реализация нейкіх там направлений осуществляется... за счет внедрения мер по реализации этих направлений. Як жа ж гэта цудоўна!
...
Вось гэткую "галиматью" я мушу зрабіць чытэльнай. Якія ў мяне ёсьць шанцы ня зьехаць з глузду? Бо гэта толькі кавалак сказа, а мне трэба адрэдагаваць цэлую кнігу.

І як было не пакінуць сабе на памяць хаця б адну разынку з тэксту, які тлуміць мне мазгі ўвесь апошні тыдзень... Цудоўны падарунак на Дзень дурня, я шчетаю.

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 24th, 2017 12:20 pm
Powered by Dreamwidth Studios