galinaed: (поні !!!)
Васіль Быкаў пра «прыватызацыю» Перамогі.
Артыкул быў надрукаваны
ў газэце «Свабода» 11 траўня 1994 году.

«Адразу ж, як скончылася другая сусьветная вайна, Сталін у вядомай прамове даў ацэнку вялікай перамогі. Тады ён забыўся ўжо на сваю нядаўнюю разгубленасьць, на вялікі сумнеў у вартасьці Чырвонай арміі, што дружна бегла на ўсход, як тады па ўсіх швах трашчала савецкая ўлада; змоўчаў, ня стаў абгрунтоўваць свой нечаканы
зварот да фундамэнтальных ідэяў расейскага нацыяналізму: афіцэрскіх званьняў, залатых пагонаў, ліквідацыі т. зв. інстытуту паліткамісараў, звароту дваранска-імпэрскай славы Суворава і Кутузава. Крывавую перамогу над нямецкім фашызмам ён прыпісаў выключна мудрасьці ВКП(б), правільнасьці савецкай вайсковай навукі, адданасьці сацыялістычнаму ладу. На вушы нядаўніх франтавікоў было дзіўнавата слухаць тое. Але яны слухалі і маўчалі: высновы правадыра народаў былі вышэй за вайну, за ісьціну, – вышэй за жыцьцё.


Нешта падобнае адбываецца і зараз, напрыканцы ХХ стагодзьдзя, у, здавалася б, зусім новых грамадзка-палітычных умовах. Перамогу над фашызмам імкнуцца прыватызаваць з гэткім
жа посьпехам, як прыватызуецца ўсё астатняе.

Народу ж прапануецца звыклая, спрацаваная дэмагогія з колішняга «блякнота агітатара», задача якой па словах Салжаніцына) – пераканаць, «як рускі Іван бег на вайну, каб хутчэй аддаць жыцьцё за радзіму, і як цяжка было генэралам вадзіць пальцам па карце». Зноў найбольшым арганізатарам перамогі становяцца камісары і паліторганы, пра герояў якіх звычайна пішуць, што яны «прайшлі вайну ад званка да званка і вырасьлі ў званьні ад радавога да палкоўніка». Так, мелі магчымасьць вырасьці ў званьнях і атабарыцца на «хлебных пасадах» пасьля вайны. Але ці ня варта хоць бы ў дзень Перамогі ўспамінаць, хто застаўся ў братніх магілах, густа раскіданых ад Віслы да Эльбы, і ліку якіх дагэтуль няма ні ў статыстыцы, ні ў гістарыяграфіі? А іхныя ўцалелыя равесьнікі дажываюць свой век у галечы і паняверцы, нярэдка пазбаўленыя права па-людзку ўшанаваць памяць аднапалчанаў. Гэта ганьба, калі на іхнім шляху да магілаў вырастаюць ланцугі крутаплечых амонаўцаў, як гэта было сёлета ў Менску. За плячыма амону, вядома ж, уладарныя пераемнікі абстарэлай сталінскай «славы», што і дагэтуль імкнуцца жыць на ейныя крэдыты.
 
Здаецца, у вайсковых адносінах Беларусь усё меней робіцца эўрапейскай краінай і ўсё болей спаўзае да вобразу лацінаамэрыканскага дзяржаўнага стварэньня.

Тое, што прынята называць Вялікай Айчыннай вайной, на справе было часткай (нашаю часткай) вялікай і сьвятой барацьбы сусьветнай хрысьціянскай супольнасьці супраць сярэднявечнага звыродства. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі дзясяткі нацыяў і палітычных партыяў, як ніколі згуртаваных вакол адзінай ідэі – свабоды і непадлегласьці. Самы жахлівы на той час вораг быў пераможаны, але застаўся другі, ня меней жахлівы, які цынічна скарыстаў зручны момант узвысіцца на той перамозе. Ён і да сёньня спрабуе тое, састарэлы, з падарваным здароўем, ідэйна збанкрутаваны, матэр’яльна абнішчаны, з выпаўшымі, абкрушанымі ікламі, але поўны ранейшай рашучасьці ня выпусьціць з тых іклаў-абломкаў сваю ахвяру. Ахвяра гэтая – свабода чалавецтва, якое па-ранейшаму ведае адно: усё трываць і ня памятаць сваёй крыўды».
galinaed: (Default)
...Ніхто з прысутных і дасяжных для апытання не кажа, што ён йшоў на гэты імправізаваны народны сход для перамогі, - верагодна, што час для надзеі яшчэ не прыйшоў. Але многія прыйшлі для сябе. Каб пасля смела глядзець у люстэрка ва ўласныя вочы. Гэта вельмі шмат - не страціць павагу да сябе. Споўніць свой грамадзянскі доўг, так як толькі было магчыма, хай сабе і дарма. Мы вельмі нашкодзілі сабе. Мы вінныя перад сваім жыццём і сваякамі. І мы зрабілі сабе вялікую ласку. Захаваць самапавагу і годнасць - у гэным свеце не так і замала…
узята адсюль: karyzna.livejournal.com/25006.html

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 24th, 2017 12:20 pm
Powered by Dreamwidth Studios