galinaed: (поні !!!)
...именно сейчас рушится действительно существовавшая вековая связь между русским и украинским народами.

Потому что россияне молчат. Молчат, когда людей, которых они так любят называть братьями, убивают, пытают, унижают, похищают из больниц: все, конечно, во имя порядка и дружбы с Россией, но все же. Молчат, когда разгоняют митинги. Молчат, когда подводят такую близкую страну к пропасти настоящей войны. На всю огромную страну находится всего несколько десятков человек, способных выйти к украинскому посольству или куда-нибудь еще в знак протеста и поддержки.

Это историческое равнодушие. Новая Украина еще может возникнуть, но взаимопонимания с Россией на ценностном уровне у нее не будет никогда. Молчание даже не людей, а целого народа, претендующего на общность корней и мироощущения, в самый ответственный для украинцев момент создаст самую настоящую пропасть отчуждения, которую не так-то просто будет засыпать.



Хаця... "маўчаць" - гэта аўтар яшчэ мякка сказаў. Расейцы, у пераважнай сваёй масе, не жадаюць крытычна ўспрымаць інфармацыю, падаваную "фабрыкай хлусьні", - яны, як зомбі, паўтараюць, што на Майдане сабраліся "бандэраўцы, фашысты", праплачаныя Захадам, і Януковіч даўно мусіў "навесьці парадак", а не цырымоніцца з гэтымі "майданутымі".

Зразумела, што ня ўсе. Але шмат, занадта шмат. Вірус імпэрскасьці ніяк ня лечыцца?

А мне вось гэтая фотка спадабалася )
galinaed: (аўтобус)

Праглядаю сьпіс перайменаваных мястэчак і вёсак, прыведзены ў кнізе В. А. Жучкевіча "Краткий топонимический словарь Белоруссии",  выдадзенай у 1974 годзе. Авохці як не любілі камунякі ніякіх згадак пра жыцьцё пры князах, каралях і пры цару, а таму адразу па захопе ўлады, у 1919–1924 гадах, яны перайменавалі наступныя паселішчы:

Раманава (1918, Гарэцкі раён, новае імя – Леніна)

Алеская (1919, Ельскі раён, новае імя – Розы Люксэмбург)

Раманава (1921, Слуцкі раён, новае імя – Леніна)

(абедзьве вёскі Раманава пры новай уладзе набылі аднолькавыя імёны – відаць, камунякі хацелі давесьці ідэю, што замест Раманавых цяперака будзе новы “цар”)

Ігумен (1924, райцэнтар, новае імя – Чэрвень)

Цесна (1924, Узьдзенскі раён, новае імя – Калінінск)

Яшчэ шмат-шмат пераназваных паселішчаў )
galinaed: (гумар)
А вуліца Шаранговіча ёсьць


фота ўзята адсюль
galinaed: (Default)
Ёсьць адзін абсяг жыцьця, у якім беларусам безумоўна пашанцавала. Вось кажуць, што каб пазнаць чалавека, трэба зьесьці зь ім не адзін пуд солі. І сапраўды, часам людзі бываюць такія хітрыя, што цяжка спазнаць іхную сапраўдную сутнасьць.
Пуды солі? Беларусам ужо 17 гадоў ня трэба ніякай солі! Дастаткова высьветліць погляды чалавека па адным-адзіным пытаньні - і ўсё становіцца зразумелым. Бо ня можа чалавек быць з аднаго боку разумным, а зь іншага - дурнем, з аднаго - чэсным і прынцыповым, а зь іншага - прыстасаванцам. Я 17 гадоў карыстаюся гэтым простым спосабам, і ніводнага разу ён мяне не падвёў.

Згадваю, як (быў дзесьці 1997 год) адна новая знаёмая здавалася мне вельмі добрай і цудоўнай жанчынай. Але - давярай, ды правярай. І я вырашыла праверыць гэтую цудоўную жанчыну сваім простым спосабам. Часу на правядзеньне тэсту ў мяне было няшмат, таму я задала пытаньне ў лоб. Пачуўшы адказ, я сказала, што не магу пагадзіцца зь ейным меркаваньнем, я думаю інакш. Што тут здарылася з маёй суразмоўніцай! Яшчэ дзьве хвіліны назад такая добрая, што хоць да раны прыкладай, яна стала крычэць на мяне і на вачах ператварылася ў вар'ятку... Так лёгка аказалася раскусіць чалавека! (і гэта добра.)

А напісаць гэтыя развагі падштурхнуў зусім нядаўні выпадак. Адзін дзяцюк, які лічыўся цалкам прыстойным, зрабіў вельмі шкодны ўчынак. "Ах, ніхто не чакаў!" - з такімі словамі падыходзілі да мяне і пыталіся, адкуль я знала, што гэтаму чалавеку нельга давяраць і зь ім трэба быць асьцярожнымі. Бо я папярэджвала! Адкуль я знала? 12 красавіка ўсе толькі і гаварылі пра тэракт. Наш "прыстойны" кінуў услых свае меркаваньні, што гэта зрабіла апазыцыя. Гэтага было дастаткова, каб зрабіць высновы. Цяпер, пасьля ганебнага ўчынку гэтага "прыстойнага" дзяцюка, давялося патлумачыць: "Калі чалавек дурань, ён дурань ва ўсім".
galinaed: (Default)
Доўгі час я адсутнічала ў Беларусі. Навіны даведвалася падчас некалькіх нерэгулярных наскокаў у Інтэрнэт, магла і прапусьціць што-небудзь важнае. 
Дома на кухні, як заўсёды, уключыла радыё. Пасьля таго як закрылі "Аўтарадыё", я слухаю "Мелодии века" - бо іншыя станцыі яшчэ горшыя, часам проста невыносныя, акрамя хіба "Культуры", якую часам таксама слухаю. Дык вось, гатую ежу ды слухаю краем вуха радыё, а там у навінах Сяргей Яскевіч называе расейцаў  "отечественными производителями". Дзіўлюся... А трохі пазьней Карасёў у перадачы "XX век" распавядае: "В нашей стране ... впервые появились в Ленинграде в 60-е годы". Слупянею...  "Мо я нешта прапусьціла? Мо пакуль я адсутнічала, Беларусь аб'ядналася з Расеяй у адну дзяржаву?.." Пытаюся ў сына - ды не, кажа, не аб'ядноўваліся, толькі мытны зьвяз. Дык што ж гэта за станцыя такая - працуе ў Беларусі, а яе супрацоўнікі лічаць Расею "сваёй" дзяржавай? Во дзе "пятая калона"... Ад абурэньня пераключылася на канал "Культура" - а там па-расейску вядзецца дыялёг пра разьвіцьцё беларускай культуры...

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 25th, 2017 12:34 pm
Powered by Dreamwidth Studios