galinaed: (поні !!!)
Так атрымалася, што пад Новы год у мяне здох манітор - і ня дзіўна: ён спраўна адпрацаваў без адлучэньня ад сілкаваньня ажно 8 гадоў. І, як назло, якраз цяпер улады закрылі Анлайнэр. Таму, каб выбраць прымальную мадэль манітора і каб знайсьці, дзе яго замовіць, давялося патраціць шмат часу. Але цяпер я з новым маніторам. У ім усё зялёнае выглядае больш зелянейшым - нават мая старонка стала ня сонечнага колеру, а трохі зеленаватага. А мая аватарка чамусь страціла выразныя рысы :( З чаго можна зрабіць выснову: тое, што мы бачым, залежыць ня толькі ад нашага ўспрыманьня, а і ад таго, з дапамогай чаго мы глядзім. Далей разьвіваць думку ня буду, бо іначай непазьбежна прыйду да палітычных пытаньняў, аднак сёньня зусім ня хочацца закранаць палітыку.

Ужо заўважыла: ледзь ня кожны год ці перад Новым годам, ці ў першыя два тыдні пасьля яго наступленьня ў мяне штосьці ламаецца і патрабуе замены зламанага. З аднаго боку, гэта дзіўна. Зь іншага - я ж не італійка, каб выкідаць штосьці старое, што спраўна працуе, таму рэчы самі быццам нагадваюць: патрабуецца замена!

А вось каляндар не ламаецца - але ўсё роўна ў канцы году ён патрабуе замены на новы. Учора ўвечары на маім стале зьявіўся чарговы каляндар. Віншую ўсіх з Новым годам!

galinaed: (твар)
Слухала радыёрэпартаж з школьнага базару. Адна мамачка горда падзялілася з карэспандэнтам, што яны ў сям'і з нагоды таго, што дзіця ідзе ў школу, наладзяць сьвята "Разьвітаньне зь дзяцінствам". Мамачка казала гэта сьвяточна-ўрачыстым голасам, а мне чамусьці стала шкада ейнага дзіцятка: усяго 6 гадочкаў, а яго ўжо пазбаўляюць дзяцінства.
galinaed: (твар)
Сёньня досыць доўга давялося размаўляць праз скайп з калегай з Масквы. Абмяркоўвалі працоўныя пытаньні, але раптам яе пацягнула падзяліцца асабістымі ўражаньнямі. Відаць, набалела.

Пярэчыць ці не? )
galinaed: (гумар)
Апошні тыдзень моцна зайздрошчу тым, хто жыве ў невялікіх населеных пунктах, дзе няма прадпрыемстваў цяжкай прамысловасьці. Дзе я жыву, дыхаць у сьпякоту немагчыма: паветра сьмярдзіць смаленай гумай. Колькі ні суцяшалі жыхароў майго раёну тым, што завод ацяпляльнага абсталяваньня закупіў і ўсталяваў сучасныя ачышчальныя фільтры, узьнікае ўражаньне, што гэта быў звычайны расьпіл грошай. Паводле каштарысу - так, выдаткавалі вялікія грошы на ачышчальныя фільтры, а вынік - ніякі: як сьмярдзела, так і сьмярдзіць далей. І дзе той славуты дзяржкантроль, дзе санітарна-эпідэміялягічныя службы? Усім пляваць на здароўе людзей, абы грошы атрымаць.
galinaed: (твар)
Калі пасьля чэрвеньскіх васьмі градусаў у ліпені стала дваццаць восем, я ўразілася: "Адкуль такая сьпёка!?".
А калі сёньня пасьля трыццаці пяці градусаў увечары стала дваццаць восем, я адчула прахалоду: "Ну вось і пахаладнела!".

50
galinaed: (твар)
Завіхаючыся на кухні, я, як заўжды, слухала радыё. Прычым слухаю я звычайна толькі музыку, а калі пачынаецца працяглы трындзёж, я мімаволі "адключаюся" ад слуханьня і думаю пра нешта сваё. Бо што цікавага там могуць сказаць?

Але сёньня ў самым пачатку, калі я ўключыла радыё, былі навіны, і таму я не пасьпела "адключыцца" і ўсьвядоміла тое, што пачула. А пачула я, што поўнай хадой ідзе ўборка збожжа і ўжо ёсьць так званыя тысячнікі - тыя, хто намалаціў тысячу тонаў зерня. І гэтых тысячнікаў прама ў поле прыехалі віншаваць прадстаўнікі вэртыкалі...

І раптам я ўявіла сабе, што знаходжуся на "загніваюшчым" Захадзе і тут розныя высокія асобы дзяржаўнага ўзроўню прыехалі ў поле віншаваць аграрнікаў з намалотам. Уявіла - і ўслых зарагатала, бо такое немагчыма. Зусім. Там, на гэтым Захадзе, нейк не галадаюць безь някіх "бітваў за ўраджай" і ніхто ня дорыць працаўнікам сельскай гаспадаркі ні тэлевізараў, ні аўтамабіляў. Нават грамат ніхто не ўручае за добры ўмалот! Больш за тое, гэтыя "загніваюшчыя" правіцелі нават устанаўліваюць абмежаваньні ў вытворчасьці сельгаспрадукцыі, каб фэрмэры не выраблялі прадукцыі больш, чым змогуць зьесьці спажыўцы. І як яны там працуюць безь дзяржаўнага кіраваньня, га?

Аднак ніколі не было чуваць, каб на Захадзе празь няўрод нейкі народ галадаваў. І сеецца ў іх, і расьце, і зьбіраецца іхны ўраджай нейк зусім ціха, і засекі заўсёды поўныя... А ўжо каб першая асоба дзяржавы публічна цікавілася зборам ураджаю - гэта нават уявіць цяжка. Так і хочацца пабачыць каралеву Вялікабрытаніі ў полі сярод камбайнёраў - але ж не, у каралевы іншых спраў хапае...

4
galinaed: (гумар)
Па радыё ў перадачы па заяўках слухачоў радасна паведамляюць пра чарговую перамогу Домрачавай і віншуюць усіх беларусаў з гэтай перамогай. Панове, але пры чым тут я, чаму віншуюць і мяне?
Спорт - гэта бізнэс. Але ня ваш бізнэс! )
galinaed: (твар)

Вось цікава, да якога ўзросту чалавек успрымае за праўду ўсё, што пішуць розныя СМІ?

Шукаючы адказу на гэтае пытаньне, я зьвярнулася да сябе. Нават ня ведаю, ці сапраўды прычына ва ўзросьце, але я ў юнацтве пагаджалася з усім, што пісалі ў газэтах. Але ж у савецкі час газэты былі іншымі – правільнымі, ідэалягічна выверанымі. У іх немагчыма было прачытаць, напрыклад, пра тое, што геі і лесьбіянкі – гэта такія самыя людзі, як і іншыя, ці што месцазнаходжаньне зорак на небе можа неяк уплываць на лёс чалавека...



Я зьбіралася стаць журналісткай і таму выпісвала шмат газэтаў – і шмат чытала. Я прапускала матэрыялы пра надоі і абмалоты, а таксама пра вытворчасьць сталі, станкоў ды халадзільнікаў, але мне вельмі падабаліся матэрыялы на жыцьцёвыя тэмы – пра незвычайныя лёсы людзей, пра падарожжы, пра вынаходзвы і адкрыцьці чагосьці новага, пра адносіны асобных людзей між сабой і пра іх далучанасьць да грамадзтва... Усё было правільна, ставіць пад сумнеў не было чаго.

26

З 14 гадоў я выпісвала газэту “Знамя юности” – і яна была як дарадца, там былі асобныя рубрыкі, якія я ніколі не прапускала і нават перачытвала па некалькі разоў. У гэтую газэту часам пісалі людзі, якім патрэбна была дапамога псіхоляга, – і яны атрымлівалі разгорнутыя, вельмі ўзважаныя, мудрыя парады. Я перачытвала гэтыя парады па некалькі разоў – не таму, што я трапляла ў падобныя складаныя сытуацыі, а каб у такія сытуацыі ніколі не трапляць.

Я любіла “Знамя юности”.

А ў 1994 годзе там зьмяніліся рэдактары, зьмяніліся журналісты – і вельмі хутка я зразумела, што гэтую газэту я больш ня буду чытаць. Мне было агідна, што мяне як чытача перасталі паважаць і, больш за тое, чытачоў сталі лічыць дурнямі, якім можна навешваць на вушы розную локшыну... І тыраж газэты рэзка пайшоў уніз, і празь нейкі час газэта, падобна, сканала. Мала хто пагадзіўся з тым, каб яго лічылі  дурнем.

17Qx4agFkr0

З таго часу я стала вельмі крытычна ўспрымаць надрукаванае ці пачутае ў СМІ. Ці проста я вырасла і стала разумнейшай? Калі так, дык варта пагадзіцца з тым, што маладыя людзі могуць некрытычна ўспрымаць інфармацыю і многае браць напавер. Але калі новую інфармацыю не асэнсоўваюць сталыя людзі – гэта што, празьмерная даверлівасьць, ці адсутнасьць жаданьня ацэньваць прачутае і прачытанае, ці нешта іншае? Баюся, што апошняе.


by-belorusskie-fruktyi

Глубокое-konditer

galinaed: (поні !!!)
На пытанні пра адносіны старэйшых сваякоў да гітлераўскага рэжыму [нямецкая] моладзь ва ўзросце да 30 гадоў дала такія адказы: “Мае старэйшыя сваякі дапамагалі тым, каго пераследаваў рэжым” – 26%; “актыўна супраціўляліся рэжыму” – 13%; “маральна падтрымлівалі ахвяр і пераследаваных” – 17%; “ведалі часткова пра зладзействы рэжыму” – 15%; “нічога не ведалі пра халакост і канцэнтрацыйныя лагеры” – 25%; “прымалі ўдзел у антысеміцкіх пагромах" – 3%; “актыўна падтрымлівалі рэжым” – 1%. Гэта вытрымкі з анкеты штотыднёвай 92-старонкавай газеты “Die Zeit&rdquo

Некалісь і ў нас усё зьменіцца. І нашчадкі цяперашніх беларусаў дадуць такія адказы: “Мае старэйшыя сваякі дапамагалі тым, каго пераследаваў рэжым” – 26%; “актыўна супраціўляліся рэжыму” – 13%; “маральна падтрымлівалі ахвяр рэжыму і пераследаваных” – 17%; “ведалі часткова пра зладзействы рэжыму” – 15%; “нічога ня ведалі пра палітвязьняў і зьнікненьні палітычных апанэнтаў” – 25%; “прымалі ўдзел у перасьледзе апазыцыі і разгонах дэманстрацыяў пратэсту" – 3%; “актыўна падтрымлівалі рэжым” – 1%.

І тады ўзьнікне пытаньне: а як жа на працягу каля двух дзясяткаў гадоў трымаўся ва ўладзе той, каго падтрымліваў усяго 1%? Зразумела, што лічбы анкетаваньня скажоныя самімі апытанымі, аднак гэтае скажэньне паказвае, што нашчадкам сорамна за сваіх продкаў і яны гатовыя адмежавацца ці нават адмовіцца ад гэткіх продкаў...


выбары10-2010
19 сьнежня 2010 году

25_Sakavika2009-ahova
Дзень Волі (25 сакавіка) 2009 году

Achova2007
Дзень Волі (25 сакавіка) 2007 году

DzienVoli2006_05
Дзень Волі (25 сакавіка) 2006 году

8_n
galinaed: (поні !!!)
Дагэтуль я лічыла, што падзел грамадзтва на "мы і яны" пачынаецца з пазыцыі "за ўладу / супраць улады". Але вось цяпер зразумела, што ён пачынаецца ў сеціве - і палягае ў прыхільнасьці да пэўнае пошукавае сыстэмы. Як правіла (з любога правіла бываюць выключэньні), усякія рэтраграды, імпэрцы і іншыя прававерныя пацрэоты карыстаюцца Яндэксам. Астатнія выбіраюць Гугл.
galinaed: (гумар)

Сёньня сын, вярнуўшыся з прабежкі па парку, выпаліў з парогу:
– Ужо быдла падцягваецца ў парк!
– Чаму быдла? – пытаюся.
– Ты б паглядзела на іхныя пысы! Сінюшныя! Кантынгент яшчэ той! Во, толькі 10 раніцы, а там ужо стаяць навесы і пачынаюць смажыць шашлыкі – гульба будзе. Шкада, зноў усю траву патопчуць…

многа літар, навеяных сёньняшнім днём )

Пірава перамога…

galinaed: (твар)
Даволі часта даводзіцца сустракаць напаўжартаўлівую параду, што тычыцца захаваньня шчасьлівага сямейнага жыцьця. Быццам трэба пагаджацца з другой паловаю, а самім рабіць як хочацца. Абы ціха было.
Але ці будзе сапраўды ціха?

Вось уяўляю. Прыкладам, я хачу падвясную столю (тэма актуальная для мяне, бо цяпер раблю ў кватэры рамонт), а муж хоча выкшталцоную столю з гіпсакардону. Памеркавалі мы, я пагадзілася зь ім, а назаўтра, калі муж сышоў на працу, я замовіла майстру рабіць падвясную столю. Ці ўзрадуецца муж, пабачыўшы гэткую маю самадзейнасьць, га?

Або прыйшлі мы ў краму выбраць сабе шафу - і там мне вельмі спадабалася адна шафа, а муж выступіў катэгарычна супраць, бо яму не спадабалася. Нічога ня выбраўшы, мы вярнуліся дахаты. А назаўтра я заехала ў тую краму адна і купіла тую ўпадабаную мною шафу. Нармалёва, так?

Або вырашылі мы адпачыць пасьля працы ў летні сьпякотны вечар дзе-небудзь на прыродзе. Я прапанавала паехаць на блізкае да нас Мінскае мора, а муж хоча пагуляць у парку. Я пагадзілася з мужам, але (пагаджайся, але рабі па-свойму!) паехала на мора, а муж няхай чакае мяне ў парку... Навошта спрачацца, абы ціха было...

Толькі не кажыце мне, што з такой лёгікай усё можна давесьці да абсурду. На мой погляд, абсурдам ёсьць сытуацыя, калі муж і жонка ня могуць спакойна абмеркаваць якуюсьці праблему і прыйсьці да нейкага выніку, які задаволіў бы абодва бакі. Тады ўвогуле пра якое ўзаемаразуменьне можна весьці гаворку? Ніякай згоды там няма і блізка, я ўжо не кажу пра цеплыню стасункаў - яна ўляціць праз два-тры выпадкі, калі адзін з двох пагодзіцца зь іншым, але зробіць па-свойму. Бо той іншы адчуе сябе падманутым, а падман - гэта ўжо маленькая здрада.

ЗЫ. Ні на кога не намякаю. Гэта проста роздум.
galinaed: (Default)
Па наводцы сябра [livejournal.com profile] kurt_bielarus зайшла в тематическую экспозицию I-го Минского городского конкурса социального плаката "Мая Радзiма – Беларусь". І пабачыла представленные на конкурс работы по теме «Беларусь! Я горжусь тобой и дорожу».
Авохці, дарагія мае сябры... Гэта нейкая кунсткамэра.
Вось некаторыя пэрліны:

И на веке в тебя я влюблен.
Я табе кахаю
Мая радзма Беларусь


Не паленавалася падлічыць, колькі прац зроблена на роднай мове. Дзялюся вынікамі: 14 чалавек любяць Беларусь па-беларуску, 12 - па-расейску, 2 - немагчыма вызначыць (Беларусь і Люблю Беларусь). Нічога такія вынікі, калі не лічыць пэрлаў тыпу радзма і Я табе кахаю.

А вось праца, якая на сёньняшні дзень займае 2-е месца, спачатку выклікала агіду сваёй неэстэтычнасьцю, а потым навяла на роздум. Што б гэта значыла? 

galinaed: (твар)
Андрей ХАДАНОВИЧ, интервью украинской газете "День"
(вытрымкі)

...Интеллектуалы в любой стране занимают по отношению к власти критическую позицию. Так же как волки, которых называют санитарами леса, интеллектуалы выполняют санитарные функции в обществе. Своим сомнением они указывают на идиотизм государственной доктрины, стереотипы, вентилируют мозги тем, кто еще способен думать. Только почему-то в других странах эта ниша в культуре считается обязательной (ведь в противном случае культура просто придет в упадок), а в Беларуси делается все, чтобы заткнуть этот фонтан.

...если ты эстетически вменяемый человек, ты не можешь не осознавать происходящего маразма и не говорить об этом доступными тебе способамии...

Меня пугают люди, которые не имеют сомнений, которые однозначно знают, как нужно и как не нужно. Для меня интеллектуал — это человек, который сомневается.

...Выстраивать идентичность — это хорошо. Но за чей счет? Заставим быть белорусом польскоязычного поэта Мицкевича только на основании того, что он родился близ города Новогрудок, который сейчас находится на территории Беларуси? Будем подогревать реваншистскую атмосферу? Говорить: отдайте нам Вильнюс, ведь это белорусская Мекка, наша культурная столица, где белорусы наиболее интеллектуально состоялись? Понятно, что мне миф о ВКЛ более симпатичен, чем миф про белорусских партизан. Но это не мешает мне видеть одинаковую мифологизаторскую природу в обоих случаях. Вот близкий вам пример: есть у вас большой том «Украинская барочная поэзия XVII века». Так вот, 80 % этих поэтов белорусами подаются как белорусские барочные поэты XVII века. А они не были ни белорусскими, ни украинскими, они разговаривали, как писал Франциск Скорина в своем предисловии, «руськими словами», под словом «руський» имея в виду, безусловно, нечто иное, чем «московский». Будем ли мы эту руськую культуру натягивать на Беларусь, Украину, Польшу или Литву? Или научимся сообща этим всем пользоваться? Великих хватит на всех.

...Менялись культурные доминанты, и белорус подвергался то полонизации, то русификации, то советизации. Я бы все эти периоды рассматривал как равноценные части, из которых состоит наш пазл. Более того, эту мультивекторность, кросскультурность, терпимость и толерантность я ставил бы в центр белорусской ментальности. Может быть, потому крестьянина в Беларуси вся немецкая пропаганда времен Второй мировой не смогла раскрутить на еврейские погромы. А в Литве, Польше и, извините, Украине — смогла. С другой стороны, белорус толерантен настолько, что он беззубый. Он не пойдет так быстро на социальные акции протеста, как его украинский, литовский, польский коллега. Можно сказать, что белорусы находятся в состоянии спячки, с другой стороны — они тысяча и один раз подумают, прежде чем пойти на кровопролитие.

Если говорить о мультикультурности, то мой старший коллега из польско-белорусского пограничья, самый известный белорусскоязычный писатель Польши Сократ Янович как-то рассказывал мне, что его дед был «типичным белорусом: неграмотный, но с доскональным знанием пяти языков». Приходя к еврею в лавку, он разговаривал с ним на идиш, с русским чиновником он разговаривал по-русски, с паном — по-польски, а по-белорусски — со своим братом-крестьянином. Вот где, как по мне, напаскудил ХХ век — уничтожены целые ниши и пласты, аж свистят сквозняками. 
galinaed: (гумар)
Мо й сапраўды адсутнасьць сонца неяк уплывае на некаторых людзей?

На гэтым тыдні сутыкнулася ажно з двума выпадкамі, калі нехта спрабаваў зьвязаць прыстойнасьць з узростам. У першым выпадку адзін чалавек, які даўно выйшаў з хлапечага ўзросту, раптам занепакоіўся, ці гэта не набліжэньне старасьці, бо яму не даспадобы непрыстойныя выбрыкі маладых. А ў другім выпадку адзін маладзён чамусьці вырашыў, што прыстойным трэба быць толькі ў сталым веку, а ў маладосьці можна паводзіць сябе як хочацца. 

Цікава, а што яны скажуць наконт мазгоў -- што мазгі таксама вырастаюць з узростам? Як па мне, дык мазгі або ёсьць, або іх няма (не ў літаральным сэньсе, зразумела), і ад узросту гэта не залежыць. Гэтаксама і прыстойнасьць і выхаванасьць. Нягоднікаў стае і ў сталым веку, як і годных маладых людзей.

І яшчэ цікава, што сабе думае той маладзён? Што ён пабудзе непрыстойным, напрыклад, да 30 гадоў, а потым раптам стане іншым чалавекам - годным і справядлівым? Дзіўны спадзеў, калі так. Натуру ня зьменіш. Я як у 15 гадоў ставілася да разбэшчанасьці, гэтак жа ставілася і ў 30, гэтак стаўлюся і цяпер.

Ці тут нешта ня так?

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 23rd, 2017 11:05 am
Powered by Dreamwidth Studios