galinaed: (твар)
Калі пасьля чэрвеньскіх васьмі градусаў у ліпені стала дваццаць восем, я ўразілася: "Адкуль такая сьпёка!?".
А калі сёньня пасьля трыццаці пяці градусаў увечары стала дваццаць восем, я адчула прахалоду: "Ну вось і пахаладнела!".

50
galinaed: (гумар)
Не, ня толькі сонца і мора ўплываюць на ўспрыманьне рэчаіснасьці! Дастаткова было пачытаць цэтлік на хлебе, каб настроіцца ўспрымаць усё вельмі крытычна 

IMG_5257

Калі я бачу, што нейкі кампанэнт складае ў прадукце 100 %, тады я разумею, што астатніх складнікаў там ня мусіць быць. Але ж у гэтым хлебе акрамя 100 % мукі ўтрымліваецца яшчэ 1,6 % дражджэй, 1,4 % солі, 5 % рошчыны і не пазначаны адсотак (але пазначана, што ёсьць) алею, кунжуту і вады. Ну як мне далей ня ставіцца крытычна да таго, што напісана на прадукце, зробленым у Баўгарыі?
galinaed: (поні !!!)
спачатку трохі зацягнутая прадмова :)) )

У краме Баўгарыі, выбіраючы сабе да страваў кэтчуп, пабачыла на адной з бутэлек дзіўны надпіс: "100 грамаў кэтчупу ўтрымлівае 187 грамаў таматаў". Пасьмяялася: ці яны думалі галавою, калі пісалі такое? Як у 100 грамах можа быць 187 грамаў? Яшчэ напісалі б, што ў бутэльцы аб'ёмам 0,3 літра знаходзіцца 0,5 літра кэтчупу! Пашкадавала, што не ўзяла ў краму фотаапарата - сфатаграфавала б гэты дзівосны надпіс.
Ідучы ў гатэль, пасьмейвалася з гэтых дзівакаватых баўгараў, аж пакуль да мяне раптам не дайшло, што яны хацелі сказаць гэтым надпісам. Авохці, думаю, адпачынак аслабляе розум ці гэта мора так уплывае або сонца? І ўсё-ткі, яны мусілі б напісаць па-іншаму, каб было зразумела любому разьняволенаму адпачывальніку... І вось скажыце мне, а вы б адразу скемілі, пра што там вядзецца?
galinaed: (поні !!!)
Сёньня побач з крамаю стаялі тры добра паддатыя мужыкі і размаўлялі "за жызьнь". Амаль звычайная зьява. Аднак незвычайным было тое, што адзін з гэтых паддатых быў... нэгр.
galinaed: (твар)
На гэтым тыдні ў мяне столькі працы, што нават спаць няма калі. І калі мне падалося, што ўжо і кава не дапамагае, я пабачыла адзін ролік, які аказаўся лепшым за некалькі кубкаў кавы. Рагатала ад усяе душы!



ЗЫ. Ня грэх памарыць пра часы, калі і ў Беларусі журналісты змогуць падаваць навіны ў такім ракурсе.
galinaed: (Default)
 Вынікі геннае мадыфікацыі? Галоўны бульбаш і бульба:

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 25th, 2017 12:32 pm
Powered by Dreamwidth Studios