galinaed: (поні !!!)
...Але ня ўсё толькі дрэннае ёсьць у гэтай Расіі. Напрыклад, дзень кастрычніцкага перавароту ў іх ня лічыцца сьвятам. А мы - як саўкі, і ў нас як бы сьвята. Але ж хто будзе супраць дадатковага выхаднога дня?

Бел-чырвона-белы цуд )
galinaed: (поні !!!)
Людцы, у мяне зьявіўся сьверб напісаць чарговы пост і закінуць процьму фотак...

Нягледзячы на даўно расплянаваную чарговасьць тэмаў для запісаў у ЛЖ (першым пунктам павінны быць пост пра інтэр'еры палацу ў Міры, але рукі не даходзяць напісаць гэты пост!..), я насуперак свайму ўмоўнаму "графіку" (які існуе толькі ў маёй галаве, а мая галава - яна такая: што захоча, тое і задумае) вырашыла прысьвяціць свой чарговы пост свайму новаму захапленьню. Бо цяжка не падзяліцца тым, што запаўняе душу і каторыя ўжо суткі гучыць у ёй (у душы) неймаверна чароўнай музыкай. Такі стан бывае, толькі калі закахаесься...

ШТО ж так зачапіла мяне, так што я не магу стрымлівацца і маўчаць? Вось скажыце - бывае ж так, што прывяжацца нейкая мэлёдыя і не пакідае ўнутраны слых цэлымі днямі... Ці верш нейкі прычэпіцца і вісіць гадзінамі на языку, і ніяк ня выплюнуць яго (верш, а не язык; ці песьня – бо песьні таксама бываюць вельмі навязьлівымі)... А тут да мяне прычапіўся архітэктурны шэдэўр! Узрушыў мяне так, што ажно сэрца спыняецца пры думках пра тое збудаваньне.

Спачатку сэрца спынецца – а потым засьпявае! І што гэта, як не закаханасьць? Ня верыце!? І я спачатку не паверыла, што такое можа быць. Аднак калі ўзялася перабіраць-выдаляць-апрацоўваць фоткі, прывезеныя з чарговай сваёй вандроўкі, усе сумневы зьніклі.

Спачатку пералічу, дзе я была гэтым разам. У Вене, Будапэшце, Дрэздэне і Празе.
Паспрабуйце здагадацца, які з гарадоў спадабаўся больш за ўсіх.


Не, ня Вена. І ня Прага.

БУДАПЭШТ!!!

Гэта песьня! Гэта казка! Гэта невымоўная прыгажосьць!

І што, вы думаеце, зараз я буду распавядаць, які прыгожы горад Будапэшт? Ах-ха, ня буду… Гэта будзе ў адным з наступных пастоў, а цяпер я прысьвячу свой пост майму неспадзяванаму каханьню (я насамрэч не ўяўляла, ШТО мяне чакае ў цудоўным горадзе Будапэшце – я не лічыла яго прыгажэйшым за тую ж Вену ці Прагу) – будынку вугорскага парляманту. Я і раней бачыла на фота гэтую візытную картку Будапэшту – але нават не магла сабе ўявіць, які прыгожы гэты будынак у рэчаіснасьці. Гэткага хараства я ня бачыла ніколі ў жыцьці!

Ці варта паўтараць напісанае ў вікіпэдыях? Калі цікава, пачытайце па вышэйпрыведзенай спасылцы. Я ж буду пець оду гэтаму непаўторнаму стварэньню.


Першае маё знаёмства адбылося ўдзень, у межах аплачанай экскурсійнай праграмы.



Будыніна не кранула маёй душы, бо гід вадзіла нас па плошчы перад парлямантам і давала абавязковыя для кожнага арганізаванага турыста зьвесткі, а прыгожых будынкаў я і дагэтуль бачыла нямала.
1.
IMG_9850_Парлямант

Потым мы пераехалі на іншы бераг Дунаю, і гмах парляманту паўстаў у больш знаёмым выглядзе – рыхтык як у рэклямных даведніках.
2.
IMG_9864

А калі сьцямнела, мы заваліліся на прагулачна-экскурсійны караблік і паплылі па Дунаі. Экскурсавод грузіла мозг нейкай цікавай інфармацыяй, якая ў адно вуха залятала, а праз другое вылятала. А мо вылятала і не праз вуха, хто яго ведае. Факт тое, што ў галаве засталося вобмаль атрыманай інфармацыі. Аднак калі мы плылі паўз будыніну парляманту, я ажно зьнямела. У сэньсе – перастала гаварыць. Цікава было б паглядзець тады на мяне – ці нізка адвісла мая сківіца :)
3.
IMG_9898

І што вы думаеце? Якраз тады ў маім фотаапараце села батарэя, і я ня мела магчымасьці зафіксаваць гэтую прыгажосьць з усіх магчымых ракурсаў. Тады ж я цьвёрда вырашыла, што назаўтра ўвечары абавязкова вярнуся да будынку парляманту і сфатаграфую яго з розных бакоў.

Вырашана – зроблена. Ля будынку парляманту я была назаўтра яшчэ ў сьветлы час. І абабегла яго, фатаграфуючы, з усіх бакоў. Тады і пачалося…
4.
IMG_0108

5.
IMG_0109

6.
IMG_0110

7.
IMG_0111

8.
IMG_0112

9.
IMG_0113

10.
IMG_0120

11.
IMG_0127

12.
IMG_0142

13.
IMG_0143

14.
IMG_0156

15.
IMG_0157

Ну, вы ўжо заўважылі, што пакуль я з захапленьнем насілася вакол будынку, пачало вечарэць і фарбы сталі паціху зьмяняцца.

16.
IMG_0161

17.
IMG_0162

18.
IMG_0164

Тым часам зьявілася падсьветка. Дый сьцямнела вельмі хутка.
19.
IMG_0176

20.
IMG_0179

21.
IMG_0180

22.
IMG_0183

23.
IMG_0187

24.
IMG_0188

25.
IMG_0191

26.
IMG_0192

27.
IMG_0221

28.
IMG_0225

29.
IMG_0226

Усё, дах мой тады зьнесла… Я пайшла да найбліжэйшага мосту, каб перайсьці на супрацьлеглы бераг і адтуль сфатаграфаваць гэты цуд (ага, каб знайсьці ракурс, страчаны праз здохлую батарэю).

30.
IMG_0232


А цяпер скажыце – ці змагла я перадаць хаця б кропельку таго хараства, якое дагэтуль гучыць ува мне ўзьнёслай музыкай?
galinaed: (поні !!!)
Вітаю вас, мае сябры!
Не прайшло і тры гады з тае пары, калі я абяцала працягваць дзяліцца сваімі ўражаньнямі ад вандроўкі па Амэрыцы (абяцанага, як вядома, чакаюць тры гады...), як я набралася новых уражаньняў і цяпер яшчэ больш гатовая дзяліцца ўражаньнямі. Дайце толькі час! А часу будзе болей, бо адну працу я ўсё-ткі кінула (усіх вазоў на сабе не пацягнеш, няхай абыходзяцца безь мяне).

Я ўжо думала, што мая старонка ва ўтульненькім часопісе памерла, але ж не: глянуўшы статыстыку за сьнежань, я зь зьдзіўленьнем пабачыла ўсплёск наведваньняў маёй эЛЖэшачкі 5 і 6 сьнежня. З чаго б гэта, мо хто падкажа? Я ж нават не заходзіла сюды цэлы месяц. До того ль, голубчик, было...

Мяне папярэджвалі, што пасьля доўгай адсутнасьці на радзіме ў мяне можа здарыцца культурніцкі шок. А я ня верыла: які шок, я ж жыву тут усё сваё жыцьцё і ведаю нашу краіну і нашых людзей! І тым ня менш... Усё пазнаецца ў параўнаньні. А да добрага прызвычайваесься хутка...
Ну во хаця б параўнаць стаўленьне да сьвятаў і стварэньне сьвяточнай атрыбутыкі. Гляньце – беларуская навагодняя яліна (у Мінскім мікрараёне Шабаны):

ёлка в Шабанах

А во яліна на коўзанцы ў парку Нью-Ёрка:

Foto-Galja 069

Ды што елка, – я як дзіця была зачараваная сьвяточнымі інсталяцыямі на вуліцах і ў крамах. Гляньце – хіба гэтая прыгажосьць можа пакінуць абыякавым?
Гэта ж проста казка! (больш за 20 фотак) )

Заставайцеся тут! Хутка будуць яшчэ фоты!
galinaed: (твар)
Адзін паважаны чалавек бярэ з сабою на мерапрыемствы жонку, толькі калі гэтага абавязкова патрабуе пратакол.
Вось і цяпер - адзін.
- Чаму без супругі? - пытаюся.
- Ат... Ты ж ведаеш маю жонку!
Ведаю. Тыповая бляндынка (хоць і цёмнавалосая, але гэта ня мае значэньня): глупая і крыватлівая.
- Ну... Сам жа выбіраў.
- Дурны быў.
- Не скажы. Дурні ня вучацца ў асьпірантуры.
- Дык гэта ў фізыцы не дурны, а ў жыцьці - дурны. Прыгажосьць вочы засьляпіла, розум замуціла. Вось цяпер і маюся.

Як можна?! Чалавеку было 28 гадоў - і ня стала розуму?

Узгадалася, як кватэру побач з нашай набыла маладая сям'я. Яна - вельмі мілавідная асоба, ажно я, як пабачыла яе, дома пракамэнтавала: "Во якая прыгажуня пасялілася побач з намі!"
Мой сын (яму тады было 16 гадоў) моцна зьдзівіўся: "Ма, ты што? У яе ж вочы пустыя! Як ТАКУЮ можна лічыць прыгожаю?"
Радуюся за сына. Разумны ня толькі ў навуцы.

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 23rd, 2017 11:09 am
Powered by Dreamwidth Studios