galinaed: (поні !!!)

Піша былы замежных справаў Беларусі (1990-1994) Пятро Краўчанка (раней быццам рабіў нешта карыснае для Беларусі) у сваіх успамінах "Беларусь на распутье. Записки дипломата и политика":

...столкнуться с языковой пробле­мой мне пришлось задолго до перестроеч­ных лет, еще во времена брежневского за­стоя. Летом 1982 года ко мне — тогда я был завотделом науки и образования гор­кома партии — зашла Тамара Чеботова, заведующая Минским гороно, и положила на стол заявление.

Родители девочки Нади Лисицыной обращаются в гороно с требованием — не просьбой, а именно требованием — чтобы их дочь, которая поступает в первый класс, согласно нормам Конституций СССР и БССР, изучала все предметы на белорусском языке.

Далее говорилось, что если гороно не выполнит требование Конституции, то они — родители — будут вынуждены во­зить семилетнюю девочку в белорусскую школу деревни Паперня, что за тридевять земель.

Прочитав заявление, я спросил:

Тамара Иосифовна, а, согласно за­конодательству, мы обязаны это делать?

Да, Петр Кузьмич. И по законода­тельству, и по Конституции это требова­ние мы должны выполнять.

Так давайте выполнять.

А как? Как преподавать на белорус­ском языке арифметику и химию, если учебников, программ, методик нет?

История с заявлением Лисицыных от­ражала мрачное состояние с белорусским обучением в городах республики. Все пони­мали абсурдность ситуации, когда в столи­це БССР не было ни одной белорусскоя­зычной школы, не говоря уже о вузах.

Заведующий отделом науки и образо­вания столичного горкома был в то время наделен немалыми полномочиями. Под­нимаю “вертушку”, звоню Минкевичу, министру просвещения:

Михаил Гаврилович, вот такая си­туация. Помогите, посоветуйте, что де­лать?

Я был почти убежден, что Минкевич, выходец из Западной Беларуси, как никто другой сможет осознать остроту и важ­ность этой проблемы, откликнется и захо­чет помочь.

Петр Кузьмич, давайте сделаем так: я, конечно, посоветуюсь в ЦК, но если вы нам напишете письмо или как-то похода­тайствуете, то мы разработаем индивиду­альные программы и индивидуальные ме­тодички. В принципе, с чего-то надо на­чинать. Давайте начнем.

С первого сентября Надя Лисицына в одной из школ микрорайона “Грушевка” стала учиться в классе одна. В историю образования БССР эта девочка вошла как первая ученица города Минска, родители которой добились права обучения дочери на белорусском языке.


galinaed: (поні !!!)
Хто там яшчэ сумняваўся? Хто казаў - у нас ціха і нас падзеі ва Ўкраіне ня тычацца? Хто спадзяваўся, што вар'ят супакоіцца сам сабой? Не супакоіцца, на жаль. Гітлер жа не супакоіўся, захапіўшы Судэты. Так і цяперашняя звар'яцелая Расея.
Газэтка "Взгляд" - гэта ж ня жоўтая прэса, так? Дык чытайце накід пра Беларусь. Я даўно казала, што адмова Расеі правільна называць нашу краіну - пытаньне не лінгвістычнае, а палітычнае. Называючы Беларусь Белоруссіей, расейскія палітыкі адкрыта адмаўляюць узьнікненьне на палітычным полі новай краіны пад назвай Беларусь і падкрэсьліваюць, што, як і ў часы СССР, яны лічаць нас не асобнай краінай, а сваёй падкантрольнай тэрыторыяй, якую называюць так, як называлі і раней.

І вось яно, пачалося. Каб іх саміх хутчэй парвала на часткі!

Остаться уютной европейской квартирой между силовыми полюсами, получающей дивиденды от тех и других, не выйдет ни у кого...

Украину разорвало не из-за Януковича или Порошенко, а потому что это объективное следствие обострения между Западом и Россией. Настал момент определяться, и стало понятно, что Украина как промежуточная квартира закончилась, и надо выбирать – ты с Майданом и Западом или с ополчением и Россией.

С Белоруссией может выйти то же самое и даже с той же кровью, если руководством и народом не будет четко сделан выбор в пользу одной из сторон – в пользу своего дома в русском мире. Причем выбор именно имперский и принципиальный – не просто отсидеться в квартирке и бояться поссориться с каждой из сторон, при этом даже подзарабатывая на санкциях против России, а влиться в Россию территорией и душой, встать с ней в один строй, поделить с ней ее тяжкий крест.


galinaed: (твар)
Завіхаючыся на кухні, я, як заўжды, слухала радыё. Прычым слухаю я звычайна толькі музыку, а калі пачынаецца працяглы трындзёж, я мімаволі "адключаюся" ад слуханьня і думаю пра нешта сваё. Бо што цікавага там могуць сказаць?

Але сёньня ў самым пачатку, калі я ўключыла радыё, былі навіны, і таму я не пасьпела "адключыцца" і ўсьвядоміла тое, што пачула. А пачула я, што поўнай хадой ідзе ўборка збожжа і ўжо ёсьць так званыя тысячнікі - тыя, хто намалаціў тысячу тонаў зерня. І гэтых тысячнікаў прама ў поле прыехалі віншаваць прадстаўнікі вэртыкалі...

І раптам я ўявіла сабе, што знаходжуся на "загніваюшчым" Захадзе і тут розныя высокія асобы дзяржаўнага ўзроўню прыехалі ў поле віншаваць аграрнікаў з намалотам. Уявіла - і ўслых зарагатала, бо такое немагчыма. Зусім. Там, на гэтым Захадзе, нейк не галадаюць безь някіх "бітваў за ўраджай" і ніхто ня дорыць працаўнікам сельскай гаспадаркі ні тэлевізараў, ні аўтамабіляў. Нават грамат ніхто не ўручае за добры ўмалот! Больш за тое, гэтыя "загніваюшчыя" правіцелі нават устанаўліваюць абмежаваньні ў вытворчасьці сельгаспрадукцыі, каб фэрмэры не выраблялі прадукцыі больш, чым змогуць зьесьці спажыўцы. І як яны там працуюць безь дзяржаўнага кіраваньня, га?

Аднак ніколі не было чуваць, каб на Захадзе празь няўрод нейкі народ галадаваў. І сеецца ў іх, і расьце, і зьбіраецца іхны ўраджай нейк зусім ціха, і засекі заўсёды поўныя... А ўжо каб першая асоба дзяржавы публічна цікавілася зборам ураджаю - гэта нават уявіць цяжка. Так і хочацца пабачыць каралеву Вялікабрытаніі ў полі сярод камбайнёраў - але ж не, у каралевы іншых спраў хапае...

4
galinaed: (поні !!!)
Учора ўвечары (дакладней, сёньня ноччу) здала вялікую і цяжкую працу, дык цяпер зранку ажно дасюль нічога карыснага не зрабіла. Адпачынак, панімаіш. Здараецца часам, але ненадоўга. Сяджу чытаю тое, што назьбіралася непрачытанага.

Ай, жыцьцё зьдзіўляе! Вось чытаю: В Беларуси проживают 20,7 тыс. ветеранов Великой Отечественной войны, сообщили корреспонденту БЕЛТА в Министерстве труда и социальной защиты. Сама думаю: колькі ж гадоў тым вэтэранам? Вось, напрыклад, маміна знаёмая даслала на тут.бай свае ўспаміны пра жыцьцё ў акупаваным Мінску - тут.бай апублікаваў. Чытаючы ўспаміны (цікавыя, пачытайце), я востра адчула, што ўжо настаў час, калі хутка і непазьбежна сыходзяць у вечнасьць нават тыя, хто ў вайну быў малым дзіцём. А хто быў дарослым і змагаўся на фронце? Гэта ж доўгажыхары нейкія, асабліва ўлічваючы, што сярэдні век жыцьця мужчын у Беларусі - 59 гадоў. І глядзі ж ты - у нас амаль 21 тыс. вэтэранаў...

А ўнізе навіны ёсьць тэг "ветераны" - націснуўшы на яго, заходжу на іншую старонку БелТА: ну цікава ж, што гэта за людзі, якія "ў акопах гнілі", а так доўга жывуць, быццам у іх і не было цяжкага жыцьця. Напрыклад, мой дзед, які вярнуўся з вайны, памёр ад ран у 1946 годзе. Не на фронце загінуў, не ў баі і не ў шпіталі - памёр дома. Пахаваны безь ніякіх там салютаваньняў у гонар героя і нават без адзінкавых стрэлаў - бо, як сказала бабуля, "прынёс косьці дахаты". Але дзед зазнаў столькі ўсяго, што гэтае "столькі" сталася несумяшчальным з жыцьцём. Арганізм ня вытрымаў мноства раненьняў і цяжкіх перагрузак.

Дык вось, заходжу я па тэгу на іншую старонку БелТА - і чытаю: Почти 50 тыс. ветеранов Великой Отечественной войны получили материальную помощь к 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. На эти цели направлено около Br235,5 млрд, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник управления государственной социальной поддержки населения Министерства труда и социальной защиты Анатолий Ражанец.

9
Не, ну скажыце мне - як такое можа быць? Усяго вэтэранаў 21 тысяча - а матэрыяльную дапамогу атрымалі ажно 50 тысяч. Мда... І нікому ня сорамна, усё як мае быць. Мне нават ня сьмешна. А вось учора (дакладней, сёньня), калі дарабляла апошнія кавалкі кнігі па праграмаваньні, узяла ды расьсьмяялася. Такі нэрвовы сьмех... Трэба мне некалісь апублікаваць назьбіраныя шэдэўры. І апошні туды абавязкова трапіць. Во гэты шэдэўр, пакуль не згубіўся: "В зависимости от наличия одной или более категорий, назначенных узлу, тег возвращает истину или ложь". Во як. Уявіце сабе, што вам вярнулі ісьціну. Ці брахню. Каму як пашэнціць.

Разумею, перакладчыкі - яны таксама людзі, асабліва калі нічога не разумеюць у праграмаваньні. Аднак выглядае цудоўна! Вам возвращают вашу ложь... Ну, для гуманітарнікаў патлумачу: у камбінацыйнай лёгіцы выкарыстоўваюцца паняцьці true і false. Папросту кажучы, гэта 1 і 0 адпаведна. Сігнал або ідзе, або не ідзе. Яшчэ прасьцей: лямпачка або гарыць, або не гарыць. true і false, усё проста. Але калі тэг вяртае ісьціну - гэта мне пачынае падабацца. (Зноў чамусьці ржу. І таму дадам адпаведную ілюстрацыю)
Stepan-Petrovich-lezhit-i-procvetaet
galinaed: (гумар)
Мы хотим, чтобы общность наших народов и наших культур имела прочное будущее.
Вот почему мы твердо заявляем о поддержке позиции Президента Российской Федерации по Украине и Крыму
.

Ну-ну.
Дарагая сяброўка, я хачу, каб нашы дзеці сябравалі. Сёньня і заўсёды. І таму мой сын будзе адбіраць у твайго сына цацкі і цукеркі, лупцаваць яго і не выпускаць з супольнай пясочніцы.

UPD. Справядлівасьці дзеля ўзгадаю і іншы ліст, падпісаны расійскімі кінэматаграфістамі, якія ня страцілі здольнасьці ДУМАЦЬ:
Нас слишком многое связывает, чтобы мы поверили состряпанной пропаганде.
Поэтому отвечаем лаконично и недвусмысленно: не сомневайтесь в нас.
Мы на стороне правды и мы с вами!
"

UUPD. Мне падказалі (і чамусьці потым выдалілі камэнтар) яшчэ адзін сьпіс супраць вайны:
Более ста российских деятелей культуры, правозащитников, политологов, экономистов и ученых призвали инициировать проведение «Конгресса интеллигенции "Против войны, против самоизоляции России, против реставрации тоталитаризма"».
Не, не перавяліся яшчэ ў Расіі нармальныя людзі. І дзякуй Богу.
galinaed: (сьцяг)
 Людцы, мо хто ведае адказ - дапамажыце. Ужо ў які раз Гугл выдае мне адрас, куды я не магу зайсьці. Прычым не пускаюць на гэтыя сайты "по... основаниям, установленным законодательством Российской Федерации".  Во так:

04.01.2014

Куды б зьвярнуцца, каб мне патлумачылі, на якой падставе на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць забароны, прынятыя "законодательством Российской Федерации". Мы што, ужо цалкам трапілі пад кантроль Расіі? Беларусь ужо не сувэрэнная дзяржава? Я прапусьціла нейкія важныя падзеі? Чаму на нашай тэрыторыі дзейнічае заканадаўства іншай дзяржавы? І якой халеры яны лезуць у маё сеціва, калі я шмат гадоў карыстаюся беларускамоўным Гуглам і зусім не карыстаюся Яндэксам (ці што там у іх яшчэ акрамя Яндэкса)?
galinaed: (поні !!!)
Сёньня па радыё "Сталіца" быў рэпартаж з рэзыдэнцыі Дзеда Мароза. Беларускага Дзеда Мароза! Яшчэ і падкрэсьлілі, што беларускага... Братачкі мае, які ж гэта беларускі Дзед Мароз? Ён жа размаўляе па-расейску! І Сьнягурка ягоная - таксама. Ну і чым гэты Дзед Мароз адрозьніваецца ад расейскага? А нічым!!! І цяпер я павінна верыць, што той рэпартаж быў зь Белавескай пушчы, а не зь якой-небудзь Караганды?

ng13
galinaed: (гумар)
Ну вось скажыце, як можна паважна ставіцца да ўлады, якая спачатку адбірае ў прадпрыемстваў 138,6 млрд бел. рублёў, а потым садзіць частку з тых прадпрыемстваў на картатэку? І пакуль адны сядзяць на картатэцы і ламаюць галовы, як выкруціцца з гэткай дурной сытуацыі (учора - пан, а сёньня - прапаў), іншыя купляюць сабе ўжо чацьверты самалёт, прычым не абы-які, а "в VIP-варианте: в отделке салона применена натуральная кожа и ценные породы дерева, а сантехника в душевой и туалетах выполнена с использованием драгоценных металлов и камней". Бачыце, тры самалёты яму ўжо замала... А вы працуйце, сябры, працуйце! А грошыкі, якія заробіце, пойдуць "на дзяржаўныя патрэбы": будзе пабудаваная чарговая, ужо адзінаццатая рэзыдэнцыя тнп (бо ў дзесяцёх цеснавата!). ...Што? У дзіцячым доме ложкаў не хапае? Ніпарадак! Разьбяромся і пабудуем чарговы лядовы палац! Галоўнае - у міліцыі і КДБ цяпер яшчэ больш паўнамоцтваў: «Супрацоўнік органаў дзяржаўнай бясьпекі не нясе адказнасьці за шкоду, прычыненую ў сувязі з прымяненьнем фізычнай сілы, спэцыяльных сродкаў, баявой і спэцыяльнай тэхнікі, ужываньнем (выкарыстаньнем) зброі». Усім сядзець ціха! 
galinaed: (аўтобус)
Андэрс Бэрынг Брэйвік, забойца 77 человек:



Сяргей Каваленка, які вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй яліне ў Віцебску:

galinaed: (аўтобус)
Здавалася, у нашай краіне ўжо няма чаму дзівіцца. Але вось - дзіўлюся:

Белорусский орден Франциска Скорины появился на груди российского певца Филиппа Киркорова.
Мяне быццам у прорву кінулі... Лячу і думаю: ці схаваць твар ад удару, ці ўжо ўсё роўна нічога не дапаможа?
galinaed: (гумар)
А вуліца Шаранговіча ёсьць


фота ўзята адсюль
galinaed: (гумар)
Каб Папа Рымскі прыехаў у Беларусь, трэба згода РПЦ: "Візыт Папы Рымскага абумоўлены міжканфэсійнымі стасункамі паміж Касьцёлам і Расейскай праваслаўнай Царквой, якая абвясьціла Беларусь сваёй кананічнай тэрыторыяй. Таму такі візыт можа сам па сябе ўскладніць міжканфэсійную сытуацыю ў краіне. Пакуль Беларуская праваслаўная царква не зьяўляецца аўтакефальнай, то згоду на такі візыт трэба атрымліваць у Маскве".

А калі я хачу запрасіць сяброўку ці нават суседа да сябе ў госьці, дзе мне трэба атрымаць згоду: у ЖРЭА ці ў Менгарвыканкаме? Ці мо адразу зьвяртацца па дазвол у Маскву, бо мая кватэра месьціцца на іхнай "кананічнай тэрыторыі"?
galinaed: (аўтобус)
Петер Штястны... рассказал нам о недавнем, прошедшем в Минске, "матче всех звезд мирового хоккея", в котором принял участие Александр Лукашенко. Оказывается, за участие в нем хоккеисты получили шестизначные гонорары. К примеру, Марк Мессье -- 250 тысяч долларов; Уэйн Гретцки -- 500 тысяч. При этом, дважды был оплачен чартерный рейс самолета в Канаду -- чтобы забрать хоккеистов и отвезти их обратно. Сложно себе даже представить сумму, в которую обошелся белорусским налогоплательщикам этот "праздник спорта".
Адсюль
galinaed: (аўтобус)
Усяго чатыры факты:

1. Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка зачыняе шэраг спецыяльнасцяў, чатыры з якіх тычацца беларускай філалогіі.

2. Цяпер настаўнік вышэйшай катэгорыі з 15-гадовым стажам, які мае нагрузку 25 гадзін (пры норме 18 гадзін), атрымлівае 2,5 млн руб
.

3.  А, напрыклад, "кассиры в минских магазинах сети "Евроопт"  с 1 февраля получают минимальную заработную плату в 3 млн 200 тыс. рублей".

4. На факультэце беларускай і рускай філялёгіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту імя Максіма Танка дзьве катэдры - беларускага мовазнаўства і беларускай літэратуры і культуры - гэта такія падчаркі, для якіх пашкадавалі нават асобнай старонкі на сайце факультэту, хаця ёсьць клікабэльныя спасылкі на астатнія тры катэдры: 
Общего и русского языкознания
Культуры речи и межкультурных коммуникаций
Русской и зарубежной литературы

galinaed: (гумар)
Калі гара не ідзе да Магамэта, тады Магамэт ідзе да гары.
Калі вы ня едзеце ў Кітай, тады Кітай едзе да вас.

Што нас чакае )

galinaed: (гумар)
Сын-студэнт, які вучыцца на праграміста, наракае на занадта вялікую колькасьць гуманітарных прадметаў.
Ну, кажу, ты ж атрымліваеш вышэйшую адукацыю, каб стаць інтэлігенцыяй, ЭЛІТАЙ, дык і адукацыя твая мусіць адрозьнівацца ад проста спэцыяльнай адукацыі, якую можна набыць у ПТВ. Атрымлівай поўны пакет ведаў!
Так, адказвае, разумею, што трэба ведаць гісторыю, арыентавацца ў філязофіі і эканоміцы, але навошта нам вывучаць паліталёгію, сацыялёгію, ідэалёгію і гісторыю Вялікай Айчыннай вайны?
Што тут можна адказаць? Толькі паціснуць плячыма. У якой краіне жывем - такая і адукацыя. Суцэльная ідэалёгія і прамываньне мазгоў. І нехта там кажа пра скарачэньне часу навучаньня.
galinaed: (гумар)
Вечар нядзелі (18 сьнежня). Цяжка папрацаваўшы на будаўніцтве цешчынага дамка, Мікалай прыехаў у Менск, паставіў аўтамабіль каля свайго шматпавярховага дому і пайшоў у краму. Вяртаючыся з крамы, падыходзіць да свайго пад'езду. І проста на ягоных вачах у дзьверцу ягонай старэнькай "аўдзі" ўяжджае пры развароце нейкі джып. Мікалай падбягае да кіроўцы джыпа і крычыць: "Што ж ты робіш? Хіба ты асьлеп? Ты ж ушчэнт размалаціў мне дзьверцу!". З джыпа выходзіць мажны мужчына, дастае нейкую "ксіву" і суне яе амаль у твар: "Я - падпалкоўнік міліцыі. Падразьдзяленьне "Страла". Або ты ня маеш да мяне прэтэнзіяў і мы разыходзімся палюбоўна, або ў гэтай аварыі будзеш вінаваты ты!"
Мікалай, трохі зьбянтэжыўшыся ад гэткага нахабства, усё-ткі патэлефанаваў у ДАІ. Як толькі тыя прыехалі, падпалкоўнік адвёў аднаго зь іх убок і нешта сказаў. Тады даішнік зьвярнуўся да Мікалая: "А чаму гэта твая машына стаіць двума коламі на зялёнай зоне? Тут нельга стаяць! Паставіўшы так машыну, ты перашкодзіў правядзеньню спэцапэрацыі, якую праводзіла падразьдзяленьне "Страла". Ты будзеш прыцягнуты да адказнасьці!" Напісалі пратакол і паехалі. 
Так з пацярпелага Мікалай ператварыўся ў вінаватага. Калі тонеш - ухопішся за саломінку. І ён стаў тэлефанаваць сябрам. Сябры зьвярнуліся па дапамогу да вядомага адваката, але той адмовіўся браць удзел у гэтай справе, матываваўшы сваю адмову тым, што "ў гэтым выпадку шанцы нулявыя". Маўляў, толькі марнаваць грошы, час і сілы.
Ня ў нашай краіне шукаць справядлівасьці. Дзе ўтворана каста недатыкальных, якім дазволена ўсё.
galinaed: (аўтобус)
Я вось не разумею: навошта ў краіне створаны яшчэ адзін прапагандысцкі орган - Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры АП РБ? Хіба было замала белтэлебачаньня і наяўнасьці на кожным дзяржпрадпрыемстве пасады намесьніка дырэктара па ідэалягічнай працы? Гэта ж такая эканамічная дзіра ў бюджэце краіны, якая патрабуе несувымерных укладаньняў, пры нулявой аддачы! Які сэнс убухваць столькі грошай? Пэўна, улада разумее, што і белтэлебачаньню, і ідэалягічным начальнікам людзі ўжо ня вераць, дык шукае іншых мэтадаў узьдзеяньня на мозг электарату. То бок шукае, куды б яшчэ сплавіць бюджэтныя грошы, каб яны згінулі безь ніякае карысьці. Бо паверыць вынікам дасьледаваньняў гэтага ІАЦ можа хіба вясковая малаадукаваная бабулька, якая і так аддае свой голас за цяперашняга тнп.
Вось вынік чарговага марнатраўства нашых грошай:

Подавляющее большинство населения уверено, что в Беларуси нет дискриминации по национальному, языковому и религиозному признакам (в среднем по 85%). Таковы результаты социологических замеров, проводимых Информационно-аналитическим центром при Администрации Президента Республики Беларусь (ИАЦ) на протяжении 2007-2011 годов, сообщает корреспондент БЕЛТА.
Ага, большасьць насельніцтва. Мы ведаем, як праводзяцца вашыя дасьледаваньні, - вось толькі адзін прыклад з жыцьця (пісала цалкам апалітычная асоба):

Сейчас у нас строят АЭС... У меня после Чернобыля доверие к атомной станции может быть только в том случае, если строить будут например немцы или французы, причём из своих же материалов. Но раз уж собрались строить, ну ладно, меня же никто не спрашивает, я тихенько промолчу, на пикеты не пойду и орать "нет" не буду.
И вдруг, о чудо, решили спросить! Не у меня, а у моей мамы. На работе раздали списки, где нужно было поставить "за" или "против". И мама с коллегами честно поставила то, что думала, - "против". Списки сдали в отдел кадров. Через пару часов прибегает начальница вся в мыле: "Девочки, быстрей переписываем, все управления за, и только мы одни против!" А начальница замечательный человек, который не забывает навещать своих подчинённых в больницах, если они болеют, помогать с семейными проблемами, отстоять своих подчинённых, если нужно, и ни у кого нет желания её подставлять. И все барышни быстренько переписали так, как министр сказал
.
Дасьледуйце далей, спадары харошыя! У нас гэтых грошай - завалісь, як той казаў. Аплацім любую лухту, якую замовіць улада. Толькі вось пытаньне: навошта нам ТАКАЯ ўлада, якая ня хоча ведаць сапраўднае меркаваньне свайго народу?
galinaed: (твар)
Ненавіджу, калі маю краіну самі беларусы называюць Бульбастанам. Яшчэ магу зразумець, калі так кажуць расейцы: нашы тролі на іх краіну - Рашка, а іхныя тролі на нашу - Бульбастан. Гэта неяк паддаецца разуменьню.
Але калі так кажуць самі беларусы - гэта тое самае, як хтосьці кажа пра сябе "Я казёл".

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 24th, 2017 12:20 pm
Powered by Dreamwidth Studios