galinaed: (поні !!!)
Во навіна, чытаем:

Серверы Живого журнала переехали на Лубянку
Перебои в работе ЖЖ, наблюдавшиеся в течение последней пары суток, объяснялись некими «техническими работами», суть которых администрация сервиса не торопится объяснять пользователям. Администрацию можно понять: новость — не из тех, которыми хочется хвастаться.
Дело в том, что серверы Живого журнала физически переехали в Россию.

Из-под защиты Первой поправки и законов штата Калифорния они переместились под прямой и бесконтрольный надзор всех здешних силовых ведомств, спецслужб и контролирующих органов, в юрисдикцию «пакета Яровой».
Троху падрабязнасьцей )
Не тое каб у мяне былі прычыны нечага баяцца (бо я жыву, дзякуй богу, не ў Расіі, а ў Беларусі), а проста з жаданьня ня мець нічога агульнага з усім брыдкім і непрыемным для мяне (а заадно і з мэтай выказаць пратэст. Хаця каму мой пратэст цікавы?) я вырашыла сысьці з ЖЖ. Праўда, не зусім: чытаць часам буду, аднак пісаць - не. Не люблю затхлай атмасфэры. Асабліва мне не падабаюцца факты, прыведзеныя ў камэнтарах да цытаванага запісу:
1.
...Только за сегодня в реестр была внесена аж 21 ссылка из жж: https://reestr.rublacklist.net/search/1?q=livejournal.
Ранее была такая ситуация: посты на месте, но блокировка прова. Соответственно, они открывались и были доступны.
Сейчас по всем url: анэйбл коннект через впн или General SOCKS server failure через тор.
То есть картина поменялась радикально...
2.
...
смотрите файл блокировок, который рассылают провайдерам.
там сегодня было 198 блогеров по состоянию на 14 часов.
3.
http://dolboeb.livejournal.com/3078638.html?thread=263918830#t263918830
Сегодня уже полностью заблокировали 198 журналов.
Авторы уже могут начинать сушить сухари.
4.

список прибавляется по десятку в час

У людзей рэальныя праблемы. Спачуваю ім, аднак чым я магу дапамагчы? Хіба што плюнуць на гэты чортавы ЖЖ!

У любым разе, я яшчэ ў 2014 годзе прадублявала свой акаўнт у www.dreamwidth.org
Там ёсьць і мае допісы, і камэнтары да маіх допісаў, і нават мае камэнтары да чужых допісаў. І цяпер калі я буду што пісаць вялікае памерам (а значыць, не для Фэйсбука), то пісаць менавіта туды, у https://galinaed.dreamwidth.org/

Сябры, я дагэтуль пратрымалася тут толькі дзякуючы вам і вашым цікавым допісам. Дзякуй вам вялікі! Ляпаць дзьвярыма я ня буду, але ціхенька прычыню іх за сабой...
galinaed: (поні !!!)
Колькі ўжо часу зьбіралася напісаць верхні допіс, але ніяк рукі не даходзілі. А вось сёньня ўвечары нешта рабіць нічога не хацелася – дык выкарыстала час, каб заняцца тым, што даўно трэба было зрабіць, – напісала верхні допіс. А ў ЖЖ такая сыстэма, што верхні допіс у стужцы сяброў не паказваецца і камэнтароў да яго не прадугледжана, таму пішу яшчэ асобны допіс, каб зьвярнуць увагу сяброў на мой верхні пост і даць магчымасьць пакінуць камэнтар, калі раптам нехта захоча гэта зрабіць.
galinaed: (поні !!!)
У маім папярэднім дызайне ЖЧ мне вельмі не падабалася тое, што цэтлікі былі ў самым нізе старонкі. Не падабалася – аднак я не знаходзіла часу, каб нешта зьмяніць. І вось выпадкова даведалася, што можна самастойна зрабіць свой блог такім, як хочацца. Няўжо? А я была ўпэўненая, што гэта магчыма толькі для платных акаўнтаў…

Ну калі так, дык я заўжды з радасьцю! Нават час знайшла, бо хацелася парадаваць сябе. Я разумею, што зьмест у сто разоў важнейшы за выгляд (гэта ўва ўсім: у людзях, у кнігах, у цукерках і г.д.), аднак прага мець прыгожы блог прымусіла мяне прысьвяціць ледзь ня цэлы дзень вывучэньню кодаў. І я зрабіла сабе старонку, якая мне падабаецца!

А цяпер я магу навучыць іншых, як зрабіць сваю старонку ЖЧ на свой густ, зусім не разьбіраючыся ў праграмаваньні. Хаця калі хто хоча грунтоўна папрацаваць з кодамі – калі ласка, вам сюды - тут усё растлумачана так, што зразумела будзе нават гуманітарнікам. Але вывучэньне асноваў праграмаваньня зойме значна больш часу, чым калі проста кіравацца гатовымі пакрокавымі інструкцыямі, дзе разьбірацца ні ў чым ня трэба. Я сама лепш скарысталася б гатовымі інструкцыямі, чым некалькі гадзін вывучаць тое, што, хутчэй за ўсё, больш ніколі не спатрэбіцца (ну хіба калі хто-небудзь захоча замовіць мне распрацоўку дызайну за грошы :)) Аднак давялося самой пісаць гэтую пакрокавую інструкцыю - каб маглі карыстацца ўсе, каму трэба.

сам сабе дызайнэр )
galinaed: (поні !!!)
Рамонт у кватэры пакаціўся па інэрцыі і ў віртуальную прастору - ён перанёс жаданьне ўсё перарабіць, каб стала лепш, і ў благасфэру.

Па-першае, я зьмяніла дызайн свайго блога, каб яго было зручна праглядаць ня толькі ў фрэндстужцы. Спадзяюся, цяпер мае тэксты і фоты будуць відаць праз любы браўзэр неабрэзанымі і незаслоненымі ніякай трасцай.

Па-другое, мяне моцна ўразіла часовае блакаваньне ЖЧ у мінулыя выходныя. Я ўжо паказвала, што на некаторыя сайты я і раней не магла зайсьці, а тут здарылася так, што я не змагла зайсьці ў ЖЧ, і прычына была ўказаная дакладна: "Доступ ограничен по решению суда или по другим основаниям...". Але зранку выявілася, што кіраўніцтва ЖЧ апэратыўна выдаліла блогі тых карыстальнікаў, празь якіх сайт быў заблакаваны. Дзякуючы гэтаму ЖЧ зноў запрацаваў.
livejournal
Уяўляеце: нейкі чалавек пісаў гадамі, укладаў душу, час, нэрвы - і быў пэўны, што "напісанае застанецца". А цяпер - дулю табе! - ягоны блог цалкам зьнішчаны. Нездарма ЖЧ выкупілі расейцы - цяпер яны будуць выдаляць блогі ўсіх, каго захочуць. Прышыць камусьці абвінавачаньні ў экстрэмізме - гэта ім як плюнуць. А калі і "нашсукінсын" папросіць іх "выпилить" блогі тых, каго захочуць нашыя шаўкі, то можна не сумнявацца - выпілуюць.
Гэх, не падабаецца мне такі паварот падзеяў!
А раптам сустрэла спасылку на гэты пост, дык адразу вырашыла зарэгістравацца на сайце Dreamwidth, каб, калі што якое, раптам ня зьнік бясьсьледна мой - хай сабе сякі-такі, але ўсё ж мой - бложык. Няхай мае допісы захоўваюцца яшчэ дзе-небудзь, тым больш што імпартаваць іх, разам са сьпісам сяброў, на Dreamwidth вельмі лёгка - некалькімі клікамі мышкі. Безумоўна, я люблю ЖЧ (тут склалася прыемнае асяродзьдзе) і не зьбіраюся адсюль сыходзіць (прынамсі пакуль). Але раптам ЖЧ зноў заблакуюць? І тады пачнецца "чысьцілішча". Ня ведаю, як я адрэагую на гэта, але нешта мне падказвае, што хай будзе копія.
ЗЫ. Калі што, дык там мой нік у трохі усечаным варыянце - galinaed. Весялейшы нік :) Будзьма знаёмыя!
galinaed: (гумар)
Учора шмат якія ЖЖ-сябры парадавалі тым, што не пакінулі па-за ўвагаю Дзень Волі: фрэнд-стужка стракацела напамінамі пра сьвята. Настрой быў добры. І раптам - кучка лайна лыжка дзёгцю. Адзін ЖЖ-сябар (цяпер ужо былы) зьмясьціў надта неадназначныя допісы, у якіх зрабіў спробу псіхааналізу і літаральна паставіў дыягназы некаторым вядомым у пэўных колах людзям, у асноўным літаратарам, большасьць зь якіх - мае ЖЖ-сябры.
Я разумею, што ідэальных людзей не існуе і ў кожнага водзяцца свае тараканы, але не лічу дапушчальным выкладаць на агульнадаступны разгляд свае зьневажальныя рэфлексіі адносна тых, каго асабіста ты лічыш вартым бязьлітаснай крытыкі. Мне закарцела напісаць у камэнтарах, што гэтыя зьняважлівыя допісы выглядаюць прынамсі неэтычнымі, хаця б з тае прычыны, што тыя, у чый бок ліюцца памыі, не чытаюць блог гэтага крытыканта. Паліваць кагосьці брудам за сьпінаю - гэта звычайнае пляткарства, справа, недапушчальная для прыстойнага чалавека. Аднак выявілася, што мне забаронена камэнтаваць гэты блог. Я разумею чаму: некалісь я напісала камэнтар, які не спадабаўся аўтару блогу.
Ну, калі камэнтаваць забаронена, тады напішу хаця б у сябе. І яшчэ ўчора я адпісалася ад такога "сябра". Не хачу глядзець на памыі.
galinaed: (твар)
А вось цікава: гэта толькі ў маёй стужцы сяброў ЖЖ з'еў і праглынуў допісы за 21 лістапада? Вось гляджу - і не разумею, чаму адразу за 20 лістапада ідзе 22. (Хацела вярнуцца да аднаго цікавага, але задоўгага паста, які не было часу пачытаць 21-га, а цяпер не змагла яго знайсьці)

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 08:34 pm
Powered by Dreamwidth Studios