galinaed: (аўтобус)
Куда исчезли новые белорусские деньги с Купалой и Скориной
"Правительство выделило около 20 миллионов долларов... для печатания белорусских денег в Германии", - рассказал тогдашний глава Нацбака Станислав Богданкевич. 
Плюс выдаткі на дастаўку грошай, на будаваньне дадатковага бэтоннага плоту, на ахову аб'екта. "Секретное хранилище охраняли 80 бойцов отдельной роты охраны МВД, созданной специально для охраны особо важных объектов". 


А потым з прыхамаці вядомага дзеяча, які ня мог цярпець выяву "Пагоні" і бел-чырвона-белую сымболіку, а таксама подпіс апальнага С.Багданкевіча, новыя грошы, хутчэй за ўсё, былі зьнішчаныя.
А што нам тыя выдаткі? 20+ мільёнаў туды, 20+ - сюды... Невялікая бяда.
ЭЭЭЭх...
galinaed: (твар)
Усе чамусьці мяркуюць, што чым грошай болей, тым лепш. Грошы даюць свабоду! Ага, можна есьці што хочаш, езьдзіць куды хочаш, уладкаваць жытло як хочаш, апранацца як хочаш... Усё гэта так, але...
Ці шмат  у каго з нас ёсьць ВЕЛЬМІ ДОБРА ЗАБЯСЬПЕЧАНЫЯ знаёмыя? У мяне - ёсьць. Мой аднакурсьнік, дакладней, аднагрупнік. Высокая "шышка": старшыня праўленьня аднаго зь беларускіх камэрцыйных банкаў.
Калі мы зьбіраліся групай 10 гадоў таму, "шышка" быў намесьнікам старшыні. Тады ён прыехаў на сустрэчу, значна спазьніўшыся, разам з сваім "сябрам", бо "ня ведаў, ці атрымаецца заехаць. Але праяжджалі міма - дык і заехалі". Усе ўсё зразумелі. У тым ліку і тое, што гэта за "сябар", які сеў за стол побач з "шышкаю".
Пяць гадоў таму "шышка" прыехаў на сустрэчу ў суправаджэньні ўжо двох "сяброў" і прабыў з намі троху больш за гадзіну, а потым незаўважна зьнік. Але тады ён ужо не казаў пра "сяброў", а шматзначна прамовіў: "Ну вы ж разумееце..." Мы сапраўды разумелі.
У гэтым годзе на нашу традыцыйную сустрэчу "шышка" не прыяжджаў. Ня ведаю, ці ён не знайшоў часу, ці аховы ў яго ўжо ня два чалавекі, а значна болей, - але якая розьніца. Як той казаў, адно - гарачка, а другое - балячка.
Мне вось думалася: а цікава, на адпачынак ён таксама езьдзіць з вартаўнікамі? Ці ня езьдзіць зусім? І што гэта за жыцьцё? Чалавек сам сабе ўжо не падуладны. Ня ён гаспадар над абставінамі, а абставіны валадараць над ім. І ці варта было імкнуцца да гэткіх вышыняў? 

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 25th, 2017 12:35 pm
Powered by Dreamwidth Studios