galinaed: (поні !!!)
Сёньня на працы ўсе смакавалі байку пра тое, як адна наша калега адсьвяткавала пасхальны першамай. Ейная сяброўка сядзіць у дэкрэце і, відаць, засумавала па прыгодах. Бо дзеўкі як пачалі сьвяткаваць зранку нядзелі, дык спыніліся толькі сёньняшняй раніцай, калі выявілася, што ўчорашні дзень даўно скончыўся і адной зь іх трэба зьбірацца на працу. Ну а што, двайное ж сьвята!
Прыйшоўшы на працу, тая дзеўка яшчэ да абеду адпрасілася дадому.

Добра пагулялі )
galinaed: (поні !!!)
Сябры, прабачце мне, што я не пішу пра свой круіз. Не магу. Рука не падымаецца пісаць цяпер пра радаснае, прыемнае - у той час, як гінуць людзі. Гінуць не ад стыхійных бедзтваў, не ад аварый ці іншых няшчасных выпадкаў - а ад таго, што ім не пашэнціла мець пад бокам неадэкватнага суседа. І тое, што гэты неадэкват суседзіць і з намі, выклікае ў мяне трывогу. Гісторыя падказвае, што такія вампіры, як Пуцін, самі не спыняюцца - варта ўзгадаць Гітлера, які не задаволіўся анэксіяй адных Судэтаў.
Гэта больш актуальна, чым круіз )
galinaed: (твар)
Нармальныя агароднікі, добра напрацаваўшыся ў сэзон, узімку пэўна ж адпачываюць ад сваіх агародных справаў. Ну а ненармальныя гаротнікі агароднікі, якія ў сэзон нічога добрага вырасьціць ня ўмеюць, працягваюць свае практыкаваньні ўзімку - і цешацца надзеяй, што штосьці ды атрымаецца з гэтага вычварэнства.

І вось што атрымліваецца:

IMG_5926

IMG_5915

Мае таматы, кінутыя на лецішчы без нагляду ў пачатку верасьня, бо я легкадумна паехала адпачываць у Баўгарыю, засумавалі безь мяне і з гора пачарнелі... І чым я магла тады пахваліцца перад сваім віртуальным сябрам [livejournal.com profile] araty, які перадаў мне насеньне самаапыляльных таматаў? Што сказаць пра ўраджай? А нічога не сказаць, толькі вытрымаць доўгую зімовую паўзу... І тады нягеглыя расьлінкі ператвараюцца... ператвараюцца расьлінкі... у сапраўдныя памідоры! І нічога, што гэта адбываецца на падваконьні і што за вокнамі ляжыць сьнег - па-мойму, гэта надае нават большае пікантнасьці. Ці ня так?

IMG_5940

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 24th, 2017 12:19 pm
Powered by Dreamwidth Studios