galinaed: (твар)
Завіхаючыся на кухні, я, як заўжды, слухала радыё. Прычым слухаю я звычайна толькі музыку, а калі пачынаецца працяглы трындзёж, я мімаволі "адключаюся" ад слуханьня і думаю пра нешта сваё. Бо што цікавага там могуць сказаць?

Але сёньня ў самым пачатку, калі я ўключыла радыё, былі навіны, і таму я не пасьпела "адключыцца" і ўсьвядоміла тое, што пачула. А пачула я, што поўнай хадой ідзе ўборка збожжа і ўжо ёсьць так званыя тысячнікі - тыя, хто намалаціў тысячу тонаў зерня. І гэтых тысячнікаў прама ў поле прыехалі віншаваць прадстаўнікі вэртыкалі...

І раптам я ўявіла сабе, што знаходжуся на "загніваюшчым" Захадзе і тут розныя высокія асобы дзяржаўнага ўзроўню прыехалі ў поле віншаваць аграрнікаў з намалотам. Уявіла - і ўслых зарагатала, бо такое немагчыма. Зусім. Там, на гэтым Захадзе, нейк не галадаюць безь някіх "бітваў за ўраджай" і ніхто ня дорыць працаўнікам сельскай гаспадаркі ні тэлевізараў, ні аўтамабіляў. Нават грамат ніхто не ўручае за добры ўмалот! Больш за тое, гэтыя "загніваюшчыя" правіцелі нават устанаўліваюць абмежаваньні ў вытворчасьці сельгаспрадукцыі, каб фэрмэры не выраблялі прадукцыі больш, чым змогуць зьесьці спажыўцы. І як яны там працуюць безь дзяржаўнага кіраваньня, га?

Аднак ніколі не было чуваць, каб на Захадзе празь няўрод нейкі народ галадаваў. І сеецца ў іх, і расьце, і зьбіраецца іхны ўраджай нейк зусім ціха, і засекі заўсёды поўныя... А ўжо каб першая асоба дзяржавы публічна цікавілася зборам ураджаю - гэта нават уявіць цяжка. Так і хочацца пабачыць каралеву Вялікабрытаніі ў полі сярод камбайнёраў - але ж не, у каралевы іншых спраў хапае...

4
galinaed: (поні !!!)
Славуты фагатыст і даследчык музыкі Аляксей Фралоў запрашае на публічную лекцыю "Беларуская музычная Атлантыда: перспектывы ў кантэксце культурных і антыкультурных працэсаў". Лекцыя адбудзецца ў межах цыклу Urbi et Orbi ("Гораду і свету") Лятучага ўніверсітэта і міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" 29 траўня а 18.30 у мінскай Галерэі Ў (Незалежнасці, 37а), уваход вольны!

Паглядзець лекцыю можна будзе тут. Аляксей Фралоў - незвычайны чалавек. Ведаю яго больш за 15 гадоў - і заўсёды адчуваецца ягоная пазытыўная энэргія. Здаецца, Аляксей асьвятляе сабой навакольле - настолькі ён сьветлая асоба. Моцна перажывае за беларушчыну і шмат працуе на яе карысьць. Такіх людзей мала - адзінкі, але гэтыя адзінкі робяць такі ўнёсак у гісторыю і культуру нашай краіны, якога ня робяць мільёны іншых, звычайных інтэлігентаў, разам узятых.

Пакажу некалькі фатаздымкаў, зробленых падчас вандроўкі па Меншчыне ў 2009 годзе.
У Заслаўі ля гарадзішча, дзе ў другой палове XVI — пачатку XVII стагодзьдзя на месцы сярэднявечнага замчышча быў збудаваны бастыённы замак:

IMG_0657
Яшчэ тры фота )

А яшчэ хачу захаваць скарочаны варыянт гутаркі Глеба Лабадзенкі з Аляксеем Фраловым:

Нам ёсьць чым ганарыцца і што цаніць )Няма краіны, дзе ўсплёск культуры быў бы перманентны. Але Еўфрасіння і Скарына – рэдкія народы мелі тады такіх асобаў і такую іх спадчыну. "Не ў Парыжы, а ў Нясьвіжы" збудаваны другі барочны храм у Еўропе. Нашае віленскае барока – такога няма нідзе. І ў музыцы ў многіх момантах мы маем сапраўдныя зорныя часы. Тут захаваліся ўнікальныя глыбінныя старажытнейшыя пласты фальклёру, стваралася выдатная еўрапейская прафесійная культура, былі свае таленты і геніі.
galinaed: (гумар)
Не пасьпелі некаторыя беларусікі нарадавацца пашырэньню вядомасьці нашае краіны ў сьвеце, якое раптам здарылася дзякуючы Шнобелеўскай прэміі і аднаму зь яе ляўрэатаў, - а тут ізноў пра Беларусь гавораць і пішуць. Зноў нагода радавацца тым, хто заўсёды ные, што нашую краіну мала хто ў сьвеце ведае, і таму ім прасьцей называць сябе рускімі, чымся тлумачыць, дзе знаходзіцца тая Беларусь. Але ж калі так пойдзе далей, хутка літоўцы і палякі будуць тлумачыць у далёкіх краях, што іхнія краіны знаходзяцца побач зь Беларусьсю, бо Беларусь будзе больш вядомая... Хаця асабіста я лепей жыла б і без тае вядомасьці - навошта яна мне, ды такая?
Швейцарский банк Credit Suisse отнес белорусов к беднейшей нации Европы
galinaed: (сьцяг)
О мой народзе! Няўжо гэта праўда?

В. Хурсік: У Польшчы сяляне ў большасьці ня здраджвалі сваім памешчыкам. Расейская ўлада, якая прыйшла падаўляць паўстаньне, зьвярнулася да іх і папрасіла: “скажыце, каго вы больш ненавідзіце. Выкажце свае крыўды, і мы іх усіх павяжам”. Польскі селянін не здаваў свайго памешчыка. У Беларусі было інакш. Калі ўлады зьвярнуліся да сялян, то яны са шчырай душой пачалі здаваць сваіх памешчыкаў. Добраахвотнікі, якіх паклікаў урад для затрыманьня паўстанцаў, у Беларусі вызначаліся вялікай колькасьцю спайманых. І потым яны былі дастойна ўшанаваныя расейскім урадам. Яны былі ўзнагароджаныя мэдалямі за падаўленьне паўстаньня. На старадарожчыне быў выпадак, калі селянін здаў сваіх суседзяў, восем чалавек. Зьяўляецца загад: усіх выслаць у Сібір, а маёмасьць аддаць таму, хто іх здаў. Так было паўсюдна на Беларусі.
За спасылку дзякуй [livejournal.com profile] paabapal

А ці ня там, у падзеях пасьля паўстаньня 1863-1864 гг., трэба шукаць прычыну таго, чаму беларусы цяпер і мову родную занядбалі, і абралі сабе "важдзюна" - старшыню адсталага калгасу...

UPD:
Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук:
У Гродзенскай і Віленскай губернях каля 17% сялянаў узяло ўдзел у паўстанні. Гэтая лічба ёсць у падручніках. І гэта вялізная лічба, нашмат большая, чым па Польшчы.
Кажучы, што «сяляне выдавалі паноў», трэба звяртаць увагу на тагачасны сацыяльна-палітычны кантэкст. Сацыяльныя адносіны ў вёсцы былі даволі напружанымі... У 1861 годзе царскі ўрад адмяніў прыгон. Гэта быў вялікі не толькі сацыяльна-эканамічны, але і палітычны праект расейскага царызму. Між іншым ён меў прапагандысцкія мэты: паказаць сялянам, што цар — іх галоўны заступнік. Тое, што сяляне ўвогуле далучаліся да паўстання, можна лічыць поспехам паўстання.
Зазначу, што пад уплывам паўстання ўлады ўжо 1 траўня 1863 г. адмяняюць «часоваабавязанае становішча» і стымулююць выкуп памешчыцкай зямлі, даючы сялянам крэдыты. Трэба было выбіраць паміж атрыманнем зямлі, што гарантавала бязбеднае існаванне, і паўстанцамі, якія змагаліся супраць усёй Імперыі. Выбар большасці сялянаў, у т.л. і польскіх (!) сялянаў, быў відавочным
.
galinaed: (гумар)
Ну вось скажыце, як можна паважна ставіцца да ўлады, якая спачатку адбірае ў прадпрыемстваў 138,6 млрд бел. рублёў, а потым садзіць частку з тых прадпрыемстваў на картатэку? І пакуль адны сядзяць на картатэцы і ламаюць галовы, як выкруціцца з гэткай дурной сытуацыі (учора - пан, а сёньня - прапаў), іншыя купляюць сабе ўжо чацьверты самалёт, прычым не абы-які, а "в VIP-варианте: в отделке салона применена натуральная кожа и ценные породы дерева, а сантехника в душевой и туалетах выполнена с использованием драгоценных металлов и камней". Бачыце, тры самалёты яму ўжо замала... А вы працуйце, сябры, працуйце! А грошыкі, якія заробіце, пойдуць "на дзяржаўныя патрэбы": будзе пабудаваная чарговая, ужо адзінаццатая рэзыдэнцыя тнп (бо ў дзесяцёх цеснавата!). ...Што? У дзіцячым доме ложкаў не хапае? Ніпарадак! Разьбяромся і пабудуем чарговы лядовы палац! Галоўнае - у міліцыі і КДБ цяпер яшчэ больш паўнамоцтваў: «Супрацоўнік органаў дзяржаўнай бясьпекі не нясе адказнасьці за шкоду, прычыненую ў сувязі з прымяненьнем фізычнай сілы, спэцыяльных сродкаў, баявой і спэцыяльнай тэхнікі, ужываньнем (выкарыстаньнем) зброі». Усім сядзець ціха! 
galinaed: (аўтобус)
сто разоў "за"!

И что за странное хобби – раз за разом ходить на выборы только для того, чтобы своим участием продемонстрировать, что выборов в стране нет? 

Может, это уже приличным считается, когда ты раз пошел -- тебя послали и оплевали; а ты утерся – но опять идешь, опять вытираешься… Может, это уже упорством называется? Или даже геройством?

Может, кто-то вновь дал намек, что человек пять-семь оппозиционеров в Палату представителей таки попадут, и чтобы попасть в эти пять-семь, можно даже дебила из себя изобразить?

Может, в наших условиях совсем ничего невозможно сделать, только играть по сценариям власти?

цалкам тэкст - тут

galinaed: (гумар)
Каб Папа Рымскі прыехаў у Беларусь, трэба згода РПЦ: "Візыт Папы Рымскага абумоўлены міжканфэсійнымі стасункамі паміж Касьцёлам і Расейскай праваслаўнай Царквой, якая абвясьціла Беларусь сваёй кананічнай тэрыторыяй. Таму такі візыт можа сам па сябе ўскладніць міжканфэсійную сытуацыю ў краіне. Пакуль Беларуская праваслаўная царква не зьяўляецца аўтакефальнай, то згоду на такі візыт трэба атрымліваць у Маскве".

А калі я хачу запрасіць сяброўку ці нават суседа да сябе ў госьці, дзе мне трэба атрымаць згоду: у ЖРЭА ці ў Менгарвыканкаме? Ці мо адразу зьвяртацца па дазвол у Маскву, бо мая кватэра месьціцца на іхнай "кананічнай тэрыторыі"?
galinaed: (твар)
Эканаміст Леанід Заіка:
«Пока на содержание собаки государство в день тратит 20 тысяч рублей, а на пенсию профессору математики 40 тысяч - о нормальных условиях жизни белорусов не может идти речи»,
galinaed: (аўтобус)
EUobserver-1 (тэзысна):
Вымогательство у бизнеса и кредиты зарубежных банков – источник средств приспешников диктатора

В Беларуси деньги и бизнес-потоки полностью контролируются Александром Лукашенко. Специальная президентская комиссия отслеживает любую деятельность, которая способна принести большую прибыль.

Каждую фирму или владелеца бизнеса «просят» сделать особый вклад в казну государства, известную как «президентский фонд». Те, кто отказываются, попадают в тюрьму или облагаются штрафами.

EUobserver-2 (пра Чыжа, Пефціева і іхныя фірмы, тут - тэзысна):
Выгодные контракты на нефть и нефтепродукты между ЕС и Беларусью помогают сохранить экономику бывшей советской республики на плаву

Как ни парадоксально, большая экономическая поддержка в 2011 году исходила не с Востока, как считает большинство людей, а с запада, сообщает Московский комитет по международному контролю, правозащитная организация, проводившая исследования в Беларуси.

Страна занимала лишь 41 место среди торговых партнеров ЕС. Но для Беларуси торговля с ЕС составляет 30 процентов от общего объема экспорта, большая часть которого приходится на продажу топлива и калийных удобрений.

«Доходы от продажи нефтепродуктов, которой занимаются приближенные Лукашенко и его семьи, используются для поддержания репрессивного аппарата», - считает источник, который попросил не называть его имя.

Богатые бизнесмены в Беларуси платят деньги в президентский фонд, средства которого используются на усмотрение Лукашенко. В год выборов из этого фонда было потрачено почти 1 миллиард долларов, некоторые полагают, что эта цифра может быть еще больше.

galinaed: (аўтобус)
Петер Штястны... рассказал нам о недавнем, прошедшем в Минске, "матче всех звезд мирового хоккея", в котором принял участие Александр Лукашенко. Оказывается, за участие в нем хоккеисты получили шестизначные гонорары. К примеру, Марк Мессье -- 250 тысяч долларов; Уэйн Гретцки -- 500 тысяч. При этом, дважды был оплачен чартерный рейс самолета в Канаду -- чтобы забрать хоккеистов и отвезти их обратно. Сложно себе даже представить сумму, в которую обошелся белорусским налогоплательщикам этот "праздник спорта".
Адсюль
galinaed: (аўтобус)
Куда исчезли новые белорусские деньги с Купалой и Скориной
"Правительство выделило около 20 миллионов долларов... для печатания белорусских денег в Германии", - рассказал тогдашний глава Нацбака Станислав Богданкевич. 
Плюс выдаткі на дастаўку грошай, на будаваньне дадатковага бэтоннага плоту, на ахову аб'екта. "Секретное хранилище охраняли 80 бойцов отдельной роты охраны МВД, созданной специально для охраны особо важных объектов". 


А потым з прыхамаці вядомага дзеяча, які ня мог цярпець выяву "Пагоні" і бел-чырвона-белую сымболіку, а таксама подпіс апальнага С.Багданкевіча, новыя грошы, хутчэй за ўсё, былі зьнішчаныя.
А што нам тыя выдаткі? 20+ мільёнаў туды, 20+ - сюды... Невялікая бяда.
ЭЭЭЭх...
galinaed: (Default)
Па наводцы сябра [livejournal.com profile] kurt_bielarus зайшла в тематическую экспозицию I-го Минского городского конкурса социального плаката "Мая Радзiма – Беларусь". І пабачыла представленные на конкурс работы по теме «Беларусь! Я горжусь тобой и дорожу».
Авохці, дарагія мае сябры... Гэта нейкая кунсткамэра.
Вось некаторыя пэрліны:

И на веке в тебя я влюблен.
Я табе кахаю
Мая радзма Беларусь


Не паленавалася падлічыць, колькі прац зроблена на роднай мове. Дзялюся вынікамі: 14 чалавек любяць Беларусь па-беларуску, 12 - па-расейску, 2 - немагчыма вызначыць (Беларусь і Люблю Беларусь). Нічога такія вынікі, калі не лічыць пэрлаў тыпу радзма і Я табе кахаю.

А вось праца, якая на сёньняшні дзень займае 2-е месца, спачатку выклікала агіду сваёй неэстэтычнасьцю, а потым навяла на роздум. Што б гэта значыла? 

galinaed: (аўтобус)
Усяго чатыры факты:

1. Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка зачыняе шэраг спецыяльнасцяў, чатыры з якіх тычацца беларускай філалогіі.

2. Цяпер настаўнік вышэйшай катэгорыі з 15-гадовым стажам, які мае нагрузку 25 гадзін (пры норме 18 гадзін), атрымлівае 2,5 млн руб
.

3.  А, напрыклад, "кассиры в минских магазинах сети "Евроопт"  с 1 февраля получают минимальную заработную плату в 3 млн 200 тыс. рублей".

4. На факультэце беларускай і рускай філялёгіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту імя Максіма Танка дзьве катэдры - беларускага мовазнаўства і беларускай літэратуры і культуры - гэта такія падчаркі, для якіх пашкадавалі нават асобнай старонкі на сайце факультэту, хаця ёсьць клікабэльныя спасылкі на астатнія тры катэдры: 
Общего и русского языкознания
Культуры речи и межкультурных коммуникаций
Русской и зарубежной литературы

galinaed: (твар)
Андрей ХАДАНОВИЧ, интервью украинской газете "День"
(вытрымкі)

...Интеллектуалы в любой стране занимают по отношению к власти критическую позицию. Так же как волки, которых называют санитарами леса, интеллектуалы выполняют санитарные функции в обществе. Своим сомнением они указывают на идиотизм государственной доктрины, стереотипы, вентилируют мозги тем, кто еще способен думать. Только почему-то в других странах эта ниша в культуре считается обязательной (ведь в противном случае культура просто придет в упадок), а в Беларуси делается все, чтобы заткнуть этот фонтан.

...если ты эстетически вменяемый человек, ты не можешь не осознавать происходящего маразма и не говорить об этом доступными тебе способамии...

Меня пугают люди, которые не имеют сомнений, которые однозначно знают, как нужно и как не нужно. Для меня интеллектуал — это человек, который сомневается.

...Выстраивать идентичность — это хорошо. Но за чей счет? Заставим быть белорусом польскоязычного поэта Мицкевича только на основании того, что он родился близ города Новогрудок, который сейчас находится на территории Беларуси? Будем подогревать реваншистскую атмосферу? Говорить: отдайте нам Вильнюс, ведь это белорусская Мекка, наша культурная столица, где белорусы наиболее интеллектуально состоялись? Понятно, что мне миф о ВКЛ более симпатичен, чем миф про белорусских партизан. Но это не мешает мне видеть одинаковую мифологизаторскую природу в обоих случаях. Вот близкий вам пример: есть у вас большой том «Украинская барочная поэзия XVII века». Так вот, 80 % этих поэтов белорусами подаются как белорусские барочные поэты XVII века. А они не были ни белорусскими, ни украинскими, они разговаривали, как писал Франциск Скорина в своем предисловии, «руськими словами», под словом «руський» имея в виду, безусловно, нечто иное, чем «московский». Будем ли мы эту руськую культуру натягивать на Беларусь, Украину, Польшу или Литву? Или научимся сообща этим всем пользоваться? Великих хватит на всех.

...Менялись культурные доминанты, и белорус подвергался то полонизации, то русификации, то советизации. Я бы все эти периоды рассматривал как равноценные части, из которых состоит наш пазл. Более того, эту мультивекторность, кросскультурность, терпимость и толерантность я ставил бы в центр белорусской ментальности. Может быть, потому крестьянина в Беларуси вся немецкая пропаганда времен Второй мировой не смогла раскрутить на еврейские погромы. А в Литве, Польше и, извините, Украине — смогла. С другой стороны, белорус толерантен настолько, что он беззубый. Он не пойдет так быстро на социальные акции протеста, как его украинский, литовский, польский коллега. Можно сказать, что белорусы находятся в состоянии спячки, с другой стороны — они тысяча и один раз подумают, прежде чем пойти на кровопролитие.

Если говорить о мультикультурности, то мой старший коллега из польско-белорусского пограничья, самый известный белорусскоязычный писатель Польши Сократ Янович как-то рассказывал мне, что его дед был «типичным белорусом: неграмотный, но с доскональным знанием пяти языков». Приходя к еврею в лавку, он разговаривал с ним на идиш, с русским чиновником он разговаривал по-русски, с паном — по-польски, а по-белорусски — со своим братом-крестьянином. Вот где, как по мне, напаскудил ХХ век — уничтожены целые ниши и пласты, аж свистят сквозняками. 
galinaed: (аўтобус)
Радзім ГАРЭЦКІ, доктар геолага-мінералагічных навук, былы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук, 84 гады: "...даюць грошы за званне, атрымліваю заробак — я працую на поўную стаўку, плюс пенсія... Калі б не працаваў, то зусім бы кепска жыў". 
galinaed: (Default)
  а таксама пра спадзяваньні беларусаў на перамены ў Расеі

    
    

UPD. Выступ угрунтаваны на гэтым тэксьце, а таксама на Інфармацыйнай заяве.

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 25th, 2017 12:31 pm
Powered by Dreamwidth Studios