galinaed: (поні !!!)
Што агульнага ёсьць у вуліцы Максіма Багдановіча з праспэктам Незалежнасьці ў Менску?

І што ў іх агульнага )
galinaed: (аўтобус)

Праглядаю сьпіс перайменаваных мястэчак і вёсак, прыведзены ў кнізе В. А. Жучкевіча "Краткий топонимический словарь Белоруссии",  выдадзенай у 1974 годзе. Авохці як не любілі камунякі ніякіх згадак пра жыцьцё пры князах, каралях і пры цару, а таму адразу па захопе ўлады, у 1919–1924 гадах, яны перайменавалі наступныя паселішчы:

Раманава (1918, Гарэцкі раён, новае імя – Леніна)

Алеская (1919, Ельскі раён, новае імя – Розы Люксэмбург)

Раманава (1921, Слуцкі раён, новае імя – Леніна)

(абедзьве вёскі Раманава пры новай уладзе набылі аднолькавыя імёны – відаць, камунякі хацелі давесьці ідэю, што замест Раманавых цяперака будзе новы “цар”)

Ігумен (1924, райцэнтар, новае імя – Чэрвень)

Цесна (1924, Узьдзенскі раён, новае імя – Калінінск)

Яшчэ шмат-шмат пераназваных паселішчаў )
galinaed: (аўтобус)
Камунякі ведалі, што рабілі. Секлі пад самы корань. Яны пераўзышлі нават Мураўёва зь ягоным знакамітым выказваньнем "Чего не сделал русский меч, то сделают русская школа, русский язык и православная церковь". Яны забаранілі даваць дзецям беларускія імёны! Прыходзяць бацькі ў ЗАГС рэгістраваць дзіця - а там яму сунуць сьпіс дазволеных імёнаў, і тыя імёны ўсе па-расейску. Нельга было зарэгістраваць дзіця з чыста беларускім імем...
Мая памяць захоўвае некаторыя цікавыя імёны, якія я чула ў дзяцінстве ў бабулінай вёсцы. Аднак яшчэ больш імёнаў я запамятавала. Дык вось каб не забыць хаця б тыя, што трымаюцца ў памяці, вырашыла запісаць незвычайныя для сучаснага вуха імёны, якія зусім нядаўна - па гістарычных мерках - існавалі як цалкам звычайныя. Спадзяюся, што мой сьпіс будзе дапаўняцца ўсімі, хто будзе чытаць гэты мой пост.
На жаль, вайна амаль цалкам вынішчыла вясковых мужчынаў, таму ў вёсцы я чула ў большасьці жаночыя імёны.
У дужках даю расейскі аналяг імя.

Агапа (Агафья)
Апанас (Афанасий)
Аўгіньня, Аўгінка (Евгения)
Аўдзей +
Аўдоцьця (Авдотья, Евдокия)
Банэдысь (Бенедикт) +
Вінцусь, Вінцук, Вінцэсь +
Гэлена (Елена)
Ладымер (Владимир) +
Лаўрэн (Лаврентий)
Лёкса (Александра)
Маня (Мария)
Марфа (Марфа) - імя маёй бабулі па маці
Матруна +
Парасься 
Пёкла (Пякла?) +
Прося (Ефросинья) - імя маёй бабулі па бацьку
Стэпа (Стефанида, Степанида)
Тодар (Фёдор) +
Уліта (Улита)
Хадора (Федора)
Хіма, Хімка (Евфимия)
Язэп (Иосиф)
Яўхім (Ефим) +

РС. Няшмат атрымалася. Запрашаю дапаўняць! Дапоўненаю іншымі пазначаю +

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 23rd, 2017 11:07 am
Powered by Dreamwidth Studios