galinaed: (поні !!!)
Некалісь я выклала тут фатаздымкі з Інтэр'ерамі Нясьвіскага палацу, і тады засталося без дакладнага адказу пытаньне, чаму турыстаў не пускаюць у спачывальні Радзівілаў.
Вось знайшоўся адказ:

"...спальню можно осмотреть только через ограждение, доступ в саму комнату закрыт, так как большой наплыв туристов нарушит уровень влажности в помещении" (Сяргей Клімаў, дырэктар Нясьвіскага замка).

Аднак мне цікава: а чаму "большой наплыв туристов" НЕ парушае ўзроўню вільгаці ў астатніх памяшканьнях? Ці астатніх памяшканьняў не шкада - шкада толькі спачывальняў?
galinaed: (поні !!!)
Учора я была двойчы пачаткоўцам!
Па-першае, прымерыла на сябе ролю аматара батанікі - у гэтай ролі я спрабавала сябе толькі ў дзяцінстве, калі зьбірала гербарый.
А па-другое, дачка аддала мне свой стары фотаапарат, і трэба была павучыцца працаваць зь ім, таму што ён больш складаны за мой.
Дома вельмі халодна (повад пазайздросьціць тым, хто жыве ў сваіх дамах і не залежыць ад цэнтралізаванага ацяпленьня), таму выправілася грэцца на вуліцу. І скіравалася не ў найбліжэйшы парк, а ў месца сваёй маладосьці, дзе я трохі папрацавала ў інстытуце, - у Шчомысьліцу. Месца гэтае вядомае сваёй унікальнай дубровай - а ўнікальная яна тым, што там дубы растуць побач зь елкамі. Біёлагі кажуць, што такога больш нідзе няма, таму што звычайна елкі закісьляюць глебу, а дубы ў кіслай глебе не растуць. І з гэтай прычыны дуброве ў Шчомысьліцы ў 1985 годзе надалі статус помніка прыроды. Ну чым не нагода паехаць туды?

Шпацыр па ахоўнай зоне атрымаўся вельмі зьмястоўным і цікавым, таму што ў якасьці гіда нас суправаджаў прафэсійны біёлаг Алесь Спіцын, а сам шпацыр быў арганізаваны ў межах Фэсту экскурсаводаў, які штогод ладзіцца ў перадапошнія выходныя красавіка.

Айда на шпацыр! )
galinaed: (гумар)
Хто ня памятае казку "Дванаццаць месяцаў"? Здаецца, такіх цяжка знайсьці. Калі дзіцячы пісьменьнік Самуіл Маршак прыдумляў гэтую казку, ён нават уявіць ня мог, што могуць быць такія зімы, у якія будзе зусім няцяжка знайсьці кветкі.
Вось, калі ласка, - я не паленавалася забегчы дамоў, каб схапіць фотаапарат, і, вярнуўшыся на вуліцу, засьняць студзеньскія кветачкі каля свайго дому.

IMG_8994


IMG_8997

IMG_8992

IMG_8995

IMG_8996


Удакладняю: фоты зробленыя ў Мінску 4 СТУДЗЕНЯ!
galinaed: (аўтобус)
У нас каб мала зарабляць, трэба шмат вучыцца
Скарочана:

Паводле даных Міністэрства адукацыі, Беларусі неабходна рыхтаваць штогод каля 70 дактароў навук і 400–500 кандыдатаў. Прычым колькасьць дактароў, якія абараняюцца, штогод скарачаецца. З пачатку 2011 году толькі 28 навукоўцаў абаранілі доктарскія дысэртацыі. Летась доктарскія дысэртацыі абаранілі 45 чалавек, у 2008 і 2009 годзе — па 53.

Кандыдат матэматычных навук, які працаваў над доктарскай, але вырашыў не абараняцца і дагэтуль працуе ў Інстытуце матэматыкі, выказаў такую думку: «...мы жывем у краіне, дзе, каб мала зарабляць, трэба шмат вучыцца. Заробкі малыя, ніякіх ільготаў на жыльлё, а чалавеку ж трэба неяк жыць».

Для таго каб абараніцца, навуковец павінен напісаць ня толькі дысэртацыю, але і манаграфію, прадставіць ня менш за два дзясяткі навуковых артыкулаў. А за гэта дадатак да заробку — 900 тысяч. У сярэднім доктар навук, прафэсар зарабляе 2,5–3 мільёны.

Экс-прэзыдэнт акадэміі навук Беларусі Аляксандар Вайтовіч кажа, што ў навуцы, як і ўва ўсёй краіне, цяпер шмат праблем, але ніхто ня хоча гэтыя праблемы абмяркоўваць і вырашаць: «Замест гэтага — наезды. Ня так даўно адбыўся зьезд вучоных Беларусі. І што? Вынікаў для навукі — ніякіх. Піяр-акцыя амаль за два мільярды адбылася — столькі было патрачана на зьезд, а вынікаў — нуль
Рэальна становішча сапраўды такое, што навука разбураецца. І кадрава, і на ўзроўні кваліфікацыі, і на ўзроўні падрыхтоўкі кадраў пасьля ўнівэрсытэтаў.

Пры такім стаўленьні да навуковага патэнцыялу краіна наагул можа застацца без навукоўцаў. І не апошнюю ролю тут адыгрывае ня толькі заробак, але і прэстыж прафэсіі, кажа шараговы навуковы супрацоўнік Інстытуту матэматыкі: «Калі дзяржава хоча, каб у яе былі навуковыя кадры, не павінна быць, каб навуковы супрацоўнік, кандыдат ці доктар навук, атрымліваў менш, чым сяржант міліцыі. Па-першае, тэрмін адукацыі абсалютна розны. Па-другое, кваліфікацыя абсалютна розная. Не таму, што сяржанту міліцыі зашмат, а таму, што кандыдату і доктару навук мала. Ня кажучы ўжо пра маладых спэцыялістаў».

Зараз фінансаваньне навукі складае 0,6–0,8% валавога ўнутранага прадукту, а ў савецкія часы гэтая лічба даходзіла да 2,5 працэнта. 
galinaed: (гумар)
Учорашняя падзея зь Белтрансгазам неяк затушавала іншую важную для мяне падзею. А сказаць ёсьць пра што. Пасьля тыдню спробаў датэлефанавацца ў рэгістратуру Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру отарыналарынгалёгіі нарэшце мне пашчасьціла! Дзіўна гэта ў век інтэрнэту... Бо ў гарадзкіх паліклініках ужо даўно няма праблемы запісацца да любога спэцыяліста: заходзіш у інтэрнэт і запісваешся. Чаму няма такой паслугі ў РНПЦ? Да іх інтэрнэт не дабраўся?
Але пасьля радасьці, што я нарэшце дазванілася, давялося атрымаць вялізнае зьдзіўленьне. Выявілася, што да патрэбнага мне спэцыяліста запіс ідзе аж на студзень. Э-э-э, наша бясплатная мэдыцына мяне шакуе! Сацыяльна-арыентаваная дзяржава, ага... І тое, чым дзяржава так ганарыцца, выяўляецца не зусім вартым таго, каб гэтым ганарыцца...
Як, зрэшты, і ва ўсім.
galinaed: (аўтобус)
"Звар'яцець!" - з такім камэнтаром мае замежныя сябры даслалі мне спасылку на сайт з "актуальнай у Беларусі паслугаю". У іх гэтую спасылку перакідваюць адно аднаму як анэкдот, тыпу "Хочаш я цябе зьдзіўлю? - на табе спасылку!". І ў таго, хто заходзіць на гэты сайт - вочы на лоб... 

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 24th, 2017 12:24 pm
Powered by Dreamwidth Studios