galinaed: (сьвечка)
Трэці дзень запар цэнтрам сусьвету для мяне застаецца Кіеў. Падзеі ўва Ўкраіне трымаюць у напружаным стане і пакідаюць у душы балючыя раны.

Цяжка ўсьведамляць, якім цяпер стаў такі ўтульны раней Кіеў.
я памятаю Кіеў такім )

Во такі гадзіньнік красаваўся на пагорку, цяпер палітым крывёй:
IMG_2610

А цяпер... Цяжка ўздыхаю ад скрухі і адсылаю глядзець цяперашнія фоты сюды: [livejournal.com profile] awo_onyshchenko #Евромайдан: крови всё больше... (людзям са слабымі нэрвамі лепей не глядзець)
galinaed: (аўтобус)
Во як бывае! Гэта ж трэба такому здарыцца - я пасварылася зь сяброўкай праз палітыку! Дакладней, я зь ёю не сварылася, але яна на мяне вельмі моцна ўсердзіла за тое, што я назвала частку беларусаў... быдлам, - і цяпер ня хоча са мною размаўляць, пакуль я не папрашу прабачэньня за гэтую абразу. Я б папрасіла, мне няцяжка, аднак гэта будзе азначаць, што я назвала частку беларусаў быдлам памылкова, не падумаўшы.
Так, трэба падумаць... Ай, ну хіба я ня маю рацыі, калі кажу, што няма сэнсу прасьвячаць насельніцтва, бо яно было і будзе "цёмным, сьляпым, быццам крот"? У каго ёсьць розум - той ужо і так усё зразумеў, а ў каго розуму няма - тым свой розум ня ўставіш, толькі час змарнуеш.
Успамінаю, як адна мая знаёмая сказала мне  ў 2002 годзе: "Ты мне пра Лукашэнку нічога дрэннага не кажы - любіла, люблю і любіць буду!" Тады яна лічыла, што "любіць будзе", а ўжо ў 2006 сама выказалася пра свайго "любімца" з агідаю, што занадта ён заседзеўся на троне, ужо брыдка глядзець, як ён учапіўся за ўладу. Ну дык калі ў гэтай знаёмай трохі было глуздоў, дык яна сама зрабіла высновы, ніхто ёй "нічога дрэннага" не казаў, як яна і прасіла.
Але колькі вакол такіх, каторыя шчасьлівыя ўжо таму, што не галадаюць і няма вайны! Ім жа кажы што заўгодна - яны ўсё роўна будуць радавацца такому свайму шчасьцю. Ну і няхай радуюцца, навошта людзям псаваць маліну?
Ну дапусьцім, ты змагла пераканаць, напрыклад, сваю цётку, што ейны "любімец" - нягодны чалавек, які мусіць сысьці. І што? Цётка пойдзе на плошчу дамагацца, каб ён сышоў? Во калі б у нас былі выбары, а ня фарс, тады быў бы сэнс "адукоўваць" і гэтую цётку, і дзядзьку, і тысячы іншых, падобных ім - каб яны прагаласавалі супраць узурпатара. Але ж на тое ён і узурпатар, што выбараў ужо няма, і таму "хаджэньне ў народ" страціла ўсялякі сэнс. Трэба шукаць іншых шляхоў. Якіх? Я ня ведаю, і ня варта мяне ў гэтым вінаваціць. Але што за лёгіка ў сяброўкі: калі іншых шляхоў я не магу прапанаваць, дык трэба "адукоўваць" гэтых  "кратоў"... Не, тады я сказала не "кратоў", гэта толькі цяпер мне прыйшоў на памяць радок з Багдановічавага вершу, а тады я сказала - "быдла": "Ня бачу сэнсу пераконваць быдла, ім дастаткова чаркі і скваркі - хай гэтым і цешацца".
І, бачыш ты, такім чынам я абразіла ўвесь беларускі народ! Ды не, тых, хто пратэстуе супраць дыктатуры, і нават тых, хто моўчкі ненавідзіць дыктатара, я ніколі быдлам не назаву! І дарэчы, нельга разьлічваць на нейкія рэальныя дзеяньні ад усіх, хто супраць дыктатуры, гэта вялікая памылка - чакаць геройства і самаахвярнасьці ад усіх запар. Нават калі хтосьці супраць гэтага рэжыму - зусім ня факт, што гэты чалавек гатовы штосьці зрабіць, каб скінуць рэжым. Так што - прасьвячай, не прасьвячай, вынік адзін...
Я бачыла шмат такіх, каго прасьвячаць ня трэба, яны самі даўно ўсё зразумелі і гатовыя на рэальныя дзеяньні. Вось яны - сіла, але ці зможа хто правільна зарганізаваць гэтую сілу, каб яна стала дзейснаю?
galinaed: (Default)
Панеслася! 

якая там па ліку хваля?

Але вось факты

Лібія
Насельніцтва: 6,4 млн чал. (зьвесткі ААН, 2009)
Сярэдняя працягласьць жыцьця (муж./жан.): 72 гады/77 гадоў (зьвесткі ААН) 
Сярэднегадавы даход на душу насельніцтва: 11 590 даляраў (зьвесткі Ўсясьветнага банку, 2008)

Бахрэйн
Насельніцтва: 791 тыс. чал. (зьвесткі ААН, 2009)
Сярэдняя працягласьць жыцьця (муж./жан.): 74 гады/77 гадоў (зьвесткі ААН)
Сярэднегадавы даход на душу насельніцтва: 19 350 даляраў (зьвесткі Ўсясьветнага банку, 2008)

Беларусь
Насельніцтва: 9,6 млн чал. (зьвесткі ААН, 2009)
Сярэдняя працягласьць жыцьця (муж./жан.): 63 гады/75 гадоў (зьвесткі ААН) 
Сярэднегадавы даход на душу насельніцтва: 5 380 даляраў (зьвесткі Ўсясьветнага банку, 2008)

Што да астатніх краінаў, дык прывяду толькі сярэднегадавы даход на душу насельніцтва (у дал.): 
Альжыр -  4 260 
Іран -         3 540
Ярданія -   3 310
Туніс -        3 290
Сірыя -       2 090
Эгіпэт -       1 800
Судан -       1 130 
Емэн -           950

Адзін зь лідэраў бальшавіцкай рэвалюцыі Леў Троцкі аднойчы заўважыў, што калі б галоўнай прычынаю рэвалюцыяў была нішчымніца, дык мы былі б сьведкамі бясконцага шэрагу рэвалюцыяў, таму што большасьць насельніцтва Зямлі жыве ў галечы. І то праўда, калі параўнаць 19 350 (Бахрэйн) і 5 380 (Беларусь) даляраў, дык тыя мусяць дзівіцца - як гэта беларусы дагэтуль ня скінулі свайго правадыра?

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 08:34 pm
Powered by Dreamwidth Studios