galinaed: (поні !!!)
Пачатак.
Значыцца, паплыла я ў далёкія краіны. Плыць у акіяне трэба было ажно тры дні, зусім ня бачачы аніякіх берагоў ці выспаў. Толькі акіян. Але ж той плавучы дом, у якім мы плылі, – гэта нештачка. Там ня два ў адным і нават ня пяць у адным – там усё ў адным!

Адаспаўшыся ў першы дзень (бо была прыбалела ў тым заледзянелым Нью-Ёрку), на другі дзень я пайшла знаёміцца з лайнэрам. Як выявіла разьведка, лайнэр – гэта адначасова:
- транспартны сродак;
- гатэль з прыгожым і ўтульным холам, і акуратным, ветлівым і далікатным пэрсаналам;
- процьма рэстаранаў і буфэтаў, у якіх можна кругласутачна і бесьперапынна есьці ўсё, што хочацца, бо харчаваньне ўваходзіць у кошт квіткоў; і ў якіх вечарамі ладзяць шыкоўныя музычныя праграмы на любы густ, так што часам бывае цяжка вызначыцца, куды лепей пайсьці;
- два басэйны зь міні-аквапаркам і два джакузі;
- трэнажорная заля;
- бібліятэка;
- мастацкая галерэя з аўкцыёнам;
- вялікая канцэртная заля;
- клюбы па інтарэсах;
- дзіцячыя пакоі з арганізатарамі забаў, куды бацькі могуць здаваць сваіх дзетак на цэлы дзень, каб нішто не перашкаджала займацца тым, чым хочацца (во, напісала так, што адразу і не зразумееш, КАМУ каб нішто не перашкаджала; але выпраўляць ня стану, бо насамрэч чым хочацца займаліся як бацькі, так і дзеці);
- валейбольна-баскетбольныя пляцоўкі, абгароджаныя сеткай (каб мяч не ўляцеў у акіян);
- бегавыя дарожкі;
- вечаровыя дыскатэкі;
- більярдная;
- тэнісны корт;
- крамы Duty free;
- скаладром (сьцяна для альпіністаў).

Пагуляем па Сан-Хуане )

Працяг.
galinaed: (поні !!!)
Зіма ў нас нейкая абы-якая – мне такая зусім не падабаецца. Люблю, каб зімой было шмат сьнегу. А калі на зямлі няма сьнегу – мусіць расьці трава! Скажаце – зімой травы не бывае? Яшчэ як бывае! Асабліва калі знаходісься дзе-небудзь блізка да экватара…

Набыўшы новы манітор, я захацела паглядзець, як на ім выглядаюць мае фоткі, зробленыя ў экзатычных месцах, дзе мне пашчасьціла пабываць год таму. А як стала глядзець – мммм…

І вось я вырашыла падзяліцца тымі ўражаньнямі, бо наўрад ці хто з маіх сяброў быў ці калі-небудзь будзе ў тых мясьцінах. Дый сама я ніколі туды ня трапіла б, калі б мне не зрабілі на дзень народзінаў падарунак у выглядзе… круізу на Карыбы. Ну, так часам бывае, што прыяжджаеш да кагосьці ў адпачынак, круцісься вечарамі ў гаспадароў пад нагамі – дык каб больш не круцілася, цябе вырашаюць адправіць куды-небудзь далей… Жартую :))

зьбіраюся ў цёплыя краіны )
Працяг.
galinaed: (поні !!!)
Ва ўчорашнім допісе, які атрымаўся зусім ня ўчорашнім - таму што пакуль я рабіла яго, настала сёньня, - я машынальна напісала такі кавалак сказу: кожны дзень у паштовых скрынях зьяўляюцца прапановы ад розных крамаў. Быццам усё правільна, аднак, калі допіс быў гатовы і я перачытала яго крытычным вокам, раптам зразумела, што гэты кавалак зусім не адпавядае рэчаіснасьці! Дакладней, ён адпавядае толькі часткова - для тых сем'яў ці асобаў, што жывуць у шматкватэрных дамах. Але ж мы добра ведаем, што большасьць амэрыканцаў жывуць у асобных дамах. А чаго мы ня ведалі (прынамсі я ня ведала - мяркую, што і вы таксама) - што паштовых скрыняў у асобных дамах нямашака.

Як гэта? - запытаецеся вы. А як атрымліваць тое, што дастаўляе пошта? А во як, глядзіце:

Foto_Galja 241

Амаль усе дамы ў Амэрыцы не абгароджаныя і маюць свабодны доступ да ўваходных дзьвярэй (на здымку выключэньне з правілаў: тут агароджа ёсьць, аднак яна не закрывае ўваход у дом, а выкарыстоўваецца для "паркоўкі" ровараў). Таму ўсе службы дастаўкі кладуць дастаўлянае проста на ганак. Вось у такіх плястыкавых цыліндрычных пакунках, як на фота, кідаюць рэклямныя праспэкты. А капэрты засоўваюць у шчыліну паміж дзьвярамі і вушаком.

Я раней ужо пісала, як мы атрымалі поштай фотаапарат з рамонту: скрыначку з апаратам проста пакінулі на ганку - і гэта мяне жудасна напужала імавернасьцю таго, што скрынку, як на маю думку, хто-небудзь мог сьцягнуць. А зь мяне потым дзіваваліся - маўляў, як такое можна было падумаць. Калі цікава, пачытаць можна тут.

Ну дык я проста вымушаная была замяніць сказ у папярэднім допісе, таму ў выніку атрымалася так: кожны дзень кожная сям'я і кожны самотны жыхар атрымліваюць прапановы ад розных крамаў. Бо паштовых скрыняў у прыватных дамах няма. І навошта гэтыя скрыні, калі дастаўлянае бывае такога памеру (як, напрыклад, тэлевізар ці пыласос), што ніякая скрыня ня ўмесьціць.
galinaed: (поні !!!)
Працягваю знаёміць з каляднымі сьвятамі ў Амэрыцы. Папрысутнічаць на парадзе, прысьвечаным Дню Падзякі, і зусім не замерзнуць (як замерзла я), можна тут.
А цяпер, як я і абяцала, раскажу пра дабрабыт. Ці, дакладней, культ дабрабыту ў Амэрыцы.

Кожная амэрыканская сям'я мае неад'емнае права зьесьці ў Дзень Падзякі фаршаваную індычку. Гэта быццам вядомы факт. А калі ў сям'і матэрыяльны крызіс? Мо галава сям'і даўно ня мае працы і людзям ужо не да пацераў, калі хата гарыць. Якія тады сьвяты? Дык вось калі нехта ня можа дазволіць сабе набыць індычку - ён можа атрымаць яе дарма! Неад'емнае права! Ну а калі хто багаты, той купляе сабе ўсё, што пажадае.

Папярэджваю на ўсякі выпадак: Хто слабы здароўем, перш чым чытаць далей, схадзіце выпіце валяр'янкі.

Калі што, я папярэдзіла! )
galinaed: (поні !!!)
У леташнім лістападзе мне пашчасьціла прысутнічаць на сьвяткаваньні Дня Падзякі (Thanksgiving Day) у Амэрыцы. Што за сьвята такое, незвычайнае для нас? На ўсходнім паўшар’і яго нідзе не сьвяткуюць, а ў савецкія часы мы нават і ня чулі пра гэткае сьвята.

ПАРАД!!! )

У хуткім часе чакайце яшчэ дробачку інфармацыі пра матэрыяльны дабрабыт, які так шануюць у Амэрыцы, што зрабілі дзеля яго цэлае дзяржаўнае сьвята - Thanksgiving Day.
galinaed: (поні !!!)
Сёньня я хачу зрабіць падарунак усім, хто гэтага пажадае. Можаце лічыць гэта калядным падарункам! Мне пашчасьціла наведаць Шоў цягнікоў (Train Show) у Батанічным садзе Нью-Ёрку – незабыўнае відовішча! Мяркую, што няшмат каму з маіх суайчыньнікаў пашчасьціць (ці ўжо пашчасьціла) трапіць на гэтае шоў, таму я пакажу шмат з таго, што пабачыла на свае вочы.
Train Show экспануецца ў Батанічным садзе нью-ёрскага раёна Бронкс з 16 лістапада да 12 студзеня. Мо хто яшчэ пасьпее туды? Не пераблытайце толькі Батанічны сад Бронкса з Батанічным садам Кўінса! І ўлічыце, што праезд на цягніку ў 6 разоў даражэйшы, чым на мэтро (а да сада ідзе толькі цягнік; калі ж захочацца ехаць на мэтро, тады давядзецца ісьці праз палову Бронкса). Дый уваход каштуе па 20 даляраў на аднаго дарослага. Ну, а тым, хто і не зьбіраўся пускаць свае грошыкі на такія забавы, я дару магчымасьць наведаць шоў цалкам бясплатна! Разам са мною.

Не прапусьціце! Бясплатная экскурсія! )
galinaed: (поні !!!)
На жаль, учора не было часу павіншаваць усіх з Калядамі, але ў нашай цудоўнай краіне ня позна зрабіць гэта і сёньня, і нават амаль праз 2 тыдні. Дык віншую ўсіх! А асабліва віншую тых, хто жыве НЕ паводле календара праваслаўнай царквы.

Дарэчы. У нашай краіне дзень 25 сьнежня называюць сьвятам каталікоў, чамусьці забываючыся на пратэстантаў і тых, хто адносіць сябе да праваслаўных, але лічыць неразумным адмову РПЦ пераходзіць на каляндар, паводле якога жыве значная частка плянэты, у тым ліку і нешматлікія праваслаўныя тых краін, якія не ўваходзілі ў склад СССР. Дый праваслаўныя былой СССР жывуць у сьвецкім жыцьці паводле грыгарыянскага календара. Нешта я ня бачыла, каб нехта з шчырых праваслаўных адмовіўся сустракаць Новы год у ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня, матывуючы гэта тым, што паводле іх календара Новы год будзе праз 13 дзён. І вось жа, у іх атрымліваецца нейкая бязглузьдзіца: спачатку сьвяткуецца Новы год, потым Нараджэньне Хрыста, потым яшчэ адзін Новы год. Быццам аднаго разу недастаткова... А між тым на тэрыторыі Беларусі грыгарыянскі каляндар дзейнічаў ажно з 1582 году – да самай інкарпарацыі нашых земляў Расійскай імпэрыяй, якая перайшла на сучасны каляндар толькі калі стала Савецкай Расіяй. Ня дзіва, што тады праваслаўнае духавенства адмовілася пераходзіць на каляндар, уведзены бальшавіцкай уладай, якую яны не ўспрымалі ўсур’ёз. Але ж улада ўжо больш за 20 гадоў як зьмянілася!

Вось жа ж, я зьбіралася зусім не пра гэта :(  Адхілілася, прабачце. Я пра сьвяты! Зь якімі шчыра віншую!
Ну, і да сьвятаў. Паспрабую хоць трохі стварыць сьвяточны настрой.

Што пасьпела накалупаць і падрыхтаваць з прывезеных паўтары тысячы фатаздымкаў. )

Добрага ўсім настрою!
 
galinaed: (поні !!!)
Вітаю вас, мае сябры!
Не прайшло і тры гады з тае пары, калі я абяцала працягваць дзяліцца сваімі ўражаньнямі ад вандроўкі па Амэрыцы (абяцанага, як вядома, чакаюць тры гады...), як я набралася новых уражаньняў і цяпер яшчэ больш гатовая дзяліцца ўражаньнямі. Дайце толькі час! А часу будзе болей, бо адну працу я ўсё-ткі кінула (усіх вазоў на сабе не пацягнеш, няхай абыходзяцца безь мяне).

Я ўжо думала, што мая старонка ва ўтульненькім часопісе памерла, але ж не: глянуўшы статыстыку за сьнежань, я зь зьдзіўленьнем пабачыла ўсплёск наведваньняў маёй эЛЖэшачкі 5 і 6 сьнежня. З чаго б гэта, мо хто падкажа? Я ж нават не заходзіла сюды цэлы месяц. До того ль, голубчик, было...

Мяне папярэджвалі, што пасьля доўгай адсутнасьці на радзіме ў мяне можа здарыцца культурніцкі шок. А я ня верыла: які шок, я ж жыву тут усё сваё жыцьцё і ведаю нашу краіну і нашых людзей! І тым ня менш... Усё пазнаецца ў параўнаньні. А да добрага прызвычайваесься хутка...
Ну во хаця б параўнаць стаўленьне да сьвятаў і стварэньне сьвяточнай атрыбутыкі. Гляньце – беларуская навагодняя яліна (у Мінскім мікрараёне Шабаны):

ёлка в Шабанах

А во яліна на коўзанцы ў парку Нью-Ёрка:

Foto-Galja 069

Ды што елка, – я як дзіця была зачараваная сьвяточнымі інсталяцыямі на вуліцах і ў крамах. Гляньце – хіба гэтая прыгажосьць можа пакінуць абыякавым?
Гэта ж проста казка! (больш за 20 фотак) )

Заставайцеся тут! Хутка будуць яшчэ фоты!
galinaed: (поні !!!)

Учора адзін знаёмы пэнсіянэр, які, каб даведацца навінаў, глядзіць тэлевізар, сказаў, што ў тым тэлевізары кажуць, нібыта ў Амэрыцы людзям пасьля ўрагану не аказваюць ніякае дапамогі. Маўляў, гэта ўсё асабістыя праблемы і кожны мусіць вырашаць іх самастойна. Раней я з усьмешкай успрымала ўсе прыдумкі нашых штатных ідэёлухаў, а цяпер ажно раззлавалася. Вось ужо сапраўды - кожны мяркуе пра іншых, параўноўваючы з сабою. Адсюль становіцца відавочным, што нашы ўлады, калі б - крый Божа! - надарылася якая падобная трасца (дзякуй Богу, мы жывем не на беразе акіяну! - упершыню ў жыцьці падумалася мне), кінулі б людзей без дапамогі - маўляў, усім цяпер цяжка, у нас няма сродкаў, ратуйцеся кожны сам як можа.

Ну так, пацярпелых пасялілі не ў гатэлях - яны жывуць у часова разгорнутых цэнтрах эвакуацыі, часам у намётах. Але ж паглядзіце на ўмовы!


Замест БТ лепш глядзець тут.


 Блакітныя будкі - гэта прыбіральні.

А вось подпіс да наступнага фота: Электричества здесь нет до сих пор. На улицах много машин и толпы людей. Станция для зарядки телефонов и компьютеров. Различные компании используют сложившуюся ситуацию, чтобы помочь людям и завоевать их доверие. 



Всех желающих кормят горячей едой. Так же здесь волонтеры набирают в сумки еду, чтобы потом разнести ее по пострадавшей от урагана территории. Многие заняты на разборке завалов и у них нет времени, чтобы добраться до этого места. 



Тут же можно взять сухую одежду.



В центре помощи установили передвижную сотовую вышку, работающую от генератора. Благодаря этому в районе появилась связь. 



Организован огромный пункт по приему и раздаче всего необходимого. Народ привозит целые машины вещей, воды, еды и прочего. Здесь это сортируют, и любой нуждающийся может взять все, что ему нужно, в любых количествах.



Одежду сортируют по полу, размерам и типам. Гора мужских курток, гора женских свитеров, гора детских джинс. Это куча с детскими игрушками. Многие потеряли абсолютно все. Да, они получат помощь от государства, возможно получат страховку за потерянное имущество, но это будет потом. А тяжелее всего людям именно сейчас, и тысячи жителей Нью-Йорка как могут пытаются им помочь в этой ситуации.



Новую одежду привозят почти в промышленных масштабах. На заднем плане разбирают очередной контейнер с вещами. При этом никакой суеты или истерик. Все веселы, общительны и подбадривают друг-друга. Говорят: "Мы молодцы, мы выжили, мы победили. Мы всё отремонтируем, отстроим заново и будем жить дальше. Главное, что все живы и здоровы". 



Сотовая компания поставила специальный стенд для зарядки телефонов. У него ящички с ключами, и вы можете пойти набрать вещей и еды, пока ваш телефон заряжается.



Тут же раздают горячий суп, чай и кофе. Причем не просто раздают, а сами вас зовут, просят подойти и поесть. При этом обслуживают с такой любовью и заботой, что хочется обнять и расцеловать этих людей, решивших потратить свой выходной день на помощь тем, кому сейчас тяжело. 



Валанцёры разносяць па вуліцах ежу:



Жители домов дружно помогают друг другу загружать мусор в мусоровоз. Помимо соседей, в работе активно помогают добровольцы. Сегодня из Манхеттена и других районов Нью-Йорка приехали тысячи людей, чтобы помочь убрать улицы и разгрести завалы. Нашему знакомому помогали выносить все испорченное из дома 20 мармонов. Просто подошли и стали помогать. Он сам еврей, приехал в Америку из Узбекистана, основной язык у него русский. Но никого не интересует, кто он. Все спрашивают только, чем они могут помочь. 



Эти люди пошли в магазин, купили на свои деньги еды и воды и ходят по улицам, предлагая ее всем желающим. Их никто не организовывал. Они просто взяли и приехали.



Очередной пункт помощи. Я таких встретил не меньше десятка.



І яшчэ крыху працытую адтуль жа:
Все вокруг пытаются войти в ситуацию и всячески помочь людям. Банк прислал письмо об отмене сборов и процентов при задержке платежа или овердрафта по карте. Я забыл оплатить телефон, а он до сих пор работает, хотя 1-го числа его всегда отключают в случае просрочки. Вроде мелочи, но приятно, что кто-то в такой ситуации думает о людях, а не о своей прибыли.
По улицам ходят волонтеры с едой, и всем предлагают взять поесть. Меня, наверное, раз десять пытались накормить. Воду и чипсы предлагали вообще на каждом углу. На одной из улиц к нам подъехала полицейская машина "под прикрытием" с включенными мигалками, внутри сидел полицейский со своей семьей и они каждому предложили горячий кофе и сэндвичи. Мы отказались, они расстроились, выдали ребенку конфету и поехали раздавать дальше.
Несмотря на дефицит (хотя это мягко сказано), цены на бензин не взлетели, и никто не пытается продавать место в очереди.


А гэты подпіс цікавы тым, што там ёсьць згадка пра нашага земляка.
Еще один пункт раздачи горячей еды. Находится рядом с футбольным полем, названным в честь детектива Рассела Тимошенко - молодого парня Руслана Тимошенко из города Бобруйска, служившего в нью-йоркской полиции. Его убили при исполнении в 2007 году.





Дык што, людзей пакінулі без дапамогі? Кожны ратуецца сам?

galinaed: (гумар)
Сяброўка, якая жыве ў Нью-Ёрку, прайшлася па сваёй вуліцы і нарабіла здымкаў, каб паказаць, як амэрыканцы ўпрыгожваюць свае дамы.
Каб мы так жылі, сябры мае!


Глядзець яшчэ )
galinaed: (Default)
Успаміны пра Амэрыку. Частка 1.8. Людзі
Пачатак тут. Частка 1.7 – тут.

Чамусьці ў нас прынята лічыць, што амэрыканцы – нястрыманыя абжоры і таўстуны. І шмат паляць. А некаторыя яшчэ й наркотыкамі забаўляюцца.
 
Чытаць пра звычкі амэрыканцаў )

Працяг будзе
galinaed: (поні !!!)
Успаміны пра Амэрыку. Частка 1.7. Людзі
Пачатак тут. Частка 1.6 – тут.

Гэтым разам раскажу, чаму Задорнаў назваў амэрыканцаў тупымі.
Чытаць пра «тупасьць» амэрыканцаў )
Працяг
galinaed: (гумар)
Пра сілу духа 
Калі дрэнна на душы, найлепшы мэтад ня даць сабе ўпасьці духам - узгадаць пра тых, каму ячшэ горай, але яны і ня думаюць раскісаць. Бо моцныя духам!
Вось, напрыклад, жыве ў Амэрыцы дзяўчына Джэсіка Кокс. Яна нарадзілася бяз рук. Але Джэсіка жыве паўнавартасным жыцьцём. Яна спраўна кіруе машынаю, мае чорны пояс таэквандо, грае на піяніна (нагамі). Да ўсяго гэтага Джэсіка мае ліцэнзію пілота! Зразумела, што ў нашай краіне Джэсіка наўрад ці мела б такія дасягненьні, але пры гэткай моцы духу яна ўсё роўна была б прыкладам для многіх ныцікаў.

 

  
galinaed: (Default)
Успаміны пра Амэрыку. Частка 1.6. Людзі
Пачатак тут. Частка 1.5 – тут.

Расказваючы пра тое, што для амэрыканцаў зусім не характэрная такая рыса, як зладзеяватасьць, нельга абмінуць уладкаваньне іхных крамаў.  Чытаць успаміны )
Працяг
galinaed: (поні !!!)
Успаміны пра Амэрыку. Частка 1.5. Людзі
Пачатак тут. Частка 1.4 – тут.

Чытаць успаміны )
Працяг
galinaed: (Default)
Успаміны пра Амэрыку. Частка 1.4. Людзі
Пачатак тут. Частка 1.3 – тут.

Радасна плюхаючыся ў мінэральнай затоцы, якую яе гаспадар Чарлі адгарадзіў ад ракі каменным мурам і дзе ён гасьцінна дазваляе плаваць усім вандроўнікам ды яшчэ сам падвозіць іх да месца на сваім аўто – і не атрымлівае за гэта ніякіх дывідэндаў, – мы пачулі ласкаве запрашэньне частавацца півам!
Дзівавацца далей )
Працяг
galinaed: (сьцяг)
Успаміны пра Амэрыку. Частка 1.3. Людзі
Пачатак тут.

Штат Нэвада запомніўся неабсяжнымі прэрыямі. Колькі ні разглядайся навокал – аж да небакраю разьлегліся пагор’і з шматлікімі купінамі, пакрытымі нейкай расьліннасьцю, падобнай на наш палын. Праяжджаючы па гэтых прэрыях, я дзівавалася, колькі зямлі прападае дарэмна: ні дамоў, ні ўрабляных палёў. Але хто ж захоча ўрабляць гэткую няплодную камяністую зямлю?

Чытаць далей )
Працяг
galinaed: (Default)
Успаміны пра Амэрыку. Частка 1.2. Людзі
Пачатак тут.

У Амэрыцы шмат нацыянальных паркаў. Месцамі гэтыя паркі троху нагадваюць нашыя пушчы. Уявіце сабе, што вы вандруеце па Белавескай пушчы…Чытаць далей )
Працяг

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 08:36 pm
Powered by Dreamwidth Studios