galinaed: (поні !!!)
[personal profile] galinaed
Васіль Быкаў пра «прыватызацыю» Перамогі.
Артыкул быў надрукаваны
ў газэце «Свабода» 11 траўня 1994 году.

«Адразу ж, як скончылася другая сусьветная вайна, Сталін у вядомай прамове даў ацэнку вялікай перамогі. Тады ён забыўся ўжо на сваю нядаўнюю разгубленасьць, на вялікі сумнеў у вартасьці Чырвонай арміі, што дружна бегла на ўсход, як тады па ўсіх швах трашчала савецкая ўлада; змоўчаў, ня стаў абгрунтоўваць свой нечаканы
зварот да фундамэнтальных ідэяў расейскага нацыяналізму: афіцэрскіх званьняў, залатых пагонаў, ліквідацыі т. зв. інстытуту паліткамісараў, звароту дваранска-імпэрскай славы Суворава і Кутузава. Крывавую перамогу над нямецкім фашызмам ён прыпісаў выключна мудрасьці ВКП(б), правільнасьці савецкай вайсковай навукі, адданасьці сацыялістычнаму ладу. На вушы нядаўніх франтавікоў было дзіўнавата слухаць тое. Але яны слухалі і маўчалі: высновы правадыра народаў былі вышэй за вайну, за ісьціну, – вышэй за жыцьцё.


Нешта падобнае адбываецца і зараз, напрыканцы ХХ стагодзьдзя, у, здавалася б, зусім новых грамадзка-палітычных умовах. Перамогу над фашызмам імкнуцца прыватызаваць з гэткім
жа посьпехам, як прыватызуецца ўсё астатняе.

Народу ж прапануецца звыклая, спрацаваная дэмагогія з колішняга «блякнота агітатара», задача якой па словах Салжаніцына) – пераканаць, «як рускі Іван бег на вайну, каб хутчэй аддаць жыцьцё за радзіму, і як цяжка было генэралам вадзіць пальцам па карце». Зноў найбольшым арганізатарам перамогі становяцца камісары і паліторганы, пра герояў якіх звычайна пішуць, што яны «прайшлі вайну ад званка да званка і вырасьлі ў званьні ад радавога да палкоўніка». Так, мелі магчымасьць вырасьці ў званьнях і атабарыцца на «хлебных пасадах» пасьля вайны. Але ці ня варта хоць бы ў дзень Перамогі ўспамінаць, хто застаўся ў братніх магілах, густа раскіданых ад Віслы да Эльбы, і ліку якіх дагэтуль няма ні ў статыстыцы, ні ў гістарыяграфіі? А іхныя ўцалелыя равесьнікі дажываюць свой век у галечы і паняверцы, нярэдка пазбаўленыя права па-людзку ўшанаваць памяць аднапалчанаў. Гэта ганьба, калі на іхнім шляху да магілаў вырастаюць ланцугі крутаплечых амонаўцаў, як гэта было сёлета ў Менску. За плячыма амону, вядома ж, уладарныя пераемнікі абстарэлай сталінскай «славы», што і дагэтуль імкнуцца жыць на ейныя крэдыты.
 
Здаецца, у вайсковых адносінах Беларусь усё меней робіцца эўрапейскай краінай і ўсё болей спаўзае да вобразу лацінаамэрыканскага дзяржаўнага стварэньня.

Тое, што прынята называць Вялікай Айчыннай вайной, на справе было часткай (нашаю часткай) вялікай і сьвятой барацьбы сусьветнай хрысьціянскай супольнасьці супраць сярэднявечнага звыродства. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі дзясяткі нацыяў і палітычных партыяў, як ніколі згуртаваных вакол адзінай ідэі – свабоды і непадлегласьці. Самы жахлівы на той час вораг быў пераможаны, але застаўся другі, ня меней жахлівы, які цынічна скарыстаў зручны момант узвысіцца на той перамозе. Ён і да сёньня спрабуе тое, састарэлы, з падарваным здароўем, ідэйна збанкрутаваны, матэр’яльна абнішчаны, з выпаўшымі, абкрушанымі ікламі, але поўны ранейшай рашучасьці ня выпусьціць з тых іклаў-абломкаў сваю ахвяру. Ахвяра гэтая – свабода чалавецтва, якое па-ранейшаму ведае адно: усё трываць і ня памятаць сваёй крыўды».
From:
Anonymous( )Anonymous This account has disabled anonymous posting.
OpenID( )OpenID You can comment on this post while signed in with an account from many other sites, once you have confirmed your email address. Sign in using OpenID.
User
Account name:
Password:
If you don't have an account you can create one now.
Subject:
HTML doesn't work in the subject.

Message:

 
Notice: This account is set to log the IP addresses of everyone who comments.
Links will be displayed as unclickable URLs to help prevent spam.

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 24th, 2017 12:15 pm
Powered by Dreamwidth Studios