galinaed: (поні !!!)
[personal profile] galinaed
Сёньня на працы ўсе смакавалі байку пра тое, як адна наша калега адсьвяткавала пасхальны першамай. Ейная сяброўка сядзіць у дэкрэце і, відаць, засумавала па прыгодах. Бо дзеўкі як пачалі сьвяткаваць зранку нядзелі, дык спыніліся толькі сёньняшняй раніцай, калі выявілася, што ўчорашні дзень даўно скончыўся і адной зь іх трэба зьбірацца на працу. Ну а што, двайное ж сьвята!
Прыйшоўшы на працу, тая дзеўка яшчэ да абеду адпрасілася дадому.



І ня дзіва! Раніцай мадамы падлічылі колькасьць выпітага і моцна зьдзівіліся. Сьвяткуючы, яны незаўважна для сябе выпілі 4 (чатыры!) бутэлькі гарэлкі і 10 (дзесяць!) літраў піва. На дзьвюх!
Вестка гэтая, ледзьве вырваўшыся з кабінэту, дзе працуе адна з гераіняў гэтай прыгоды, панеслася па паверхах, зьбіраючы лайкі і абрастаючы камэнтарамі тыпу "Піва без гарэлкі - грошы на вецер!" і "Я б ужо памерла ад такой дозы" ды пытаньнямі тыпу "А як жа яны пасьля гэтага ўсталі раніцай?". Хочаце ведаць адказ? А яны не ўставалі... Бо і не лажыліся!
Дык вось - добра той, якая ў дэкрэце. А другая - шкадуе, што не нарадзіла другое дзіця...

Date: 2016-05-02 04:51 pm (UTC)
From: [identity profile] veragodna.livejournal.com
Але якая адказнасць! Пасля дзвюх бутэлек гарэлкі і пяці літраў піва помніць пра работу. Трэба начальству яе неяк прэміраваць :).

Date: 2016-05-02 04:56 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Ага, выдаць бясплатную пуцёўку ў санаторый! Хай там адпачне. Бо на працы адразу склала рукі на стол, уткнулася на іх ілбом і заснула :)

Date: 2016-05-03 07:04 am (UTC)
From: [identity profile] aurochset.livejournal.com
Сьпіваюцца вашая калега і ейная сяброўка, на жаль, шмат цяперака такіх:(

Date: 2016-05-03 04:05 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Вы лічыце, яны ўсё яшчэ ў працэсе? А па-мойму, яны ўжо! Як па мне, людзі, якія п'юць без тармазоў - гатовая алкашня. Калі ня спыняцца, алкашнёй і пражывуць сваё жыцьцё.

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 08:39 pm
Powered by Dreamwidth Studios