galinaed: (поні !!!)
[personal profile] galinaed
Учора я была двойчы пачаткоўцам!
Па-першае, прымерыла на сябе ролю аматара батанікі - у гэтай ролі я спрабавала сябе толькі ў дзяцінстве, калі зьбірала гербарый.
А па-другое, дачка аддала мне свой стары фотаапарат, і трэба была павучыцца працаваць зь ім, таму што ён больш складаны за мой.
Дома вельмі халодна (повад пазайздросьціць тым, хто жыве ў сваіх дамах і не залежыць ад цэнтралізаванага ацяпленьня), таму выправілася грэцца на вуліцу. І скіравалася не ў найбліжэйшы парк, а ў месца сваёй маладосьці, дзе я трохі папрацавала ў інстытуце, - у Шчомысьліцу. Месца гэтае вядомае сваёй унікальнай дубровай - а ўнікальная яна тым, што там дубы растуць побач зь елкамі. Біёлагі кажуць, што такога больш нідзе няма, таму што звычайна елкі закісьляюць глебу, а дубы ў кіслай глебе не растуць. І з гэтай прычыны дуброве ў Шчомысьліцы ў 1985 годзе надалі статус помніка прыроды. Ну чым не нагода паехаць туды?

Шпацыр па ахоўнай зоне атрымаўся вельмі зьмястоўным і цікавым, таму што ў якасьці гіда нас суправаджаў прафэсійны біёлаг Алесь Спіцын, а сам шпацыр быў арганізаваны ў межах Фэсту экскурсаводаў, які штогод ладзіцца ў перадапошнія выходныя красавіка.

Пачнем шпацыр зь зяленіва, па якім усе мы, безумоўна, ужо засумавалі за зіму. Дайце вачам зяленіва! Кажуць, што сузіраньне зялёнага колеру павышае настрой і нават дапамагае здымаць стрэс.



Ну што, настрой палепшыўся? Тады пойдзем далей і паглядзім вышэй - там, увышкі, ужо зелянеюць галінкі манчжурскага арэху - экзатычнай для нашай мясцовасьці расьліны, але побач з дубамі яна, як відаць, адчувае сябе зусім няблага.


А далей будзем сузіраць дзіўныя карункі яшчэ голых галін дубоў.


Гэтыя карункі ствараюць уражаньне, быццам ты трапіў у павільён для здымкаў нейкага фільма. Але не, вунь побач растуць елкі, якія не выглядаюць такімі ўжо нерэальнымі.


А дубы - яны як зачараваныя людзі, быццам хочуць нешта сказаць, але злы чараўнік спыніў іх рухі, і яны скамянелі ў нерухомасьці...






А тут, па-мойму, скамянеў не чалавек, а малады алень. Ці гэта чалавека спачатку зачаравалі ў аленя, а ўжо потым той стаўся дубам.


І грыбочкі ўжо пайшлі! А галоўнае - мала хто рызыкне зьбіраць гэтыя страчкі.


У дуброве расьце дуб, якому ўжо больш за 200 гадоў.


Але, на жаль, у мінулым годзе ў дупло дуба нехта неабачліва кінуў незатушаную цыгарэту, і дупло моцна выгарэла. Але магутны дуб вытрываў гэты замах на ягонае жыцьцё.



І яшчэ трохі экзотаў. У дуброве расьце амурскі аксаміт - дрэва зь незвычайнай карой, да якой увесь час хочацца дакрануцца. Яна мяккая, як і ў любога коркавага дрэва, і пры дакрананьні нагадвае коркі для вінных бутэлек.



Далей можна пабачыць папяровую бярозу.


Кара гэтай бярозы нагадвае ашмёткі паперы.


А вы бачылі калі-небудзь чорную бярозу? Я - не. А тут яна ёсьць!


І яшчэ ў калекцыю экзатычных расьлін - коркавая елка. Яе кара таксама нагадвае корак, але яна не такая мяккая, як у аксаміта.


Date: 2016-04-25 04:39 pm (UTC)
From: [identity profile] aurochset.livejournal.com
А чаму мала хто рызыкне зьбіраць гэтыя страчкі? У фб надоечы бачыў здымкі людзей зь імі, ці са смаржкамі, я то ў іх не разьбіраюся, калі што.

Date: 2016-04-25 05:02 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Смарчкі лічацца ядомымі, а страчкі - умоўна ядомымі, прычым спрэчкі наконт іх нават умоўнай ядомасьці ніяк не спыняюцца. І самае галоўнае: мала хто ўмее адрозьніваць смарчкі ад страчкоў, і таму існуе вялікая небясьпека пераблытаць іх і атруціцца страчкамі, думаючы, што гэта смарчкі.

Date: 2016-04-25 05:26 pm (UTC)
From: [identity profile] aurochset.livejournal.com
А, дзякую, добра ж гэтыя смаржкі прыкінуліся страчкамі, што іх не адрозьніваюць:)

Date: 2016-04-25 06:27 pm (UTC)
From: [identity profile] araty.livejournal.com
Не, спадарыня Галіна, смарчкі ад страчкоў адрозніваюцца вельмі моцна. Хто ведае, разумеецца. Прычм ужо ня памятую што з іх лічыцца атрутай, але менавіта вось гэтыя умоўна ядомыя значна смачней. Праўда варыць трэ было мо ў трох, ці чатырох водах. Набяру два вядры, маці пачысціць, замочыць, адварыць у тых чатырох водах, пасмажыць - з дзвюх вёдзер атрымаецца адна міса:)

Date: 2016-04-25 06:49 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Гэта так, хто ведае, той лёгка адрозьніць смарчок ад страчка. У смарчка шляпка мае форму яйка, а ў страчка - нагадвае мазгі :) ну, альбо грэцкі арэх... Таму я і вызначыла, што на фота - страчок. Але, як і большасьць грыбнікоў, лічу, што лепш не зьбіраць грыбы, калі няма пэўнасьці і цяжка вызначыцца, што гэта за яно.

Date: 2016-04-25 05:18 pm (UTC)
From: [identity profile] alba-ruthenia01.livejournal.com
А это дикий лес или посаженный?

Date: 2016-04-25 05:34 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
В том и ценность этой дубравы (особенно для птиц и разных зверушек типа белок и норок), что она не посаженная - там растут деревья самого разного возраста. Есть только небольшой участок, где три ряда дубов были посажены во времена, когда фольварок принадлежал графу Чапскому.

Date: 2016-04-25 05:42 pm (UTC)
From: [identity profile] alba-ruthenia01.livejournal.com
Очень радует разнообразие деревьев.

Date: 2016-04-25 06:14 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Ну а разнообразие возникло благодаря посадкам, тут уж никак без них. Ведь такие деревья, как маньчжурский орех, амурский бархат, пробковая ель, черная береза, бумажная береза, лиственница (их там тоже много), не могли бы вырасти там сами - они привезены издалека специально для парка, который некогда окружал место отдыха графа Чапского, который был городским главой Минска с 1890 по 1901 годы.

Date: 2016-04-25 07:44 pm (UTC)
From: [identity profile] alba-ruthenia01.livejournal.com
Вот это я и хотела узнать. Это всё же парк, а не дикий лес.

Date: 2016-04-25 09:15 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Сначала был дикий лес. Потом место вокруг фольварка немного облагородили, позже привезли и подсадили невиданные деревья и на пустой поляне посадили три ряда дубов. Но деревья там растут в основном не рядами и не одного возраста, а где сами выросли - там и сидят, кроме немногочисленных посаженных. Теперь-то там прорежают лес, очень много пней от спиленных дубов. Огромные такие пни!

Date: 2016-04-25 09:18 pm (UTC)
From: [identity profile] alba-ruthenia01.livejournal.com
Ненавижу пни. Это как на трупы смотреть.

Date: 2016-04-25 09:27 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Гид рассказал, что когда начали строительство Малиновки, изменился уровень грунтовых вод и из-за этого многие дубы погибли. Поэтому их вынужденно спилили, иначе их настоящие трупы когда-нибудь сами обрушились бы и повредили бы редкие породы деревьев, растущие там.

Date: 2016-04-25 07:25 pm (UTC)
From: [identity profile] lada-aleinik.livejournal.com
Ажно завідкі бяруць!)
Сама ніяк у лес не выберуся. Кожныя выхадныя ўсім сямействам ездзім на лецішча, але там столькі работы зараз, што свету белага не бачым.

А грыбы гэтыя я каштавала якраз у мінулыя выхадныя - суседзі ў вёсцы запрасілі нас з мужам на вячэру. Сярод прапанаваных страў былі тушаныя ў смятане страчкі. Ну, дык я спачатку іх пабойвалася крыху, але пасля трэцяй чаркі рассмакавала і прылажылася нават вельмі душэўна. І ўсё абышлося без аніякіх наступстваў, дзякуй Богу. :)

Date: 2016-04-25 09:08 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
А я вырашыла, што ў гэтыя выхадныя занадта холадна, каб ехаць на лецішча. Да таго ж у суботу зламалася машына, так што было без варыянтаў - у нядзелю прысьвяціць хаця б пару гадзін гуляльнаму адпачынку (не судзіце строга за толькі што прыдуманае мной слова, але зь існых словаў я нічога не знайшла адпаведнага, каб азначыць адпачынак ня проста як зьмену дзейнасьці, а менавіта - пагуляць не сьпяшаючыся).
Ну во, цяпер і мне захацелася тых смарчкоў-страчкоў :) Але няма!

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 08:39 pm
Powered by Dreamwidth Studios