galinaed: (поні !!!)
[personal profile] galinaed
Я застала тыя часы, калі, прыйшоўшы ў кінатэатар паглядзець фільм, гледачы вымушаныя былі спачаку паглядзець мозгапрамыўны кіначасопіс - рыхтык як кадры ў прыведзеным ніжэй фільме з 44-й хвіліны. Плакальшчыкам па СССР варта ўзгадаць (а маладым людзям, схільным верыць тым плакальшчыкам, - нарэшце даведацца праўду) пра тыя "шчасьлівыя" гады, калі ўрачыстыя словы дыктара: "Для многих тысяч заключённых трасса Беломорканала стала трассой в новую жизнь!" -не выглядалі як зьдзек, а ўспрымаліся як належнае.

Я застала тыя часы, калі пры ўладкаваньні на працу трэба было запоўніць стандартную для ўсіх прадпрыемстваў СССР анкету, у якой было дзіўнае для мяне пытаньне: "Есть ли среди ваших родственников те, кто жил на оккупированных территориях? Если да, укажите их: Фамилия, Имя, Отчество, Кем вам приходится". Мае бабулі і мае бацькі (у часы акупацыі зусім малыя дзеці) сапраўды жылі на акупаванай тэрыторыі - куды ж ім было дзецца? Аднак я не разумела, навошта гэтае пытаньне, і прапускала яго, не адказваючы. Нашмат пазьней я зразумела, навошта камуністычныя камісары ўвялі ў анкету гэтае пытаньне, і яно праіснавала ажно да распаду СССР - як адрыжка пасьляваенных гадоў. Бо тыя, хто жыў на акупаванай тэрыторыі, насуперак усякай лёгіцы ўсё сваё астатняе жыцьцё заставаліся пад падазрэньнем савецкай улады: жыць пад акупацыяй - гэта была чорная памета непаўнавартасьці сапраўднага грамадзяніна "вялікай" краіны. І ня толькі самога грамадзяніна, але і ягоных нашчадкаў. Так практычна ўсе беларусы трапілі ў "непаўнавартасныя". Бо трэба было застрэліцца ці засіліцца самім і застрэліць ці задушыць сваіх дзяцей, абы толькі ня жыць пад немцамі. Альбо ўцякаць зь сем'ямі куды-небудзь у Казахстан, як гэта зрабілі многія партыйныя функцыянэры КПБ. Пацукі, як вядома, бягуць з падбітага карабля першымі...

І шмат іншых думак пры праглядзе фільма:

Date: 2016-02-11 07:19 pm (UTC)
From: [identity profile] araty.livejournal.com
Мой адзін дзед "пропал без вести". Не схаваўся ў двары ваенкамату ў першыя дні вайны, як 97% яго аднавяскоўцаў. Бабуля і маці адшукалі, што дзед ваяваў годна, быў паранены, меў нейкую узнагароду. А пасля прапаў. Знік. І бабуля, якая была абрабавана партызанамі, пасля два разы была пагарэльцам ад немцаў, потым канцлагер, потым вярнулася на пустое месца, яна, зразумела, не магла разлічваць на хоць якую дапамогу ад дзяржавы - знік гаспадар - лічы вораг. У адрозненні ад тых, хто перад вайной дэзерціраваў, а пасля стаў партызанам.
І такіх знікшых ў часы Другой сусветнай у Чырвонай арміі было ажно два мільёны -амаль столькі ж, колькі ўсіх загінуўшых салдат вермахта.
Калі працаваў на заводзе, дзе стваралі апаратуру для ваеннай авіяцыі, то даведаўся, што калі самалет узрываўся нават над глыбокай тэрыторыя СССР, скуль пілот ну ніяк не мог дабрацца да мяжы, калі фрагменты целаў экіпажа не знаходзілі (згарэлі, разарваныя ў пыл) , то яны лічыліся "пропавшие без вести" з адпаведнымі паследствамі для сямьі.
" даздравствует советский суд - самый гуманный суд в мире!"

Date: 2016-02-11 07:48 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Такая самая гісторыя зь абодвума дзядамі майго мужа. Дзяды і па маці, і па бацьку "пропалі без вести", дык абедзьве бабулі ўсё жыцьцё мыкаліся, безь ніякай дапамогі дзяржавы самі расьцілі дзяцей.

Ужо цяпер, калі ў інтэрнэт выклалі базу зьвестак практычна пра ўсіх удзельнікаў вайны, я знайшла апошнія весткі і пра бацьку маёй сьвякрові, і пра бацьку сьвёкра.



Бачыце, у сьпісе зь дзесяці чалавек 9 - "пропалі без вести", і адзін - "погіб". Дзевяць зьняважаных сем'яў...

База зьвестак тут: http://www.obd-memorial.ru/
Сайт гэты каштоўны тым, што там выкладзеныя ўсе захаваныя дакумэнты. Нават адказы на запыты сваякоў.


Date: 2016-02-12 05:51 am (UTC)
From: [identity profile] araty.livejournal.com
Дзякуй за ссылку. Але праблема ў тым, што мы з сестрамі ня ведаем ні імя па бацьку нашага дзеда, ні год нараджэння. А з бліжэйшых родзічаў таго пакалення ўсе памерлі. Адна сястра жыве ў Рагачоўскім раёне, вось яна можа штосьці даведацца, тады можна распачаць пошук.

Але калі я цікавіўся тымі загінуўшымі за Радзіму, каго тая радзіма выкрасліла нават з спіскаў абаронцаў , то высветлілась, што згінуўшых без вескі было шмат ня толькі ў пачатку вайны, калі дзякуючы "мудрому руководству великого Сталина" нашыя салдаты дарэмна гінулі і траплялі ў палон, дзе, зноў жа дзякуючы "заботе отца всех народов", на іх не распаўсюджваліся міжнародныя нормы ўтрымання ваеннапалонных, але гэтых самых "пропавших без вести" неверагодна шмат і ў канцы вайны , калі Чырвоная Армія вяла хуткія наступленні на немцаў. Тлумачэнне чаму так наўпрост мяне ўвяло ў шок. Аказваецца пры наступленні, калі гінула, традыцыйна для Чырвонай Арміі, шмат байцоў, а штабы не паспявалі як паложана аформіць медальёны загінуўшых, бо трэ было на новае месца перадыслацыравацца, то медальёны наўпрост ссыпалі ў ведры, ў надзеі на тое, што вось потым. А потым...... А навошта? Гэта ж нейкія выплаты трэба семьям, дапамогі, ільготы. А так - быў чалавек, і нямі - дакажы, што ён геройскі загінуў, а мо ён здраднік.
Гэта бясчалавечна. І калі ты вось гэткае пазнаеш з юнацтва, калі ты сядзіш на тым, партызанскім беразе Пцічы , глядзіш на сваю веску, дзе на ўзгор'і, на відавоч ў партызан палілі і растрэльвалі паліцаі іх семьі, а чатыры тысячы героеў партызан павінны былі моўчкі сядзець, не маючы права абараніць ад сотні паліцаеў свае семьі... Пасля , робячы сувязь у весках, дзе стаялі паліцайскія гарнізоны, ты дваедваешся ў жывых сведкаў, што там вытваралі партызаны, помсцячы за свае семьі....
А пасля , калі ты пряжджаеш на Гродненшчыну і даведваешся, што ні ў весцы цесця, ні ў навакольных весках немцы нікога не растралялі і не спалілі ніводнай хаты.....
Вось так я чуў і ведаў пра вайну.

Date: 2016-02-12 06:47 am (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Падобнае пра вайну расказвалі і мае сваякі. Мама мая ўвогуле ня памятае нічога дрэннага пра немцаў - толькі страшныя бамбёжкі, і яшчэ ў памяць запала тое, што немцы частавалі яе цукеркамі (малая ж была, а для дзіцяці гэта важна). А вось на партызан трымала крыўду за тое, што яны цалкам абчысьцілі іхную хату, а асабліва крыўдна ёй было за свае баціначкі - іншых у яе не было, дык не было ў чым хадзіць на вуліцу, мёрзьлі ногі. Цікава, што ў школе пасьля вайны навязваўся прапагандысцкі шаблон пра "добрых партызан" і настаўніца на занятках задала пытаньне, якімі былі партызаны. Мая мама сказала, што дрэннымі, таму што забралі баціначкі. Дык потым бабулю выклікалі ў школу і праводзілі гутарку наконт "няправільнага выхаваньня" дачкі. Бабуля адказала, што няма чаго задаваць дзецям такія пытаньні, бо дзеці памятаюць тое, што бачылі на свае вочы. У тыя часы гэта быў досыць дзёрзкі адказ, але больш бабулю не чапалі.

Date: 2016-02-12 09:22 am (UTC)
From: [identity profile] joeck-12.livejournal.com
хаты и вескi палiлi ў месцах дыслакацыi партызан - гэта ў асноуным Вiцебская вобласць, трохi МИнскай и Магiлeўскай.
Я вось тут пiсала пра цiкавую книгу ўспаминаў В.Тараса "На высьпе ўспамінаў" пра партызанаў ад першай асобы:
http://joeck-12.livejournal.com/39238.html

Дарэчы чытала недзе, што за "пропал без вести" нават пенсii и дапамога не былi паложаны.

Date: 2016-02-12 02:11 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Дзякуй за спасылку. Перачытала той ваш допіс, вельмі цікава, зноў хочацца знайсьці і пачытаць кінгу Тараса. Дзе б узяць часу...

Так і было , за "пропал без вести" пенсii і дапамога не прызначаліся. Удовы з малымі дзецьмі круціліся як маглі.

Date: 2016-02-12 02:17 pm (UTC)
From: [identity profile] ifighenia.livejournal.com
гэта насамрэч Імпэрыя зла, а Расея такой была да саўка і застаецца пасьля яго. Мая бабуля мне таксама прамывала мазгі, я ў 10 год верыла што ссср была найлепшая краіна. Бабуля - з тых, каго замбавала сыстэма, і пасьпяхова. На жаль, многія нашыя суайчыньнікі дагэтуль у тумане, бы тыя вожыкі, і нават ня хочуць даведацца праўду. Гэта як цяжкая псыхалягічная траўма, лепей не лячыць, чым лячыць - бо будзе надта балець.

Date: 2016-02-12 05:32 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Ведаеце, і я некалісь была саўком і верыла, што мы жывем у найлепшай краіне. А ў 1989 годзе трапіла ў Германію, тады яшчэ ГДР - і ўсё, туман прапаганды адразу разьвеяўся. Мо вашая бабуля дасюль верыць той прапагандзе толькі таму, што на свае вочы ня бачыла, як жывецца ў іншых краінах? Хаця зь іншага боку, мой бацька ў іншых краінах ня быў, аднак заўжды казаў мне, што нашая краіна дрэнь і я яшчэ занадта "зялёная", каб уразумець гэта. Так і выйшла: я "вырасла" - і хутка ўразумела (але не без дапамогі паездкі ў іншае жыцьцё).

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 08:38 pm
Powered by Dreamwidth Studios