galinaed: (поні !!!)
[personal profile] galinaed
Сяброўка расказала, як яна некалісь ішла побач будынку на Карла Маркса 38. Нешта задумалася дый загледзелася на той будынак. Калі хто ня ведае, там месьціцца рэзыдэнцыя так званага прэзыдэнта, і глядзець на той будынак ня тое што забаронена, але прыпыняцца побач яго катэгарычна "не рэкамэндуецца". А фатаграфаваць дык увогуле нельга. Як ні дзіўна. Бо ў іншых краінах сьвету ў рэзыдэнцыі прэзыдэнтаў нават ладзяць экскурсіі. Але ж мы ня там, мы тут... Дык вось, падскочыў да маёй сяброўкі міліцыянэр дый загадаў, каб яна ня бавілася ў гэтым месцы і як найхутчэй паскорыла сваю хаду. Дык яна не задумваючыся і адказвае: "А што, вы думаеце, я здолею даплюнуць туды?". Бо ніякай фотакамэры ў яе не было. Міліцыянт ажно вочы вылупіў, аднак неўзабаве завучана, хоць і трохі зьбянтэжана, прамовіў: "Праходзьце хутчэй!".



Date: 2015-08-27 11:18 am (UTC)
From: [identity profile] lianina-minsk.livejournal.com
Між іншым, пра макеты аўтазакаў - цікавая мысля.. Трэба некалькі такіх мець і апазіцыянерам, калі што, дык некалькі 10-ў грамадзян вывезці з месца і высадзіць, каб чынна маглі вярнуцца...

Пытанне: А што мне рабіць з фотаздымкамі прэзыдэнцкага палацу, якія я зрабіла да 2015 года?..

Date: 2015-08-27 03:12 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Кхе, дык куды глядзелі ратавальнікі парадку, што яны не здолелі ўгледзець, як недасьведчаная шпіёнка рабіла забароненыя здымкі? Гэтак жа і міну можна прыцягнуць і ўзарваць палац!

Пытаешь, што цяпер рабіць? Нашпігоўваць фатаздымкі мінамі!

Date: 2015-08-27 03:28 pm (UTC)
From: [identity profile] lianina-minsk.livejournal.com
Дык, калі здымала, яшчэ не было той пастановы...
А мо папляваць на іх, ці проста падпаліць?.. Накшталт магічных дзеянняў пастановы яшчэ няма...
Edited Date: 2015-08-27 03:28 pm (UTC)

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 08:39 pm
Powered by Dreamwidth Studios