galinaed: (твар)
[personal profile] galinaed
У Піцеры брэсцкія трускалкі каштуюць на нашы грошы 33 тысячы, а ў Мінску - 45 тысяч.
Цікава, што між Брэстам і Піцерам 1160 км, а між Брэстам і Мінскам - 347 км. Узьнікае пытаньне: куды таньней везьці ягады з Брэсту - у Мінск ці ў Піцер?
Нейкае дзіўнае цэнаўтварэньне...

Date: 2015-06-23 05:47 pm (UTC)
From: [identity profile] lianina-minsk.livejournal.com
Дык купіўшы я днесь трускаўкі гэтыя ў нас на раене по 20. С брэсцкай вобл. прывезлі... Ня ведаю, як у іншых, а мне толькі 1 салодкая папалась. Астатнія кіслыя...... Вадзяністыя..... А на дачы ў тое лета я не была і ў мяне там усе вырадзілася...

Date: 2015-06-23 05:51 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Вось таму і па 20, што кіслыя. А салодкія ды прыгожыя - па 45. Хай іх трасца бярэ з такімі цэнамі.

Date: 2015-06-23 05:53 pm (UTC)
From: [identity profile] lianina-minsk.livejournal.com
Ага, і з малымі зарплаткамі і пенсіямі...

Клянуць пана, пан таўсцее....

Date: 2015-06-23 05:57 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка...

Date: 2015-06-23 05:58 pm (UTC)
From: [identity profile] lianina-minsk.livejournal.com
Спадзяюся што хутка..
Але якая пачвара ему на сьмену прыйдзе, яшчэ тое пытанне.

Date: 2015-06-23 06:05 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Хацела напісаць, што горай ужо ня будзе. І ўзгадала анэкдот:

Пэсыміст кажа: "Усё, горай ужо няма куды. Горай ужо ня будзе". А аптыміст адказвае: "Будзе, будзе!"

Date: 2015-06-23 06:10 pm (UTC)
From: [identity profile] lianina-minsk.livejournal.com
Пакуль не паспрабуем, не зразумеем.
Але тое, што е, ўжо так абрыдла!
Мо які час і будзе горай, але хтосьці здолее ўстаць з попелу...
Праз цемру да сьвету...

Date: 2015-06-23 06:15 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Калі напраўду, дык горай будзе ў любым выпадку. Бо ўсё трэба перайначваць - а перайначваньне заўсёды цяжкае і выклікае складанасьці. Іншая справа - як доўга будзе цягнуцца тое "горай". Вунь у Польшчы пасьля развалу блоку СЭВ было вельмі цяжка, і нас пужалі гэтымі цяжкасьцямі. Аднак цяпер у разьвіцьці нам да Польшчы амаль як да Луны...

Date: 2015-06-23 06:58 pm (UTC)
From: [identity profile] lianina-minsk.livejournal.com
Ўсе так. Цяперашния ўлады так прысасаліся, так ізвараваліся, што чакаць таго, што яны будуць вараваць мней за "нашчадкаў" глупа.
Але людзі сябе адной фразай заўседы суцяшаюць: "гэтыя ўжо навараваліся, а новых трэба будзе чакаць, пакуль нахапаюцца, зноў карміць...". І гэтую мыслю аніяк не перабіць.
Edited Date: 2015-06-23 06:58 pm (UTC)

Date: 2015-06-23 06:22 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Дарэчы, гэта вельмі правільна сказана: "Праз цемру да сьвету..."

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 24th, 2017 12:24 pm
Powered by Dreamwidth Studios