galinaed: (поні !!!)
[personal profile] galinaed
Рэлігія расцэньваецца звычайнымі людзьмі як праўда, разумнымі --
як хлусьня, а ўрадоўцамі -- як карыснасьць.

Эдўард Гібан
Бог ёсьць таму, што мы маем уяўленьне пра яго ў нашай галаве.
Ансельм Кентэрбэрыйскі

Паводле ўжо састарэлых зьвестак ФСІН (за 2007 год, а сьвяжэйшых я не знайшла), у расейскіх турмах адносілі сябе да вернікаў 84,4% апытаных. Мяне гэты факт тады, у 2007 годзе, моцна зьдзіўляў. Цяпер ужо - не. Мне тады здавалася, што тыя, хто верыць у Бога, мусяць выконваць ягоныя запаветы. Аднак, як выяўляецца, вернікі лёгка парушаюць ня толькі божыя законы, але і юрыдычныя, і вера ў Бога ніяк не перашкаджае ім зьдзяйсьняць злачынствы.

Некалісь вядомы навуковы часопіс Nature прыводзіў зьвесткі, што сярод навукоўцаў вераць у Бога толькі 7% (сярод прадстаўнікоў біялагічных навук - дык увогуле 5,5%). А 93% вучоных - атэісты ці агностыкі. (У мяне ёсьць спасылка на гэтыя зьвесткі, аднак сёньня той сайт у мяне чамусь не пампуецца.)

Іншыя дасьледчыкі вывучалі распаўсюджанасьць рэлігіі сярод злачынцаў сусьвету. Выявілася, што амаль 90% зьняволеных вызнаюць адну з аўраамічных рэлігій і іх адгалінаваньняў. Атэістаў сярод зьняволеных - усяго 0,209%.

Што ж атрымліваецца? Калі б мелі рацыю тыя, хто робіць з атэістаў пудзіла, было б цалкам наадварот: турмы былі б перапоўненыя атэістамі, а навукоўцы былі б усе запар вернікамі.

І ведаеце што? Такое доўгае ўступленьне я напісала толькі для таго, каб зьмясьціць тут убачаную сёньня цудоўную ілюстрацыю:



Хто мае вочы - хай пабачыць, хто мае вушы - хай пачуе, хто мае розум - хай зразумее.

Што там казаў пра Бога ў далёкім ХІ стагодзьдзі Ансельм Кентэрбэрыйскі? Ужо даўно разумныя людзі лічаць, што наяўнасьць Бога ў нас у галаве - нагода ўсумніцца ў яго існаваньні.

Date: 2015-05-27 08:24 am (UTC)
From: [identity profile] yozas-gubka.livejournal.com
я ў 18% працэнтах выходзіць:)

Date: 2015-05-27 09:46 am (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
А я плаўна перацякла ў 8% працэнтаў - і цяпер ня ведаю, ці мне варта засмуціцца або пачаць ганарыцца сабой, таму што я апынулася яшчэ ў большай меншасьці (большая меншасьць - атрымліваецца як бы каламбур, але ж гэта праўда, супраць якой не папрэш :)

Date: 2015-05-27 09:49 am (UTC)
From: [identity profile] yozas-gubka.livejournal.com
я, вобшчэм-та, блізкі да гэтай мяжы:)

Date: 2015-05-27 09:53 am (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Кароча, калі што, будзьма ганарыцца разам :)

Date: 2015-05-27 09:39 am (UTC)
From: [identity profile] lianina-minsk.livejournal.com
Цікава... Я зноў не ўпісваюсь у статыстыку...

Date: 2015-05-27 09:52 am (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Гледзячы ў якую частку хочацца ўпісацца. Але ў якуюсь частку абавязкова трапляеш, як ні круці.

Date: 2015-05-27 10:03 am (UTC)
From: [identity profile] lianina-minsk.livejournal.com
Я толькі па даходах магу трапіць у большы %, а па адносін да вернікаў у процьлеглую.

Date: 2015-05-27 10:10 am (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Значыць, ты не зразумела дыяграму - яна паказвае, што чым людзі бяднейшыя, тым больш значнасьці яны надаюць рэлігіі. На Бога спадзяюцца. Вераць, што "хаця мы бядуем, але Бог нас любіць". А "багатыя будуць гарэць у вагні!". Якое ні ёсьць, але суцяшэньне.

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 08:38 pm
Powered by Dreamwidth Studios