galinaed: (поні !!!)
[personal profile] galinaed
Учора трапіла на адкрыцьцё дзівоснай выставы. Выстава фотамастачкі Ларысы Пашкевіч. І цяпер хаджу як у чароўным сьне. Усё мне мрояцца нейкія дзіўныя малявідлы... Ну праўда! Аднойчы ў мяне ўжо было падобнае - калі я пабачыла будынак парлямэнту ў Будапэшце. Тады я заскочыла на нейкую касьмічную хвалю і захоплена пражыла на ёй цэлы тыдзень. Ці нават болей... Ня памятаю ўжо. Але ж які эфэкт быў! Душа ажно стагнала ад захапленьня.

І вось зьявілася новая "страва" для душы - макрафатаздымкі Ларысы Пашкевіч. Кожны здымак - шэдэўр. Не жартую. А ўсе здымкі разам - чароўны сьвет. Захапляльны сьвет...










На адкрыцьці выставы адзін масьціты фатограф мусіў прызнацца, што ён ТАК фатаграфаваць ня ўмее. Лепшага прызнаньня і не прыдумаць.
Калі каму цікава зазірнуць у казачны сьвет рэальнасьці (во сказанула - гэта ж нейкі аксюмарон, кшталту "сухая вада"), шмат здымкаў чараўніцы-Ларысы можаце пабачыць тут і тут.

Date: 2015-05-15 06:26 pm (UTC)
From: [identity profile] lianina-minsk.livejournal.com
Каб так фатаграфаваць, трэба добрую камеру купіць.. На маем Нікане такіх фотаздымкаў не выходзіць. Ну калі-некалі нечакана...

Date: 2015-05-15 08:06 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Ня толькі камэру добрую, але і добрыя аб'ектывы трэба мець. І веданьне - дзе, чаго і колькі засланіць ці адсланіць ды як накіраваць сьвятло.

Date: 2015-05-16 07:51 am (UTC)
From: [identity profile] lianina-minsk.livejournal.com
І адменна валодаць фаташопам.. Есць у яе і такія... У асноўным працавала з фонам...

Date: 2015-05-17 05:26 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Размыты фон робіцца адсланёнай дыяфрагмай.
Фаташоп тут выкарыстоўваецца больш для карэкцыі колераў.

Date: 2015-05-16 06:01 am (UTC)
From: [identity profile] aurochset.livejournal.com
Выдатныя фоты!

Date: 2015-05-16 06:24 am (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
Я рада, што ёсьць магчымасьць адкрыць іншым гэты чароўны сьвет. І што іншым ён падабаецца.

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 20th, 2017 08:39 pm
Powered by Dreamwidth Studios