May. 15th, 2015

galinaed: (твар)
Калі паглядзела відэа пра тое, як "духовные скрепачі" адзначалі Дзень Перамогі ў Рызе, узьнікла адчуваньне, што ўлезла ў бруд. Стала цікава, ці толькі ў мяне такое адчуваньне, і пачала праглядаць камэнтары. Уразіў адзін вельмі эмацыйны камэнтар, які ўсяго за 12 гадзін набраў ажно 205 лайкаў. А што, падумала я, камэнтатар мае рацыю, - і мой лайк стаў 206-м.

galinaed: (поні !!!)
Учора трапіла на адкрыцьцё дзівоснай выставы. Выстава фотамастачкі Ларысы Пашкевіч. І цяпер хаджу як у чароўным сьне. Усё мне мрояцца нейкія дзіўныя малявідлы... Ну праўда! Аднойчы ў мяне ўжо было падобнае - калі я пабачыла будынак парлямэнту ў Будапэшце. Тады я заскочыла на нейкую касьмічную хвалю і захоплена пражыла на ёй цэлы тыдзень. Ці нават болей... Ня памятаю ўжо. Але ж які эфэкт быў! Душа ажно стагнала ад захапленьня.

І вось зьявілася новая "страва" для душы - макрафатаздымкі Ларысы Пашкевіч. Кожны здымак - шэдэўр. Не жартую. А ўсе здымкі разам - чароўны сьвет. Захапляльны сьвет...

Нейкі космас... )

На адкрыцьці выставы адзін масьціты фатограф мусіў прызнацца, што ён ТАК фатаграфаваць ня ўмее. Лепшага прызнаньня і не прыдумаць.
Калі каму цікава зазірнуць у казачны сьвет рэальнасьці (во сказанула - гэта ж нейкі аксюмарон, кшталту "сухая вада"), шмат здымкаў чараўніцы-Ларысы можаце пабачыць тут і тут.

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 24th, 2017 12:23 pm
Powered by Dreamwidth Studios