Jan. 1st, 2015

galinaed: (поні !!!)
Так атрымалася, што пад Новы год у мяне здох манітор - і ня дзіўна: ён спраўна адпрацаваў без адлучэньня ад сілкаваньня ажно 8 гадоў. І, як назло, якраз цяпер улады закрылі Анлайнэр. Таму, каб выбраць прымальную мадэль манітора і каб знайсьці, дзе яго замовіць, давялося патраціць шмат часу. Але цяпер я з новым маніторам. У ім усё зялёнае выглядае больш зелянейшым - нават мая старонка стала ня сонечнага колеру, а трохі зеленаватага. А мая аватарка чамусь страціла выразныя рысы :( З чаго можна зрабіць выснову: тое, што мы бачым, залежыць ня толькі ад нашага ўспрыманьня, а і ад таго, з дапамогай чаго мы глядзім. Далей разьвіваць думку ня буду, бо іначай непазьбежна прыйду да палітычных пытаньняў, аднак сёньня зусім ня хочацца закранаць палітыку.

Ужо заўважыла: ледзь ня кожны год ці перад Новым годам, ці ў першыя два тыдні пасьля яго наступленьня ў мяне штосьці ламаецца і патрабуе замены зламанага. З аднаго боку, гэта дзіўна. Зь іншага - я ж не італійка, каб выкідаць штосьці старое, што спраўна працуе, таму рэчы самі быццам нагадваюць: патрабуецца замена!

А вось каляндар не ламаецца - але ўсё роўна ў канцы году ён патрабуе замены на новы. Учора ўвечары на маім стале зьявіўся чарговы каляндар. Віншую ўсіх з Новым годам!

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 23rd, 2017 11:10 am
Powered by Dreamwidth Studios